Этнарх

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Этнарх (стар.-грэч.: εθνάρχης з έθνος — народ αρχων — кіраўнік[1]) — начальнік, кіраўнік этнаса, народа[2]. Тытул кіраўніка правінцыі ў Старажытнай Грэцыі і Старажытным Рыме і асоба, якая носіць гэты тытул[3]. Са сказанага далей, можна зрабіць выснову, што ўлада этнарха распаўсюджвалася перш за ўсё на этнічную ці рэлігійную групу, і толькі як следства — на тэрыторыю і іншыя этнічныя групы, што магло быць істотна абмежавана метраполіяй.

Прынамсі з часоў Рыма, існавала адрозненне паміж тытулам цара і этнарха. Так, тытул этнарха, афіцыйна нададзены Гіркану II і яго сынам Юліем Цэзарам у 47 г. да н.э., у дадатак да звання першасвятара, фактычна пазбаўляў Гіркана правоў цара і царскага звання. Аналагічна, паводле апавядання Іосіфа Флавія, імператар Аўгуст прызначыў Архелая, сына Ірада I Вялікага, не царом, а толькі этнархам паловы той тэрыторыі, на якую распаўсюджвалася ўлада Ірада, абяцаўшы дараваць тытул цара, калі Архелай здолее даказаць сваю здольнасць кіраваць (Іосіф Флавій, Стар. 17:317)[4].

Апроч кіраўнікоў тэрыторый, тытул этнарха мог насіць кіраўнік нацыянальнай дыяспары, напрыклад яго насіў кіраўнік яўрэйскай абшчыны ў Александрыі, які, паводле Страбона (у пераказе Іосіфа Флавія, Стар. 14:117), кіраваў народам, разглядаў цяжбы і прымаў судовыя рашэнні, наглядаў за выкананнем законаў і пастаноў, падобна да главы суверэннай дзяржавы. Пазней, Імператар Аўгуст замяніў замяніў аднаасобнага этнарха — саветам старэйшын (герусіяй). Акрамя таго, тытул этнарха існаваў не толькі сярод яўрэяў: так у Новым запавеце згадваецца этнарх Дамаска ў часы кіравання цара Арэты (2 Кар. 11:32)[4].

У Візантыі гэты тытул адпавядаў камандуючаму групай замежных наймітаў (варвараў), якія ахоўвалі візантыйскага імператара. Пазней, у Асманскай Імперыі, этнарх — прадстаўнік малых нацыянальных і рэлігійных груп (яўрэяў, хрысціян), які дапушчаецца да ўладаў, для прадстаўлення інтарэсаў гэтых меншасцей.[5]

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

  • Кіраўнікі Старажытнага Ізраіля і Іўдзеі — пра кіраўнікоў, якія насілі тытул этнарха.
  • Цар — пра значэнне і паходжанне слова і тытула «цар», якім прынята перакладаць розныя тытулы аднаасобных кіраўнікоў старажытнасці. (Слова «цар» паходзіць ад імя Юлія Цэзара, гэта значыць досыць новае ў параўнанні са з'явай, якую пазначае.)

Зноскі

  1. стар.-грэчаскія тэрміны паводле Соболевский С. И. Древнегреческий язык: Учебник. Репринт. ООО «Лист Нью», 2003 ISBN 5-7871-0189-8
  2. Толковый словарь обществоведческих терминов. Н. Е. Яценко. 1999. по данным slovarnik.ru [1]
  3. Ефремова Т. А. Новый словарь русского языка. по данным goodslov.narod.ru [2]
  4. а б Артыкул «этнарх» у Электроннай яўрэйскай энцыклапедыі
  5. Інфармацыя з артыкула англамоўнай вікіпедыі паводле Encyclopædia Britannica Eleventh Edition