Эрнст Тэадор Амадэй Гофман

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эрнст Тэадор Амадэй Гофман
Ernst Theodor Amadeus Hoffmann
ETA-Hoffmann.JPG
Дата нараджэння:

24 студзеня 1776({{padleft:1776|4|0}}-{{padleft:1|2|0}}-{{padleft:24|2|0}})

Месца нараджэння:

Кёнігсберг

Дата смерці:

25 чэрвеня 1822({{padleft:1822|4|0}}-{{padleft:6|2|0}}-{{padleft:25|2|0}}) (46 гадоў)

Месца смерці:

Берлін

Грамадзянства (падданства):

Flag of Germany.svg Германія

Род дзейнасці:

пісьменнік, кампазітар, мастак

Кірунак:

рамантызм

Жанр:

навела

Мова твораў:

нямецкая

Творы ў Вікікрыніцах.
Commons

Эрнст Тэ́адор Ві́льгельм Амадэ́й ГО́ФМАН (ням.: Ernst Theodor Amadeus Hoffmann; 24 студзеня 1776, Кёнігсберг, цяпер Калінінград — 25 жніўня 1822, Берлін) — нямецкі літаратар, кампазітар, мастак рамантычнага кірунку. Псеўданім як кампазітара Іаган Крэйслер.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Вывучаў права ў Кёнігсбергскім універсітэце. Арганізаваў філарманічнае таварыства, сімфанічны аркестр у Варшаве (1804-07). У 1807-13 дырыжор і кампазітар у тэатрах Берліна, Бамберга, Лейпцыга і Дрэздэна.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Э. Гофман аўтар адной з першых рамантычных опер «Ундзіна» (1814), сімфоній, камерна-інструментальных і харавых твораў. Першая навела «Рыцар Глюк» (1809). Творы 1809-14 аб'яднаны ў кнігу «Фантазіі ў манеры Кало» (т. 1-4, 1814-15).

У цэнтры творчасці Э. Гофмана — тэмы мастака і мастацтва, музыкі і музыкантаў; асноўная ідэя — невырашальнасць канфлікту паміж мастаком і грамадствам; скразныя вобразы — мастак і філістэр. У цыкле навел «Крэйслерыяна» (1814) і ў «Фрагментах біяграфіі Іаганеса Крэйслера», уведзеных у раман «Жыццёвыя погляды ката Мура», Э. Гофман стварыў трагічны вобраз геніяльнага музыканта Крэйслера, самотнага, асуджанага на пакуты сярод людзей, далёкіх ад мастацтва.

Светлай і радаснай фантастыцы казак «Шчаўкунок і Мышыны кароль», «Чужое дзіця», «Прынцэса Брамбіла» і інш. супрацьстаіць змрочны і злавесны каларыт у рамане «Эліксіры д'ябла» (1815-16) і «Начных алавяданнях» (т. 1-2, 1817). Ён папярэджваў аб небяспецы аўтаматызацыі грамадскай свядомасці (навела «Пясочны чалавек»), адчужанасці чалавека і вынікаў яго працы ў грамадстве, заснаваным на ўладзе золата. Казка «Малы Цахес, празваны Цыноберам» (1819) — вострая сатыра на феадальна-бюргерскую рэчаіснасць Германіі пач. ХІХ ст. Сярод лепшых твораў Э. Гофмана зборнік навел «Серапіёнавы браты» (т. 1-4, 1819-21).

Вяршыня творчасці — незавершаны раман «Жыццёвыя погляды ката Мура» (т. 1-2, 1820-22), пабудаваны на іранічнай паралелі паміж светам жывёл і светам людзей. Яго «Апошнія апавяданні» выдадзены ў 1825.

Уплыў на еўрапейскую культуру[правіць | правіць зыходнік]

Тэмы і вобразы твораў Э. Гофмана знайшлі ўвасабленне ў творчасці Р. Шумана («Крэйслерыяна»), Р. Вагнера («Лятучы галандзец»), П. Чайкоўскага («Шчаўкунок»), А. Адана («Жызэль»), Л. Дэліба («Капелія»), П. Хіндэміта («Кардыльяк») і інш. Э. Гофман — герой опер Ж. Афенбаха («Казкі Гофмана») і Г. Лачэці («Гофман»). «Беларускі гафманізм» у творчай манеры Я. Баршчэўскага, аўтара «Шляхціца Завальні», трапна заўважыў Р. Падбярэскі (арт. «Беларусь і Ян Баршчэўскі», 1844).

Беларускія пераклады[правіць | правіць зыходнік]

  • Дон Жуан; Рыцар Глюк: Успамін з 1809 г. / пер. В. Сёмуха // Крыніца. 1996. № 20 (4).