Эстрагон

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Эстрагон
Estragon 1511.jpg
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Artemisia dracunculus L.

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на ВікіСховішчы
ITIS   35462
NCBI   72341
EOL   577604
GRIN   t:4282
IPNI   307848-2
TPL   gcc-35490

Эстраго́н, палын эстрагонавы, тархун (Artemisia dracunculus) — травяністая расліна сямейства астравых. Пашыраны ў Еўразіі, Паўночнай Амерыцы.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовая карэнішчавая расліна з вострым і прыемным пахам з-за вялікай колькасці эфірнага алею. Сцёблы прамыя, вышынёй да 120 см. Лісце суцэльнае, лінейнае. Кветкавыя кошыкі светла-жоўтага колеру сабраныя ў мяцёлкавыя суквецці. Плод — сямянка. Маладыя парасткі і лісце мае ў сабе да 70 мг% аскарбінавай кіслаты, 6—8 мг% караціну, 170 мг% руціну, а таксама мінеральныя солі і фітанцыды.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

У ежу спажываюць лісце і маладыя парасткі, а расліны, якія зацвілі — для засольвання. У народнай медыцыне ўжываюць як мачагонны і проціглісны сродак, пры лячэнні вадзянкі і цынгі.

Агратэхніка[правіць | правіць зыходнік]

Эстрагон — вельмі холадаўстойлівая расліна. Добра захоўваецца пад невялікім снежным покрывам пры −30 °C. Адрастае, як толькі сыдзе снег і адтае верхні слой глебы. Маладыя парасткі дасягаюць агародніннай спеласці ў сярэдзіне вясны. На адным месцы можа расці 8—15 гадоў, але як агароднінную расліну яго трэба вырошчваць на адным месцы не больш як 4 гады. Расце на розных глебах, умерана ўгноеных. Размнажаецца пераважна дзяленнем карэнішча, каранёвымі атожылкамі або чаранкамі з 3—4-гадовых раслін. Пры размнажэнні дзяленнем карэнішча стары куст рана вясной выкопваюць і дзеляць так, каб кожная частка мела 1—2 пупышкі з карэнішчам. Чаранкі высаджваюць у канцы лета з адлегласцю паміж радамі 50—60 см і паміж раслінамі 25—30 см (з разліку 5—6 раслін на 1 м²).

Штогод, пачынаючы з другога года, пераважна вясной, расліны падкормліваюць мінеральнымі ўгнаеннямі. У першы год эстрагон зразаюць бліжэй да восені, каб маладыя расліны лепш раслі, у наступныя гады — ад 4 да 6 разоў за перыяд вегетацыі, пакідаючы ніжнюю частку расліны вышынёй 10 см. Парасткі зразаюць вясной, калі яны дасягнуць вышыні 20—25 см. Прадукцыя лепшай якасці атрымліваецца з верхніх галінак. Хваробы і шкоднікі вялікай страты не наносяць. Часам у канцы лета парасткам і лісцю эстрагону шкодзіць іржа.

Зноскі

  1. Выкарыстоўваецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Энцыклапедыя сельскага гаспадара — Мн.: БелЭн, 1993.
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.18 Кн.1: Дадатак: Шчытнікі — ЯЯ / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2004. — Т. 18. — С. 171. — 472 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0295-4 (Т. 18 Кн. 1).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]