Эрык Кэндэл

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эрык Кэндэл
англ.: Eric Richard Kandel
Eric Richard Kandel.jpg
Дата нараджэння:

7 лістапада 1929({{padleft:1929|4|0}}-{{padleft:11|2|0}}-{{padleft:7|2|0}}) (85 гадоў)

Месца нараджэння:

Вена, Аўстрыя

Краіна:

ЗША

Навуковая сфера:

псіхіятрыя, нейрабіялогія

Узнагароды і прэміі


Нобелеўская прэмія Нобелеўская прэмія па фізіялогіі і медыцыне (2000)
Нацыянальны навуковы медаль ЗША (1988)
Ордэн «Pour le Mérite»
Эрык Кэндэл на ВікіСховішчы

Эрык Кэндэл (англ.: Eric Richard Kandel, нар. 7 лістапада 1929, Вена, Аўстрыя) — амерыканскі вучоны ў галіне нейрабіялогіі, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіялогіі і медыцыне ў 2000 годзе разам з П. Грынгардам і А. Карлсанам «за адкрыццё малекулярных механізмаў працы сінапсаў».

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Эрык (Erich) нарадзіўся 7 лістапада 1929 года ў Вене ў яўрэйскай сям'і Германа і Шарлоты Кэндэл з Каламыя. Герман Кэндэл валодаў крамай цацак на Кучкергасе[1], у іх быў старэйшы сын Людвіг. Эрык вучыўся ў венскай пачатковай школе. У 1939 году сям'я Кэндэл вымушана была з'ехаць з Аўстрыі з-за пераследаў гітлераўскага рэжыму. Эрык і Людвіг выехалі спачатку ў Бельгію, а потым у ЗША, дзе змаглі ўз'яднацца з бацькамі.

У Нью-Ёрку сям'я Кэндэл пасялілася ў Брукліне. Эрык спачатку не ведаў англійскай мовы. Было вырашана змяніць яго імя на амерыканскі манер, адкінуўшы апошнюю літару: Eric. Наведваў дзяржаўную пачатковую школу № 217, затым яўрэйскую школу ў Флэтбушы (англ.: Yeshivah of Flatbush), затым дзяржаўную сярэднюю школу «Эразмус-хол» (англ.: Erasmus Hall High School). Пісаў нататкі для школьнай газеты, захапляўся спортам.[2]

У 1944 годзе Эрык Кандэл паступіў у Гарвардскі ўніверсітэт, дзе вывучаў гісторыю і літаратуру сучаснай Еўропы. Зацікавіўся працамі Зігмунда Фрэйда і псіхааналізам — менавіта гэта падштурхнула яго да вывучэння псіхіятрыі. У 1956 годзе скончыў Нью-Ёркскі ўніверсітэт. У чэрвені 1956 года пабраўся шлюбам з Дэніз Бістрэн.

З 1960 года ў Гарвардскай медыцынскай школе, з 1965 года ў Нью-Ёркскім універсітэце, з 1974 года прафесар у Калумбійскім універсітэце.

Аўтар навуковых прац па вывучэнні механізмаў памяці.

Выявіў, што кароткачасовая памяць заснавана на змене формы бялкоў пры далучэнні фасфату, а доўгачасовая — на сінтэзе новых бялкоў.

Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1974), Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук, Германскай акадэміі прыродазнаўцаў «Леапальдзіна» (1989).

Узнагароды[правіць | правіць зыходнік]

Ганаровы грамадзянін горада Вены (2009).

У 2008 годзе выйшаў фільм Петры Зэгер (ням.: Petra Seeger) In search of Memory пра Эрыка Кэндэла.[4]

Некаторыя публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Malleret G, Alarcon JM, Martel G, Takizawa S, Vronskaya S, Yin D, Chen IZ, Kandel ER, Shumyatsky GP. Bidirectional regulation of hippocampal long-term synaptic plasticity and its influence on opposing forms of memory. Journal of Neuroscience 30: 3813-25.
  • Akil, H., Brenner, S., Kandel, E.R., Kendler, K.S., King, M-C., Scolnick, E., Watson, J.D., and Zoghbi, H.Y. (2010). The future of psychiatric research: Genomes and neural circuits. Science 327:1580-1581.
  • Simpson, E.H., Kellendonk, C., and Kandel, E.R. (2010). A possible role for the striatum in the pathogenesis of the cognitive symptoms of schizophrenia. Neuron 65:585-596.
  • Si, K., Choi, Y., White-Grindley, E., Majumbar, A., and Kandel, E.R. (2010). Aplysia CPEB can form prion-like multimers in sensory neurons that contribute to long-term facilitation. Cell 140:421-435.
  • Rajasethupathy, P., Fiumara, F., Sheridan, R., Betel, D., Puthanveettil, S.V., James J. Russo, J.J., Sander, C., Tuschl, T., and Kandel, E.R. (2009). Characterization of small RNAs in Aplysia reveals a role for miR-124 in constraining long-term synaptic plasticity through CREB. Neuron 66:803-817.
  • Kandel, E.R. (2009) The Biology of Memory: A Forty-Year Perspective. J Neurosci 29: 12748-12756.
  • Muzzio, I.A., Levita, L., Kulkarni, J., Monaco, J., Kentros, C., Stead, M., Abbott, L.F., and Kandel, E.R. (2009) Attention enhances the retrieval and stability of visuospatial and olfactory representations in the dorsal hippocampus. PLoS Biol 7(6).
  • Kandel, E. R. (2007). In Search of Memory: The Emergence of a New Science of Mind. New York: W. W. Norton & Company. ISBN 978-0-393-32937-7. .
  • Kandel, Eric R.; Schwartz, James Harris; Jessell, Thomas M. (2000) [1981]. Principles of Neural Science (Fourth ed.). New York: McGraw-Hill. ISBN 0-8385-7701-6. .
  • Kandel, E. R. (2012). The Age of Insight: The Quest to Understand the Unconscious in Art, Mind, and Brain, from Vienna 1900 to the Present. New York: Random House. ISBN 978-1-4000-6871-5. 

Зноскі

  1. Kutschkergasse — вуліца ў Вене.
  2. Eric R. Kandel: The Nobel Prize in Physiology or Medicine 2000, Nobel Foundation. Accessed September 20, 2007.
  3. NAS Award for Scientific Reviewing. National Academy of Sciences. Праверана 27 лютага 2011.
  4. Filmfonds-Wien Petra Seeger: Auf der Suche nach dem Gedächtnis – Der Hirnforscher Eric Kandel, TV-Dokumentation 2008.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • International Biographical Dictionary of Central European Emigrés 1933–1945. Hrsg.: Herbert A. Straus, Werner Röder. Saur, München 1983, ISBN 3-598-10089-2 (Band 2/I A–K) S. 590.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18. Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons