Эсперанта-бібліятэкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Эсперанта-бібліятэка — зборы кніг, брашур, часопісаў, а таксама іншых носьбітаў інфармацыі (такіх як відэакасеты, аўдыёзапісы і іншае) на мове эсперанта, дасягальныя для карыстання і вывучэння прыватнымі асобамі. Часцей за ўсё падобныя бібліятэкі ўзнікаюць з прыватных калекцый. Улічваючы адносна слабае развіццё рынка літаратуры на эсперанта і значную распаўсюджанасць яго носьбітаў па ўсім свеце (што часта робіць складаным доступ да неабходнай літаратуры), эсперанта-бібліятэкі граюць важную ролю ў эсперанта-руху, як для прадастаўлення доступу да асобных рэдкіх выданняў, так і для ажыццяўлення навуковых даследаванняў у галіне эсперанталогіі і гісторыі эсперанта.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]