Эрнест Томас Сінтан Уолтан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эрнест Томас Сінтан Уолтан
англ.: Ernest Thomas Sinton Walton
Ernest Walton.jpg
Дата нараджэння:

6 кастрычніка 1903({{padleft:1903|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:6|2|0}})

Месца нараджэння:

Дунгарван, Ірландыя

Дата смерці:

25 чэрвеня 1995({{padleft:1995|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:25|2|0}}) (91 год)

Месца смерці:

Белфаст, Паўночная Ірландыя (Вялікабрытанія)

Краіна:

Ірландыя

Навуковая сфера:

фізіка

Навуковы кіраўнік:

Эрнест Рэзерфорд

Вядомы як:

Генератар Кокрафта — Уолтана, трансмутацыя атамных ядраў

Узнагароды і прэміі


Nobel prize medal.svg Нобелеўская прэмія па фізіцы (1951)

Эрнест Томас Сінтан Уолтан на ВікіСховішчы

Эрнест Томас Сінтан Уолтан (анг.: Ernest Thomas Sinton Walton; 6 кастрычніка 1903-25 чэрвеня 1995) — выбітны ірландскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1951) (сумесна з Джонам Кокрафтам).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эрнест Уолтан нарадзіўся ў мястэчку Дунгарван ў Ірландыі. Яго бацька быў святаром метадысцкай царквы. Амаль усё сваё дзяцінства Уолтан правёў у Ольстэры. У той час было прынята, што сем'і святароў пераязджалі з месца на месца кожныя 3 гады. У выніку, Эрнест вучыўся ў некалькіх школах у графствах Доўні і Тыран і ў Дубліне. З 1915 да 1921 года ён вучыўся ў метадысцкім каледжы Белфаста. У 1922 годзе Уолтан выйграў стыпендыю і пачаў вывучаць фізіку і матэматыку ў Трыніці-каледжы Дубліна, дзе атрымаў дыплом бакалаўра ў 1926 годзе і магістэрскі дыплом у 1927 годзе. За гады навучання ў Трыніці-каледжы Уолтан атрымаў сем узнагарод за поспехі ў вывучэнні фізікі і матэматыкі. Пасля атрымання дыплома Уолтан быў прыняты ў аспірантуру Кембрыджскага ўніверсітэта ў Кавендышскую лабараторыю пад кіраўніцтва Эрнэстa Рэзерфордa. Уолтан атрымаў ступень доктара філасофіі ў 1931 годзе і прапрацаваў даследчыкам ў Кембрыджы да 1934 года.

Эрнест Уолтан вярнуўся назад у Ірландыю ў 1934 г. і стаў членам факультэта фізікі Трыніці каледжа ў Дубліне. У 1946 ён быў прызначаны прафесарам з ганаровым званнем прафесар натуральнай і эксперыментальнай філасофіі Трыніці каледжа ў Дубліне. Уолтан быў выдатным лектарам, ён умеў падаць складаныя пытанні фізікі ў простай і лёгкай для разумення манеры. Аднак, магчымасці для правядзення эксперыментальных даследаванняў у Дубліне былі вельмі абмежаваныя. Уолтан займаўся даследаваннямі эфекту фасфарэсценцыі ў шкле, другаснай электроннай эмісіі з паверхні пад уздзеяннем іоннай бамбардзіроўкі і развіццём метаду радыёвуглероднай датыроўкі і метадаў вымярэння радыёактыўнасці (low level counting) тонкіх плёнках на шкле.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Cathcart, Brian, The Fly in the Cathedral, Penguin, 2005. ISBN 0-14-027906-7
  • McBrierty, Vincent J., Walton, The Irish Scientist, Trinity College Dublin Press, 2003. ISBN 1-871408-22-9

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]