Эрнст Тэльман

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эрнст Тэльман
ням.: Ernst Thälmann
Род дзейнасці палітык, рэвалюцыянер, прафсаюзны дзеяч
Дата нараджэння 16 красавіка 1886(1886-04-16)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 жніўня 1944(1944-08-18)[3][2][…] (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Веравызнанне атэізм
Жонка Роза Тэльман[d]
Дзеці Ірма Тэльман[d]
Партыя
Бітвы/войны
Узнагароды і прэміі
Жалезны крыж
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах

Эрнст Тэльман (ням.: Ernst Thälmann; 16 красавіка 1886, Гамбург18 жніўня 1944, канцэнтрацыйны лагер Бухенвальд) — лідар нямецкіх камуністаў, адзін з галоўных палітычных апанентаў Гітлера[крыніца?].

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 16 красавіка 1886 года ў Гамбургу. Рабочы. З 14 гадоў працаваў упакоўшчыкам, вознікам, партовым рабочым, грузчыкам у гавані, затым быў карабельным юнгай і памочнікам качагара. Патрапіўшы ў ЗША, працаваў сельскагаспадарчым рабочым на ферме. З 1912 года ўзначальваў прафсаюз транспартных рабочых Гамбурга. У Першую сусветную вайну служыў у артылерыі.

У канцы 1917 года ўступіў у Незалежную сацыял-дэмакратычную партыю. У 1919 годзе стаў кіраўніком гамбургскай гарадской арганізацыі партыі. У 1920 годзе далучыў арганізацыю да камуністычнай партыі. З 1922 года член ЦК кампартыі Германіі. Пад яго кіраўніцтвам было арганізавана Гамбургскае паўстанне ў 1923 годзе. З 1924 года старшыня ЦК кампартыі Германіі. У 1925 годзе абраны дэпутатам рэйхстага (да 1933 года). Кіраваў баявым крылом КПГ — арганізацыяй Рот Фронт.

Пасля інсцэнаванага нацыстамі падпалу будынка Рэйхстага ў ноч з 27 на 28 лютага 1933 года ў Германіі пачаліся арышты камуністаў. 5 сакавіка 1933 года Тэльман быў арыштаваны і ўтрымліваўся па загадзе Гітлера ў адзіночным зняволенні. Суда над Тэльманам не было (пасля правалу суда над Георгіем Дзімітравым нацысты пазбягалі публічных працэсаў над палітычнымі супернікамі).

У жніўні 1944 года Тэльман быў пераведзены ў канцлагер Бухенвальд, дзе 18 жніўня 1944 года быў расстраляны па прамым ўказанні Гітлера[5] і Гімлера.

Зноскі

  1. Ernst Thalmann // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ernst Thälmann // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Тельман Эрнст // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  5. Notizzettel von Heinrich Himmler, Reichsführer SS, von einer Besprechung mit Adolf Hitler in der Wolfsschanze, 14. August 1944 im Ausstellungskasten 4/31 in der ehemaligen Effektenkammer des KZ Buchenwald: "12. Thälmann ist zu exekutieren"