Эрленд Лу

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эрленд Лу

Эрленд Лу (нарв.: Erlend Loe, 24 мая 1969, Тронхейм) — нарвежскі пісьменнік і сцэнарыст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Пасля альтэрнатыўнай цывільнай службы ў тэатры, Эрленд Лу вывучаў літаратуру, кіназнаўства і этналогію ў Осла. Пазней ён акрамя гэтага наведваў дацкую Акадэмію Кіно (дацк. Danmarks Film Akademi) у Капенгагене і Акадэмію Мастацтва ў Тронхейме (нарв. Kunstakademiet i Trondheim).

Сёння ён жыве ў Осла і працуе пісьменнікам, кінасцэнарыстам і перакладчыкам.

Дэбютным раманам Эрленда Лу, які прынес яму вядомасць, быў «Tatt av Kvinnen» (1993), у якім Лу апісаў непадзеленым каханне маладога нарвежца. Годам пазней была апублікавана кніга для дзяцей «Fisken» (гісторыі пра кіроўцу грузавіка Курта).

Аўтарскі стыль Лу пазнавальны і часта характарызуецца як знарочыста наіўны. Галоўныя героі яго раманаў звычайна хочуць занадта шмат чаго ад штодзённасці. Эрленд Лу часта выкарыстоўвае іронію, гратэскныя перабольшання і гумар. Знакамітая кніга Эрленда Лу «Naiv. Super» перакладзеная ўжо больш чым на 20 моў.