Даніла Какара

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Эрарда Даніла Какара)
Футбол
Даніла Какара
Поўнае імя Эрарда Даніла Какара Дыяс
Нарадзіўся 22 жніўня 1991(1991-08-22)[1] (32 гады)
Грамадзянства  Уругвай
Рост 179 см
Вага 76 кг
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Уругвай Сера
Нумар 17
Клубная кар’ера[* 1]
2008—2009 Уругвай Прагрэса (Мантэвідэа) ? (10)
2009—2011 Уругвай Расінг (Мантэвідэа) 25 (2)
2011—2012 Уругвай Рэнтыстас (Мантэвідэа) 19 (4)
2012—2013 Беларусь Дынама (Мінск) 21 (2)
2013—2016 Уругвай Рэнтыстас (Мантэвідэа) 61 (4)
2016—2017 Эквадор Фуэрса Амарылья (Мачала) 31 (5)
2017—2018 Уругвай Прагрэса (Мантэвідэа) 37 (7)
2019 Аўстралія Хоксберы Сіці
2020—2021 Уругвай Вілья-Тэрэса (Мантэвідэа) 33 (4)
2022— Уругвай Сера (Мантэвідэа) 8 (1)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 2 чэрвеня 2022.

Эрарда Даніла Какара Дыяс (ісп.: Danilo Erardo Cócaro Díaz, нар. 22 жніўня 1991, Мантэвідэа, Уругвай) — уругвайскі футбаліст, нападнік клуба «Сера» з Мантэвідэа.

Клубная кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Выступаў у розных уругвайскіх клубах. У чэрвені 2012 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама», стаўшы разам з Эрнанам Фігерэда першым уругвайскім футбалістам у беларускім чэмпіянаце[2]. У мінскім клубе ў асноўным з’яўляўся на полі, выходзячы на замену. У жніўні 2013 года пакінуў «Дынама»[3] і ў хуткім часе вярнуўся ў клуб «Рэнтыстас»[4].

У ліпені 2016 года перайшоў у эквадорскі клуб «Фуэрса Амарылья». У жніўні 2017 года вярнуўся ў Уругвай, стаўшы іграком «Прагрэса». У сакавіку 2019 года перабраўся ў аўстралійскі паўпрафесійны клуб «Хоксберы Сіці», а ў студзені 2020 года далучыўся да клуба «Вілья-Тэрэса» з другога дывізіёна Уругвая. У студзені 2022 года перайшоў у «Сера».

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі