Эрык Шапялявы

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эрык Шапялявы

Эрык Шапялявы (шведск.: Erik Eriksson, Erik XI, Erik läspe och halte; таксама Эрык Эрыксан) (1216-2 лютага 1250) — кароль Швецыі ў 1222-1250 гг.

Яго бацькам быў кароль Эрык Кнутсан. Маці Эрыка, каралева Рыкіца, была сястрой дацкага караля Вальдэмара II, пасля смерці мужа ў 1216 годзе адправілася ў Данію, дзе і нарадзіла будучага шведскага караля.

У 1222 Эрык быў абраны каралём Швецыі. Праз некаторы час супраць яго выступіў Кнут Хальмгерсан Доўгі, які паходзіў з малодшай лініі роду Эрыка Святога. 28 лістапада 1229 г. ён разбіў войска Эрыка ў бітве пры Олюструме (верагодна, цяперашняя Остра ў Сёдэрманланд), і кароль быў вымушаны бегчы ў Данію. Эрык зноў вярнуў сабе карону толькі пасля смерці Кнута ў 1234 г. Аднак рэальная ўлада знаходзілася ў руках яго ярлаў, спачатку Ульфа Фасэ, затым Біргера Магнусана.

Друк Эрыка Шапялявага

У 1237 рымскі папа Рыгор IX заклікаў Эрыка здзейсніць крыжовы паход супраць паганскага Тавастланда. Паход ўзначаліў швагер караля Біргер ярл, які, па паведамленні «Хронікі Эрыка», заснаваў там крэпасць Тавастгус. У 1240 г., паводле рускіх крыніц, шведы распачалі паход на Ладагу, але былі разбітыя новагародскім князем Аляксандрам у вусці Нявы.

У 1247 сын Кнута Доўгага Хольмгер падняў супраць Эрыка паўстанне, аднак пацярпеў паразу каля Спарсетры ва Упландзе і ў 1248 быў пакараны.

Эрык быў жанаты з дачкой Сунэ Фолькесана Катарынай, якая паходзіла з роду Фолькунгаў. Памёр кароль 2 лютага 1250 і быў пахаваны ў царкве кляштара Варнхем. З яго смерцю згасла мужчынская лінія роду Эрыка Святога.

Мянушка Эрыка «Шапялявы» паходзіць з радкоў рыфмаванай «Хронікі Эрыка», у якой гаворыцца «конунг няцвёрда валодаў мовай, быў шаплявы, ды да таго ж і кульгавы».


Папярэднік:
Юхан I Сверкерсан
Кароль Швецыі
12221229,12341250
Пераемнік:
Вальдэмар I Біргерсан