Эрнэста Маскероні
Эрнэста МАСКЕРОНІ (ісп.: Ernesto Mascheroni; 21 лістапада 1907 — 3 ліпеня 1984) — футбаліст зборнай каманды Уругвая. Абаронца. ЧС 1930.
Біяграфія [правіць]
Пачаў кар'еру ў клубе Белья Віста, аднак сапраўдную славу атрымаў у 1930 годзе. Гулец стаў выступаць за зборную Уругвая. З 1930 па 1940 год ён правёў 13 матчаў за «Селеста». Стаў чэмпіёнам свету ў 1930 годзе. У 1930 годзе Маскероні выступаў за сціплую каманду «Алімпія» з Мантэвідэа, але літаральна адразу перайшоў у «Пеньяроль». Чатырохразовы чэмпіён Уругвая (1932, 1936, 1937, 1938) у складзе гэтага клуба.
У 1934 годзе Маскероні пераехаў у Італію, дзе выступаў за «Амбразіяну» (цяпер - «Інтэрнацыянале») да 1936 года. У 1935 годзе ён адыграў 2 матчы за зборную Італіі. Пасля вяртання ў Уругвай Эрнэста зноў выступаў за «Пеньяроль» (1936-1940).
Маскероні да 1984 г. быў апошнім прадстаўніком зборнай Уругвая чэмпіёнскага складу 1930 года.
Тытулы [правіць]
- Чэмпіён свету (1): 1930
- Чэмпіён Уругвая (4): 1932, 1936, 1937, 1938
Крыніцы [правіць]
- Руднік В. Чэмпіёны свету па футболе 1930—2006. — Беласток:"Set-Print", 2006.
|
|
|---|
|
бр Энрыке Бальестрэрас • бр Капучіні • аб Ларэнца Фернандэс • аб Дамінга Тэхера • аб Альвара Хестыда • аб Эрнэста Маскероні • аб Хасэ Насасі • па Хасэ Леандра Андрадэ • па Мелоньо • па Піріс • па Ріольфо • нап Хуан Ансельма • нап Пабла Дарада • нап Педра Петронэ • нап Хасэ Педра Сеа • нап Эктар Скаронэ • нап Віктарыяна Сантас Ірыяртэ • нап Сантас Урдзінаран • нап Эктар Кастра • Трэнер: Альберта Супічы |
