Эрг, пустыня
З пляцоўкі Вікіпедыя.
Эрг-Шэбі ў Марока
Эрг (араб. пясчанае мора) — пясчаны пустынны масіў у Паўночнай Афрыцы, які размяшчаецца звычайна ў паніжэннях рэльефу.
Характэрны высокія (да 200 — 300 м) грады маларухомых пяскоў, выцягнутых пераважна ў напрамку пануючых пасатных вятроў. Найбольшыя масівы — Вялікі Усходні Эрг і Вялікі Заходні Эрг. У параўнанні з камяністымі і гліністымі пустынямі эргі больш увільготнены, трапляюцца крыніцы і калодзежы, каля якіх сканцэнтраваны аазісы.
Падобныя пустыні на Аравійскім паўвостраве называюць нефуд, у Цэнтральнай Азіі — кум, у Кітаі — шамо.