Эрдзівіл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Эрдзівіл (літ.: Erdvilas, польск.: Erdywił, руск.: Эрдивил ) - князь Жамойціі. Быў адным з 21 князёў літоўскіх, якія падпісалі дамову з Галіцка-Валынскім княствам ў 1219. Разам з Вікінтасам з'яўляецца адным з двух князёў Жамойціі, згаданыя ў дамове. Гэта пацвярджаецца тым фактам , што ўсходняя частка Жамойці, якой кіраваў Эрдзівіл, падтрымлівала караля Літвы Міндоўга, у той час як заходняя частка, якой кіраваў Вікінтас, была больш варожай да караля. Гэта адзінае згадванне пра Эрдзівіла ў пісьмовых крыніцах. Некаторыя гісторыкі лічаць, што пляменнік МіндоўгаТранята, быў сынам Эрдзівіла, аднак большасць лічыць Траняту сынам Вікінтаса.

Хроніка Быхаўца[правіць | правіць зыходнік]

Хроніка Быхаўца дае легендарную версію жыцця Эрдзівіла. Згодна хроніцы, Эрдзівіл быў сынам жмуцкага князя Мантывіла, які паслаў яго на заваёў Чорнай Русі. Эрдзівіл заснаваў сваю сталіцу ў Наваградку, таксама заснаваў Гродна, і дапамог аднавіць іншыя гарады, спаленыя татарамі. Адмовіўшыся плаціць даніну апошнім, ён сабраў вялікае войска і разбіў іх на беразе ракі Днепр. Згодна з хронікай Вікінтас быў братам Эрдзівіла і кіраваў у Жамойціі. Калі Вікінтас памёр, не пакінуўшы спадчынніка, Эрдзівіл атрымаў у спадчыну Жамойцію.

Аднак гэтыя запісы не маюць ніякай гістарычнай асновы і з'яўляюцца часткай легенды аб Палемоне. Згодна з ёй Эрдзівіл належыць да пятага пакалення шляхецкага роду, які паходзіць з Рымскай імперыі, які пасяліўся ў Вялікім княстве Літоўскім і даў пачатак ВКЛ, як дзяржавы.