Эпіграфіка
Эпіграфіка (ад грэч. επιγραφή — "надпіс") — дапаможная гістарычная дысцыпліна (прыкладная гістарычная і філалагічная дысцыпліна), якая вывучае змест і формы надпісаў на цвёрдых матэрыялах (камень, кераміка, метал і інш.) і класіфікуе іх у адпаведнасці з іх часовым і культурным кантэкстам. Вывучэннем старажытнага пісьма, зробленага пераважна чарніламі, займаецца асобная дысцыпліна палеаграфія.
Часам ўзнікнення эпіграфікі лічыцца перыяд Адраджэння; методыка эпіграфікі як навукі распрацавана ў XVIII-XIX стст. Расшыфроўка іерогліфаў Старажытнага Егіпта, вавілонскага клінапісу, мікенскай пісьменнасці значна пашырыла ў XIX-XX стст. сферу прымянення эпіграфікі.
Найбольш значныя ўсходнеславянскія помнікі эпіграфікі: надпісы XI-XIV стст. на сценах Наўгародскага Сафійскага сабора і XI-XVII стст. на сценах кіеўскіх культавых збудаванняў.
Эпіграфічныя тэксты - адна з асноўных крыніц палітычнай, сацыяльнай і эканамічнай гісторыі. Як правіла, час стварэння надпісаў адпавядае змешчаным ў іх звесткам.
Асноўныя перыядычныя выданні [правіць]
- «Нумизматика и эпиграфика» (з 1960);
- «Эпиграфика Востока» (з 1947);
- «Supplementum epigraphicum graecum» (Leiden, з 1923);
- «Année epigraphique» (P., з 1888);
- «Epigraphia Indica» (Calc.-Delhi, з 1888);