Эпідот
З пляцоўкі Вікіпедыя.
| Эпідот | |
|---|---|
| Формула | Ca2Al2FeIII(SiO4)3OH |
| Сінгонія | Манаклінная |
| Колер | Зялёны, цёмна-буры |
| Колер рысы | Шэры |
| Бляск | Яркі, шкляны |
| Празрыстасць | Празрысты ці прасвечвае |
| Цвёрдасць | 6 - 7 |
| Спайнасць | Дасканалая |
| Злом | Ракавісты, задзірысты |
| Шчыльнасць | 3,4 г/см³ |
| Паказчык пераламлення | 1,733 - 1,768 |
Эпідот (пістацыт) — складаны сілікат кальцыя, алюмінія і жалеза. Назва атрымаў ад стар.-грэч. ἐπίδοσις (epidosis) — «прырашчэнне»: у перасеку крышталя (прызмы) адзін бок даўжэйшы.
Утвараецца як прадукт змены асноўных парод пры кантактавым метамарфізме і ў альпійскіх жылах.
Мінерал, як правіла, мае фісташкава-зялёны або цёмна-зялёны колер.
Непразрыстая разнавіднасць п'емантыт (марганцаўтрымальны эпідот) з П'емонта афарбаваны ў ружовы або вішнёва-чырвоны колер.
Літаратура [правіць]
- Шуман В. Мир камня. Драгоценные и поделочные камни. — М.: Мир, 1986. С.176.