Этнічная тэрыторыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Этні́чная тэрыто́рыя — тэрыторыя кампактнага рассялення пэўнага народа (этнасу), з якой цесна звязаны яго этнагенез і этнічная гісторыя. Уласцівая кожнай этнічнай тэрыторыі геаграфічнае асяроддзе не толькі сфера пражывання, але і жыццёвая аснова, якая абумоўлівае спецыфіку гаспадарчых заняткаў і вытворчай культуры, арганічна ўваходзіць у паўсядзённы побыт, жывіць пэўнымі вобразамі духоўныя скарбы народа, яго мову і фальклор. У працэсе жыццядзейнасці чалавек мяняе аблічча навакольнага прыроднага асяроддзя, надае яму характар культурнага ландшафту, стварае гістарычную спадчыну.

Вызначэнне этнічнай тэрыторыі і яе меж належыць да навуковых праблем. У некаторых выпадках этнічныя межы могуць супадаць з прыроднымі рубяжамі (водападзеламі, ляснымі масівамі, воднымі перашкодамі), аднак звычайна этнічнае сумежжа ўяўляе сабой зону супольнага пражывання суседніх народаў, этнакультурныя элементы якіх пастаянна ўзаемадзейнічаюць, утвараючы пераходны (міжэтнічны) варыянт народнай культуры. Этнічная тэрыторыя можа змяняцца ў выніку гістарычных катаклізмаў, каланізацыі, міграцыйнага руху, асіміляцыі і інтэграцыі. Стабільнасць этнічнай тэрыторыі залежыць таксама ад яе дзяржаўнай самастойнасці і ўмоў міжнароднага жыцця. Нярэдкія выпадкі, калі этнічная тэрыторыя народа ўваходзіць у склад дзвюх і болей дзяржаў.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Цітоў В. Этнічная тэрыторыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі: У 6 т. Т. 6. Кн. 2. Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — с. 271—272.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]