Эрых Марыя Рэмарк

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эрых Марыя Рэмарк
Erich Maria Remarque
Erich Maria Remarque1.jpg
Эрых Марыя Рэмарк
Дата нараджэння:

22 чэрвеня 1898

Месца нараджэння:

Оснабрук

Дата смерці:

25 чэрвеня 1970

Месца смерці:

Лакарна

Грамадзянства (падданства):

Памылка Lua у Модуль:Wikidata на радку 366: statement is not specified.

Род дзейнасці:

пісьменнік, Аўтар і Q6625963?

Эрых Марыя Рэмарк (ням.: Erich Maria Remarque; імя пры нараджэнні: Эрых Паўль Рэмарк, ням.: Erich Paul Remark; 22 чэрвеня 1898, Оснабрук — 25 чэрвеня 1970, Лакарна) — нямецкі пісьменнік.

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Удзельнік І сусветнай вайны. Працаваў настаўнікам, журналістам, рэдактарам. 3 1932 у эміграцыі (Швейцарыя, ЗША).

Рэмарк быў двойчы жанаты, 14 кастрычніка 1925 — 4 студзеня 1930 і 22 студзеня 1938 — 20 мая 1957, з танцоўшчыцай Ютай Ільзе Цамбона (ням.: Jutta Ilse Zambona) (25 жніўня 1901 — 25 чэрвеня 1975). Тым часам у яго былі раманы з Марлен Дзітрых (ням.: Marlene Dietrich), Грэтай Гарба (шв.: Greta Garbo) і іншымі жанчынамі. 25 лютага 1958 ён ажаніўся з кінаактрысай Палет Гадар (ням.: Paulette Goddard), былой жонкай Чарлі Чапліна, з ёй Рэмарк пражыў да сваёй смерці.

Адна з сёстраў Рэмарка — Эльфрыда Шольц, якая працавала краўчыхай у Дрэздэне, была паводле данясення пакупніцы абвінавачана ў «дзеяннях, скіраваных на падрыў ваеннай моцы» і прыгаворана народным судом да смяротнага пакарання — гільяціны.

Рэмарк пахаваны на могілках Ронка-сопра-Асуона.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Сусветную вядомасць пісьменніку прынёс раман «На Заходнім фронце без перамен» (1929), які разам з раманамі «Вяртанне» (1931) і «Тры таварышы» (1938) склалі своеасаблівую трылогію пра І сусветную вайну і яе трагічныя наступствы ў лёсах франтавікоў, т.зв. страчанага пакалення. У раманах «Палюбі бліжняга свайго» (1940), «Трыўмфальная арка» (1946) «Ноч У Лісабоне» (1962) тэма нямецкай эміграцыі, у рамане «Іскра жыцця» (1952) — ныцысцкіх канцлагераў, у сатырычным рамане «Чорны абеліск» (1956) — сацыяльна-эканамічных і псіхалагічных вытокаў нацызму. Раман «Час жыць і час паміраць» (1954) і драма «Апошні прыпынак» (1956) пра падзеі на савецка-германскім фронце ў II сусветную вайну. Аўтар сацыяльна-псіхалагічных раманаў «Жыццё ў пазыку» (1959), «Цені ў раі» (выд. 1971), «Зямля запаветная» (выд. 1998, незавершаны). Рэалістычныя раманы Рэмарка адметныя прысутнасцю ў іх паэтыцы элементаў натуралізму, імпрэсіянізму і экспрэсіянізму, глыбокім псіхалагізмам, лаканізмам мовы ў спалучэнні з яе вобразнасцю. Яго творчасць паўплывала на развіццё сусветнай пасляваеннай літаратуры

Раманы[правіць | правіць зыходнік]

  • «На Заходнім фронце нічога новага» / «Im Westen nichts Neues». Propyläen, Берлін 1929
  • «Дарога назад» / «Der Weg zurück». Propyläen, Берлін 1931
  • «Тры таварышы» / «Drei Kameraden». Querido, Амстэрдам 1938
  • «Любі бліжняга свайго» / «Liebe Deinen Nächsten». Querido/Bermann-Fischer, Амстэрдам/Стакгольм 1941
  • «Трыўмфальная арка» / «Arc de Triomphe». Micha, Цюрых 1946
  • «Іскра — жыццё» / «Der Funke Leben». Kiepenheuer & Witsch, Кёльн 1952
  • «Час жыць і час паміраць» / «Zeit zu leben und Zeit zu sterben». Kiepenheuer & Witsch, Кёльн 1954
  • «Чорны абеліск» / «Der schwarze Obelisk». Kiepenheuer & Witsch, Кёльн 1956
  • «Ноч у Лісабоне» / «Die Nacht von Lissabon». Kiepenheuer & Witsch, Кёльн 1962
  • «Шаты ў раі» / «Schatten im Paradies», 1971

Беларускія выданні[правіць | правіць зыходнік]

Першым перакладчыкам твораў Рэмарка быў Хвядос Шынклер, у перакладзе якога ў 1931 выйшаў раман «На Заходнім фронце нічога новага». Раман «Тры таварышы» у 1995 выйшаў у выдавецтве «Мастацкая літаратура» ў перакладзе Уладзіміра Папковіча.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лявонава Е. Рэмарк // БелЭн у 18 т. Т. 14. Мн,, 2002.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]