Эстоніка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

«Эсто́ніка» (эст.: Estonica) — онлайнавая энцыклапедыя на тэмы, звязаныя з Эстоніяй.

Праект быў распрацаваны Інстытутам Эстоніі. Пачынаючы з 2000 года стварэнне і развіццё сеткавай энцыклапедыі «Эстоніка» было фінансавана фондам «Скачок тыгра», Фондам развіцця прадпрымальніцтва, Саветам па падатку на азартныя гульні і пасольствам Швецыі (ў рамках праекта пасольства «Год Балтыйскіх краін»).

Матэрыялы «Эстонікі» даступныя на эстонскай, англійскай і рускай мовах.

Усе матэрыялы энцыклапедыі могуць быць выкарыстаныя паўторна на ўмовах ліцэнзіі Attribution-NonCommercial-ShareAlike License.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]