Эрнст Ота Фішэр

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Эрнст Ота Фішэр (ням.: Ernst Otto Fischer; 10 лістапада 1918, Сольн, паблізу Мюнхена — 23 ліпеня 2007, Мюнхен) — нямецкі хімік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па хіміі (1973) (сумесна з Дж. Уілкінсанам).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Мюнхенскую вышэйшую тэхнічную школу ў 1949 годзе. З 1959 прафесар універсітэта ў Мюнхене, з 1964 года прафесар Мюнхенскай вышэйшай тэхнічнай школы (цяпер Тэхнічны ўніверсітэт), з 1969 года дырэктар інстытута неарганічнай хіміі ў Мюнхене.

Працы[правіць | правіць зыходнік]

Фішэр вызначыў структуру ферацэну, сінтэзаваў дыбензолхром з бензолу і CrCl3 ў прысутнасці AlCl3 (1955), распрацаваў агульны метад сінтэзу, арэнавых (якія змяшчаюць араматычнае ядро) вытворных пераходных металаў, упершыню атрымаў арэнкарбанільныя, арэнцыклапентадыенільныя і інш. змешаныя π-комплексы пераходных металаў. Паказаў, што гэтыя злучэнні пры награванні раскладаюцца з утварэннем «металічнага люстэрка», што можа быць выкарыстана для атрымання звышчыстых металаў. Фішэр упершыню сінтэзаваў шэраг металарганічных злучэнняў тэхнецыю і трансуранавых элементаў, атрымаў устойлівыя карбенавыя комплексы пераходных металаў (1964), а пазней іх карбінавыя комплексы (1973).