Эрвін фон Віцлебен

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Эрвін фон Віцлебен

Іоб-Вільгельм Георг «Эрвін» фон Віцлебен (ням.: Job-Wilhelm Georg "Erwin" von Witzleben; 4 снежня 1881, Брэслаў, Сілезія - 8 жніўня 1944, Берлін) — нямецкі военачальнік (з 1940 - фельдмаршал). Дзеяч антынацысцкай апазіцыі, удзельнік змовы 20 ліпеня, за ўдзел у якім прысуджаны да смяротнага пакарання. 

Удзел ў Другой сусветнай вайне[правіць | правіць зыходнік]

У Другую сусветную вайну ўступіў на пасадзе камандуючага 1-й арміяй. Падчас польскай кампаніі яго армія займала «Заходні вал» на Заходнім фронце і паспяхова адбіла Саарскі наступ французаў. У лістападзе 1939 атрымаў чын генерал-оберста (генерал-палкоўніка).

На першым этапе французскай кампаніі армія пад камандаваннем Вицлебена здзейсніла манеўр з выхадам на «лінію Мажыно». На наступным этапе яна ўдзельнічала ў акружэнні 2-й французскай групы армій. 24 чэрвеня 1940 г. Віцлебен быў узнагароджаны Рыцарскім крыжам Жалезнага крыжа, 19 ліпеня 1940 г. яму быў прысвоены чын фельдмаршала.

З 15 сакавіка 1941 - камандуючы групай армій «Д» і камандуючы на Захадзе. Імкнуўся стварыць пастаянныя берагавыя абарончыя збудаванні з мэтай, каб прадухіліць магчымую высадку саюзнікаў на ўзбярэжжы Францыі, але з-за недахопу працоўнай сілы гэта яму не ўдалося зрабіць. 21 сакавіка 1942 года звольнены ў адстаўку па стане здароўя. Жыў у сваім маёнтку блізу Патсдама.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]


Wiki letter w.svg На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі,
калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі.