Эсперанта ў масавай культуры

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Эсперанта ў масавай культуры — гэта згадванне мовы эсперанта і эсперанта-культуры ў кіно, літаратуры, музыке і іншых папулярных формах культуры.

Фільмы[правіць | правіць зыходнік]

  • Вялікі дыктатар (па англійску The Great Diktator, 1940).Асобныя шыльды на дамах у яўрэйскім гета напісаны па эсперанта.
  • Ноч на Галактычнай чыгунцы (1985). На эсперанта напісаны ўсе надпісы ў школе, шыльды ў горадзе і на галактычных станцыях, у выдавецтве, дзе працуе адзін з герояў; назва кожнага эпізода даецца як па японску, так і па эсперанта.
  • Блэйд 3: Троіца (па-англійску Blade: Trinity, 2004). Шмат якія постэры і знакі ў горадзе на двух мовах: англійскай і эсперанта. У адной са сцэн Крыс Крыстафсэн размаўляе на эсперанта з прадаўцом газет. Таксама ёсць адсылка да эсперанта-фільма Інкубус.
  • Захапленне ідыёта (Idiot's Deloght, 1939). З той мэтай, каб было немагчыма вызначыць, у якой краіне знаходзяцца героі фільма, мясцовыя жыхары размаўляюць па эсперанта. Таксама магчыма сустрэць некалькі слоў і сказаў на ім ў гульні акцёраў і ў выглядзе запісаў.
  • Шлях у Сінгапур (Road to Singapore, 1940). Песні на эсперанта пяюцца мясцовымі абарыгенаі на востраве ў Ціхім акіяне.
  • Ледзі з тропікаў (Lady of the Tropiks, 1939). Кароткая эсперантамоўная сцэна.
  • Гатака (Gattaka, 1997). Аб'явы ўнутры будынка Гатакі вымаўляюцца па эсперанта.
  • Казароза (2005). Зняты па аднаіменнаму раману Леаніда Юзэфовіча. У гэтым тэлесеряле ў некалькі сцэнах героі размаўляюць, пяюць і чытаюць вершы па эсперанта.
  • Чырвоны карлік (Red dwarf, 1988-1999). Паказаны двухмоўныя шыльды (англійская мова і эсперанта). Тасама ў некаторых эпізодах размаўляюць па эсперанта.
  • Вулічны баец (Street Fighter, 1994). Шыльды і постэры ў Шадале напісаны па эсперанта.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Галоўным чынам згадванне эсперанта ў літаратуры прыналежыць пісьменнікам-фантастам: Гарры Гаррысану, Філіпу Фармеру, Роберту Хайнлайну, Айзэку Азімаву і шмат каму яшчэ. У іх творах эсперанта - гэта мова будучыні. Вось некалькі прыкладаў:

  • Гары Гарысан,з'яўляючыся актыўным эсперантыстам, у сваіх раманах часта піша аб эсперанта. Нарыклад герой "Стальнога пацука" Джым Дзі Грыз размаўляе на гэтай мове, як на роднай.
  • У рамане чылійскай пісьменніцы Ісабэль Альендэ "Дом духаў" эсперанта разам з іспанскай мовай - мова духаў. Таксама галоўная гераіня Клара лічыць, што яго трэба вывучаць у школах
  • У рамане Паўло Каэлья "Алхімік" Санцьяга ў пошуках адзінай мовы, на якой размаўляе Сусвет, вывучыў эсперанта, але працягнуў пошукі, вывучая рэлігію і алхімію.
  • У навукова-фантастычным апавяданні Айзэка Азімава "Хома сол" эсперанта - мова зямлян будучыні. Тасама яна згадваецца ў рамане "Самі богі" як "агульнапланетная" мова.

Акрамя фантастыкі, згадванні аб эсперанта сустракаюцца і ў іншых жанрах:

  • Максім Танк у сваім творы "Лісты календара" згадвае аб сваім захапленні эсперанта.
  • Кандрат Крапіва ў аднымм са сваіх апавяданняў згадвае аб перадачах, якія вызодзілі на эсперанта падчас 20-ых гадоў.

Міхаіл Булгакаў у апавядані "Самагоннае возера" згадвае члена праўлення жылтаварыства Івана Сідарыча, "эсперантыста".

  • Раман "Казароза" Леаніда Юзэфовіча апісвае эсперанта-клуб у Пермі і эсперанта-рух у Расіі ў 20-ых гадах 20 стагоддзя.
  • У аўабіяграфічным творы Марыны Цвятаевай "Маі службы" паэтка апісвае заведуючага-эсперантыста.
  • Адольф Гітлер у Майн Кампф сцвяржаў, што эсперанта можа ўжывацца ў якасці яўрэйскга плана сусветнага панавання.

Музыка[правіць | правіць зыходнік]

  • Амерыканскі кампазітар і эсперантыст Лу Харысан, які аб'яднаў стылі і інструменты розных культур сусвета ў сваёй музыцы, некаторыя назвы і тэксты сваіх твораў запісваў на эсперанта.
  • Апісанне альбома Элвіса Кастэла і гурта The Attractions "Blood & Chocolate" напісана па англійску і эсперанта
  • Сімфонія №1 кампазітара Дэвіда Гейнса падпісана як "эсперанта", у якой таксама партыя мецца-сапрана выканана па эсперанта.
Heckert GNU white.png Артыкул часткова або цалкам з'яўляецца перакладам старонкі «Эсперанто в массовой культуре» з Рускай Вікіпедыі. Арыгінальны тэкст, як і гэты пераклад, апублікаваны на ўмовах ліцэнзій Creative Commons Attribution-ShareAlike License і GNU Free Documentation License. Глядзіце пералік аўтараў на старонцы гісторыі правак арыгінальнага артыкула.