Эрнест Сетан-Томпсан
| Эрнэст Сетан-Томпсан | |
| Ernest Thompson Seton | |
| Імя пры нараджэнні: |
Ernest Thompson |
|---|---|
| Дата нараджэння: | |
| Месца нараджэння: | |
| Дата смерці: |
23 кастрычніка 1946 (86 гадоў) |
| Месца смерці: | |
| Грамадзянства: | |
| Род дзейнасці: |
пісьменнік, прыродазнавец, мастак-анімаліст |
Эрнест СЕТАН-ТОМПСАН (Ernest Thompson Seton; 14 жніўня 1860, г. Саўт-Шылдс, Вялікабрытанія — 23 кастрычніка 1946) — канадскі пісьменнік, прыродазнавец, мастак-анімаліст.
Змест |
Біяграфічныя звесткі [правіць]
Скончыў каледж мастацтваў у Таронта (1879), вывучаў выяўленчае мастацтва ў Парыжы, Лондане, Нью-Ёрку. Падарожнічаў, даследаваў жыццё жывёл. Арганізатар руху следапытаў у Амерыцы.
Творчасць [правіць]
Друкаваўся з 1883. Пісаў на англійскай мове. Аўтар больш як 40 кніг пра жывёльны свет, індзейскую і эскімоскую традыцыйную культуру. Вядомасць прынеслі праца «Жыццё дзікіх жывёл» (т. 1—8, 1925—27) і блізкія да навукова-папулярнай літаратуры аповесці, апавяданні, нарысы «Дзікія жывёлы, як я іх ведаў» (1898), «Біяграфія грызлі» (1900), «Жыцці тых, на каго палююць» (1901), «Два малыя дзікуны» (1903), «Героі-жывёлы» (1906), «Біяграфія серабрыстага ліса» (1909), «Рольф сярод лясоў» (1911), «Кніга аб лесе» (1912) і інш. Аўтар мастацкай аўтабіяграфіі «След мастака-натураліста» (1940). Сам ілюстраваў свае кнігі.
Беларускія пераклады [правіць]
- Гісторыя аднаго мядзведзя. Мн., 1927;
- Лепш смерць, чым няволя. Мн., 1928;
- Рванае вушка. Мн., 1939.
Літаратура [правіць]
- Баршчэўскі Л. Сетан-Томпсан // БЭ у 18 т. Т. 14. Мн., 2002.
- Garst D. S., Garst W. E. Thompson Seton, naturalist (англ.) . — N. Y., 1959.
- Pacey D. Creative Writing in Canada (англ.) . — Toronto, 1961.
| На гэты артыкул не спасылаюцца іншыя артыкулы Вікіпедыі, калі ласка, карыстайцеся падказкай і пастаўце спасылкі ў адпаведнасці з прынятымі рэкамендацыямі. |
| Гэта пачатак артыкула пра пісьменнікаў. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
- Асобы
- Пісьменнікі паводле алфавіту
- Нарадзіліся 14 жніўня
- Нарадзіліся ў 1860 годзе
- Нарадзіліся ў Саўт-Шылдсе
- Памерлі 23 кастрычніка
- Памерлі ў 1946 годзе
- Памерлі ў Санта-Фэ, Нью-Мексіка
- Пісьменнікі Канады
- Пісьменнікі ЗША
- Пісьменнікі-анімалісты
- Пісьменнікі-натуралісты
- Мастакі-анімалісты
- Англамоўныя пісьменнікі
- Мастакі Канады