Эта
| Прапануецца перанесці у Η, η. Спрэчнасць транслітэрацыи у беларускай мове грэцкага алфавіту Магчыма, назва не адпавядае нормам мовы або правілам наймення артыкулаў у Вікіпедыі. Абмеркаваць перанос можна на старонцы размоў, старонцы Вікіпедыя:Перанос старонак. |
Η, η (назва: ст.грэч. Ήτα, - Ета , у візантыйскім і сучасным грэцкім вымаўленні - Іта) — 7-я літара грэчаскага алфавіту. У сістэме грэчаскага алфавітнага запісу лікаў мае лікавае значэнне 8. Паходзіць ад фінікійскі літары - "хэц". Ад літары «эта» паходзяць лацінская літара H і кірылічная И разам з Й.
У беларускім мовазнаўстве прынята транскрыпцыя назвы Эта[1], што робіць вялікай складанасцю адрозніваць яе у транслітэрацыі ад грэцкай літары Ε, ε (эпсілон).
У сістэме грэка-лацінскай транслітэрацыі перадаецца як наступнымі спалучэннямі літараў: he, 'e і e.
У сучаснай беларускай практычнай транскрыпцыі з грэчаскай мовы перадаецца як «э», «е», «а», «я», «і», «гі», "гэ", "ге". Правілаў транслітэрацыі не існуе, рэдкія даследаванні не даюць поўнай інфармацыі, і носяць больш крытычны характар[2].
Граматычна бліжэй за ўсё да беларускай літары Е і царкоўна-славянскай (гэтаксама як старабеларускай) літары И.
Зноскі
- ↑ У адпаведнасьці з БЭ ў 18 тамах. Т.5., Мн., 1997, С.510: Грэчаскае пісьмо
- ↑ Практычная транскрыпцыя назваў з грэцкай мовы.
