Этналогія
Этнало́гія (грэч. ἔθνος, племя, народ + -логас - вучэнне, навука) — навука, якая вывучае працэсы паходжання, рассяленне, побыту і культуры этнасаў (народаў).
Змест |
Гісторыя станаўлення [правіць]
Станаўленне этналогіі як навукі ў 2-й палове XIX ст. звязан з эвалюцыйнай школай (Э. Тайлар, Л. Г. Морган і інш.), што зыходзіла з ідэі адзінства культуры чалавецтва. З канца XIX ст. даследуе рэгіянальныя культуры і іх узаемаўплыў. Развіццё тэарэтычнай этналогіі ў XX ст. звязана з канцэпцыямі Э. Дзюркгейма, З. Фрэйда, Л. Леві-Бруля, Б. Маліноўскага, А. Радкліф-Браўна, К. Леві-Строса і іншых.
Этналогія Беларусі [правіць]
На Беларусі этналогія развіваецца з пачатку XIX ст. і на працягу доўгага перыяду аб'ектам яе вывучэння была духоўная культура беларускага этнасу - песні, паданні, вераванні, абрады. З 1880 - 1890-х г. галоўным у беларускай этналогіі стаў эвалюцыйны кірунак, прадстаўнікі якога (У. М. Дабравольскі, М. В. Доўнар-Запольскі, Я. Ф. Карскі, М. Я. Нікіфароўскі, Е. Р. Раманаў, І. А. Сербаў, А. К. Сержпутоўскі) разам з духоўнай і матэрыяльнай культурай народа, распрацоўвалі канцэпцыю гістарычнай асаблівасці і самастойнасці беларусаў як этнічнай супольнасці. У сучасны перыяд вучоныя-этнолагі Беларусі даследуюць праблемы этнагенезу, этнічнай гісторыі беларусаў, разнастайнасць шматвяковых традыцый беларускага народа, ролю і месца беларускага этнасу ў еўрапейскай цывілізацыі. Пачынаецца таксама вывучэнне і іншых нацыянальнасцей, якія насяляюць тэрыторыю Беларусі (татарскай, польскай, яўрэйскай), этнічных супольнасцей іншых краін
Вялікая роля ў развіцці сучаснай беларускай этналогіі і падрыхтоўцы спецыялістаў належыць Інстытуту мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору імя К. Крапівы Нацыянальнай Акадэміі навук Беларусі[1] і Кафедры этналогіі, музеялогіі і гісторыі мастацтва гістарычнага факультэта Беларускага Дзяржаўнага універсітэта [2]
Зноскі
Літаратура [правіць]
- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Спасылкі [правіць]
Этналогія і этнаграфія Беларусі: тыпавая вучэбная праграма для ВНУ - http://elib.bsu.by/handle/123456789/577
Гл. таксама [правіць]
| Гэта пачатак артыкула. Вы можаце дапамагчы праекту, выправіўшы і дапоўніўшы яго. |
