Эрг-Шэбі
Эрг Шэбі — эрг (тэрыторыя, пакрытая пясчанымі дзюнамі) на паўднёвым усходзе Марока, адзіны эрг у Сахары на тэрыторыі Марока. Працягласць 22 км з поўначы на поўдзень і 5 км з захаду на ўсход. Паўднёвы край эрга размешчаны побач з вёскай Мерзуга, якая служыць лакальным турыстычным цэнтрам, і прыкладна ў 40 км на паўднёвы ўсход ад Эрфуда, блізка ад мяжы з Алжырам. Вышыня дзюн дасягае 150 метраў. Дзюны маюць аранжавы колер і папулярныя сярод турыстаў. Эрг размешчаны пасярод плоскай камяністай пустыні. Пясок знаходзіцца ў пастаянным руху.
Да 2000-х гадоў да эрга не вялі асфальтаваныя дарогі, і пад'езд быў істотна абцяжараны. Затым была пабудавана дарога з цвёрдым пакрыццём паміж пальмавым аазісам Эр-Рысані і Мерзугай (34 км), якая ідзе ўздоўж эрга. Ад дарогі на ўсход адыходзяць адгалінаванні без цвёрдага пакрыцця, які вядуць да розных гасцініц і хостэлаў, размешчаным блізка ад эрга.
Крыніцы [правіць]
| Пустыня Сахара | |||||||||||||||
|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
| Краіны | |||||||||||||||
| Пустыні | |||||||||||||||
| Рэгіёны |
Каарта • Рыа-дэ-Ора • Сегіет-эль-Хамра • Тафілальт • Хамада Гір • Эдэен-Мурзук • Эль-Джуф • Эрг-Шэбі • Эдэен-Убары |
||||||||||||||
| Рэльеф |
|
||||||||||||||
| Водныя аб'екты |
|
||||||||||||||
| Аазісы | |||||||||||||||
| Транспартная інфраструктура |
|||||||||||||||
| Гэта пачатак артыкула па геаграфіі Марока. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |