Эсек’ель Лавесі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Эсек'ель Лавесі)
Футбол
Эсек’ель Лавесі
Агульная інфармацыя
Поўнае імя Эсек’ель Іван Лавесі
Мянушка El Pocho, El Loco (Шалёны)
Il fulmine (Маланка), Scooby-doo
Нарадзіўся 3 мая 1985(1985-05-03)[1][2][…] (38 гадоў)
Грамадзянства  Аргенціна
 Італія
Рост 173 см
Вага 75 кг
Пазіцыя нападнік, атакуючы/крайні паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб завяршыў кар’еру
Маладзёжныя клубы
1995—2003 Аргенціна Бока Хуніярс
Клубная кар’ера[* 1]
2003—2004 Аргенціна Эстудыянтэс (Буэнас-Айрэс) 39 (17)
2004—2005 Італія Джэноа 0 (0)
2004—2005   Аргенціна Сан-Ларэнса 29 (9)
2005—2007 Аргенціна Сан-Ларэнса 55 (16)
2007—2012 Італія Напалі 156 (38)
2012—2016 Францыя Пары Сен-Жэрмен 107 (22)
2016—2019 Кітай Хэбэй Чайна Форчун 74 (35)
Нацыянальная зборная[* 2]
2008 Аргенціна Аргенціна (алімп.) 10 (6)
2007—2016 Аргенціна Аргенціна 51 (9)
Узнагароды і медалі
Алімпійскія гульні
Золата Пекін 2008 футбол
Чэмпіянаты свету
Срэбра Бразілія 2014
Кубкі Амерыкі
Срэбра Чылі 2015
Срэбра ЗША 2016
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 4 студзеня 2020.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 17 лютага 2016
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эсек’е́ль Іва́н Лаве́сі (ісп.: Ezequiel Iván Lavezzi; нар. 3 мая 1985, Вілья-Габернадор-Гальвес, Аргенціна) — былы аргенцінскі футбаліст, нападнік. Ігрок нацыянальнай зборнай Аргенціны (2007—2016). Пасля з’яўлення на Апенінах шматлікія СМІ адразу ж далі яму мянушку «новы Марадона»[3].

Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]

Клубная[правіць | правіць зыходнік]

У 2003 годзе ва ўзросце 17 гадоў Лавесі перайшоў з каманды «Бока Хуніярс» у склад сталічнага «Эстудыянтэса», дзе за адзін сезон забіў 17 галоў у 39 матчах. У 2004 годзе за мільён еўра Лавесі набыў італьянскі клуб «Джэноа» і ён адразу ж быў аддадзены ў арэнду аргенцінскаму клубу «Сан-Ларэнса».

Пасля сезона ў Аргенціне ён вярнуўся ў «Джэноа», але з-за скандалу з дагаворнымі матчамі генуэзцаў адправілі ў Серыю C1, а Лавесі быў прададзены ў «Сан-Ларэнса» за 1,2 мільёна еўра.

5 ліпеня 2007 года «Напалі», які вярнуўся ў Серыю A і шукаў узмацнення для каманды, заключыў кантракт з Эсек’елем на 5 гадоў. Трансфер іграка каштаваў італьянскаму клуба 6 мільёнаў еўра, а Лавесі атрымаў у новай камандзе 7 нумар. У новай камандзе футбаліст адразу пачаў паказваць добрыя вынікі, у прыватнасці, ён зрабіў хет-трык у браму «Пізы» у матчы на Кубак Італіі. Свой першы гол у лізе ён правёў у браму «Удзінезэ» 2 верасня 2007 года. Пасля матча, які скончыўся перамогай «Напалі» з лікам 5:0, СМІ абвясцілі аб нараджэнні новай "неапалітанскай зоркі. 12 студзеня 2010 года Лавесі падоўжыў кантракт з «Напалі» да 2015 года[4].

2 ліпеня 2012 года французскі клуб «Пары Сен-Жэрмен» пацвердзіў інфармацыю аб падпісанні з Лавесі чатырохгадовага кантракту. Як паведамлялася, сума трансферу склала да 30 мільёнаў еўра[5].

У лютым 2016 года перайшоў у кітайскі клуб «Хэбэй Чайна Форчун»[6]. У лістападзе 2019 года абвясціў аб завяршэнні кар’еры[7].

Міжнародная[правіць | правіць зыходнік]

За зборную Аргенціны Эсек’ель дэбютаваў 18 красавіка 2007 года ў матчы супраць зборнай Чылі.

Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]

Клубныя[правіць | правіць зыходнік]

«Сан-Ларэнса»:

«Напалі»:

«Пары Сен-Жэрмен»:

Міжнародныя[правіць | правіць зыходнік]

Аргенціна:

Зноскі

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]