Эрлінг Стэйнвег

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эрлінг Стэйнвег (? — 1207) — кароль Нарвегіі з 1204 да 1207 года, глава партыі баглераў, удзельнік грамадзянскай вайны ў Нарвегіі.

Пазашлюбны сын Магнуса V Эрлінгсан, караля Нарвегіі. Пасля перамогі караля Сверыра I кіраўнікі баглераў беглі ў Данію. Сам Эрлінг некаторы час жыў у Швецыі, а затым пераехаў да двара дацкага караля Вальдэмара II. Скарыстаўшыся раптоўнай смерцю караля Хокана III, ён высунуў свае прэтэнзіі на трон. З дапамогай дацкіх войскаў высадзіўся ў Нарвегіі і захапіў яе паўднёвую і заходнюю часткі. Тут яго абвясцілі новым каралём. Але неўзабаве, у 1207 годзе, Эрлінг I нечакана сканаў. Барацьбу баглераў супраць біркебейнераў працягнуў рэгент сыноў Эрлінга I — Філіп Сімансан.

Дзеці ад палюбоўніц:

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Helle, Knut Under kirke og kongemakt, 1130—1350 (Oslo 1995).