Эрагенныя зоны

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Эрагенныя зоны — участкі на скуры чалавека, уздзеянне на якія выклікае прыемныя сексуальныя адчуванні. Папярэдні сексуальны досвед таксама можа ўплываць на адчувальнасць эрагенных зон.

Уздзеянне на эрагенныя зоны падчас палавога акту або мастурбацыі прыводзіць да нарастання палавой узрушанасці, з'яўленню эрэкцыі і наступу аргазма (эякуляцыі).

Тыповае размяшчэнне эрагенных зон[правіць | правіць зыходнік]

Размяшчэнне эрагенных зон на целе чалавека індывідуальна. Адчувальнасць зон можа змяняцца ў аднаго чалавека ў залежнасці ад акалічнасцяў (настрой, самаадчуванне, стомленасць і т. п.). З векам адны зоны могуць станавіцца больш адчувальнымі, а іншыя — губляць адчувальнасць.

Табліца «Эрагенныя зоны жанчыны»[правіць | правіць зыходнік]

Асноўнымі эрагеннымі зонамі ў жанчын з'яўляюцца малочныя залозы (асабліва саскі), унутраная паверхня сцёгнаў, лабок, пахвіна, палавыя вусны, клітар. Адчувальнасць можа змяняцца на працягу ўсяго жыцця, у залежнасці ад агульнага стану жанчыны. Акрамя згаданых, эрагеннымі зонамі могуць станавіцца і шматлікія іншыя ўчасткі цела жанчыны. Агульнае паданне аб суадносінах адчувальнасці некаторых эрагенных зон у розных жанчын можна атрымаць з наступнай табліцы (у табліцы паказана лік апытаных жанчын, далых адпаведную адзнаку адчувальнасці эрагеннай зоны).

адзнака 3 2 1 0 ? a b c
зона ___ ___ ___ ___ ___ ___ ___ ___
рот 80 115 105 73 2 23 2
язык 70 49 30 46 111 74 16 4
нос 6 59 139 192 4
вуха 11 45 65 78 183 12 4 2
павекі 9 6 1 52 117 110 6
шыя 7 66 125 75 95 11 1
«кацінае месца» (паміж лапаткамі) 7 11 22 319 39 6
малочныя залозы (грудзі) 46 132 110 75 7 24 5 1
саскі 134 59 51 37 63 28 14 5
пальцы рук 3 17 128 101 149 1 0 1
паясніца 6 18 77 116 178 4 1
крысцец 4 12 62 112 207 2 1
ягадзіцы 15 75 87 117 73 31 3
пупок 7 31 58 52 237 13 1 1
ніз жывоту 15 52 102 57 167 6 1
клітар 176 104 41 32 20 23 3 1
перадпачатак похвы 97 127 85 41 24 23 2 1
шыйка маткі 101 37 13 17 142 77 12 1
задні звод похвы 101 37 12 16 140 81 11 2
задні праход 11 12 15 108 128 83 35 8
унутраная паверхня сцёгнаў 17 86 127 105 59 6
густ 8 37 28 237 85 4 1
нюх 9 26 51 167 45 74 24 4
зрок 16 48 49 144 77 58 7 1
слых 38 116 97 47 90 11 1
дотык 28 55 43 120 96 46 11 1


Умоўныя пазначэнні

  • 3 — рэзка ўзбуджае
  • 2 — вельмі прыемна і некалькі ўзбуджае
  • 1 — прыемна
  • 0 — абыякава
  •  ? — не ведае
  • a — непрыемна
  • b — праціўна
  • c — вельмі праціўна

Акрамя згаданых у табліцы, маецца яшчэ шэраг эрагенных зон. Аб наяўнасці некаторых з іх у сябе большасць жанчын нават і не падазраюць. Часта бывае, што камбінацыя ўздзеянняў на гэтыя зоны з звычайнымі ласкамі прыводзіць да значна больш вострым адчуванням пры аргазме.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons