Эржэбет Батары
| Трэба вікі-аформіць
Адсутнічаюць або замала спасылак на іншыя артыкулы, хаця менавіта яны з'яўляюцца
адной з пераваг Вікіпедыі. Як рабіць вікі-разметку гл.: вікі-фарматаванне. |
Елізавета ці Э́ржэбет Ба́торы (венг. Báthory Erzsébet, славацк.: Alžbeta Bátoriová; 7 жніўня 1560 года, Н'ірбатар, Венгрыя — 21 жніўня 1614 Чахціцэ, Славакія), называемая таксама Чахціцкая пані ці Крывавая Графіня — венгерская графіня, пляменніца Стэфана Баторыя, сумна вядомая масавымі забойствамі маладых дзяўчын. З'яўляецца, згодна Кнізе Гінэса, самым масавым серыйным забойцам.
Біяграфія [правіць]
Яе бацькамі былі Д'ьёрдзь Баторы і Ганна Баторы (сястра будучага караля Польшчы Стэфана Баторы і дачка палаціна Венгрыі Іштвана IV), якія паходзяць з дзьвух галін той жа самай сямьі — Баторы.
Лізавета правяла сваё дзяцінтсва ў замку Эчэд. Ў 11 годет яна была заручана з дваранінам Ферэнцам Надашдзі і перасялілася ў яго замак у Шарвара. Ў 1575 Лізавета выйшла замуж за Феранца Надашдзі (наглядчыка імператарскіх стайняў і венгерскага генерала) у Вранаве. У 1578 годзе яе муж былў прызначаны камандуючым венгерскімі вайскамі ў вайне супраць турак. За яго маниякальную жорсткасць у адносінах да палонных туркаў празвалі яго «Чорны бей» («Чорны віцязь»). У якасці шлюбнага падарунка Надашдзі падараваў Лізавеце Чахціцкі замак у славацкіх Малых Карпатах, які ў той час быў маёмасцю імператара.
У 1602 годзе Надашдзі выкупіў замак у Рудольфа ІІ. Надашдзі ўвесь час праводзіў у ваенных паходах. Такім чынам, Лізавета ўзяла на сябе абавязкі па кіраванню гаспадаркай. У іх было 5 дзяцей: Ганна, Кацярына, Міклаш, Урсула і Павел.
Неўзабаве пасля набыцця замка, у 1604 годзе, Ферэнц памер, і Лізавета засталася ўдавой.
Дакладны час, калі Лізавета пачала забіваць дзяўчын, невядомы. Прынята лічыць, што гэта адбылося паміж 1585 і 1610 гадамі. Верагодна, што муж і сваякі ведалі аб гэтым і стараліся яе ў гэтым абмяжоўваць. Большасць ахвяр — гэта мясцовыя сялянкі. У 1610 годзе чуткі аб забойствах пачалі даходзіць да двару Габсбургаў. Імператар Матвей даручыў палаціну Венгрыі графу Дз'ёрдзю Турзе расследаваць справу. 29 снежня 1610 года Турза з узброеным атрадам уварваўся ў замак і заспеў Лізавету Баторы з падручнымі, якія катавалі чарговых ахвяр. Негледзячы на доказы, і нават на тое, што яе замкнулі ў яе ж замку на некаторы час, быццам для яе ж бяспекі, пакуль яна не паўстане перад судом, Лізавета так ніколі і не была на судзе. Вядомае імя Баторы (брат Чахціцкай пані, Габар Баторы, кіраваў Трансільваніяй)зрабіла сваю справу. Тым не менш, астатак жыцця Лізавета правяла ў зняволенні ва ўласным Чахціцкім замку. Суд над падручнымі графіні адбыўся 2 студзеня 1611 года ў Бітчанскім замку — рэзідэнцыі палаціна Д.Турзы. Усе яны былі прысуджаны да смяротнага пакарання.
