Эпіфара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эпі́фара (стар.-грэч.: ἐπιφορά— паўтарэнне) — паўтарэнне аднолькавых гукаў, словаў ці выразаў у канцы вершаваных радкоў або строф. Вось прыклад эпіфары з народнай песні:

Цялушачак гадаваць будзем,
А бычочкі прадаваць будзем,
Дзевак замуж аддаваць будзем,
А хлопчыкаў жаніць будзем.

Стылістычная фігура, супрацьлеглая эпіфары, — анафара.

Віды эпіфары[правіць | правіць зыходнік]

  • Радковая — аднолькавыя словы ці выразы паўтараюцца ў канцы радкоў.
  • Строфная — асобныя словы ці выразы дакладна паўтараюцца ў канцы асобных строф.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]