Эрменехільда Англада Камараса

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Бюст Эрменехільда Англада Камараса

Эрменехільда Англада Камараса або Англада-і-Камараса (ісп.: Hermenegildo Anglada Camarasa; 11 верасня 1871, Барселона - 7 ліпеня 1959, Мальёрка) — іспанскі (каталонскі) мастак.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся ў барселонскай школе вытанчаных мастацтваў, і ў ранніх работах адчуваецца ўплыў яго настаўніка Мадэста Урхеля. У 1894 годзе Англада перабраўся ў Парыж, што дазволіла яму ў большай ступені вызваліцца ад залежнасцяў (зрэшты, уласны стыль Англады наследуе Дэга і Тулуз-Латрэку, збольшага і Клімту). Займаўся ў Акадэміі Жуліяна і Акадэміі Каларосі.

У 1901 разам з Сулаагай прыняў удзел у міжнароднай выставе ў Дрэздэне, меў вялікі поспех. У далейшым выстаўляўся па ўсім свеце, быў удастоены залатых медалёў у Венецыі (1907) і Буэнас-Айрэсе (1910). У 1939-1947 жыў у эміграцыі ў Францыі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Fontbona, Francesc; MIRALLES, Francesc. Anglada-Camarasa. Barcelona: Polígrafa, 1981.
  • Fontbona, Francesc; MIRALLES, Francesc. Anglada-Camarasa. Dibujos. Catálogo razonado. Barcelona: Editorial Mediterrània, 2006.
  • Robinson, William H. Barcelona and Modernity: Picasso, Gaudí, Miró, Dalí, 2006. ISBN 0-300-12106-7.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]