Грыгарыянскі этрускі музей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Этрускі музей)
Этрускі музей

Грыгарыянскі Этрускі музей (італ.: Museo Gregoriano Etrusco) — адзін з грыгарыянскіх музеяў Ватыкана, размешчаны ў палацы Інакенція VIII і будынку часоў Папы Пія IV.

Этрускі музей быў заснаваны па загаду Папы Рымскага Рыгора XVI і адкрыты ў 1837 годзе. Асновай для яго стварэння паслужылі знаходкі, выяўленыя пры археалагічных раскопках (з 1828 года) антычных паселішчаў у паўднёвай Этрурыі. Вялікая частка экспанатаў знойдзена пры раскопках 1836—1837 гадоў у некропалі пры Сорба (на поўдзень ад Чэрветэры).

Археалагічныя знаходкі з IX—I стагоддзяў да н. э. размешчаны ў 22 залах музея. Тут выстаўлены шматлікія прадметы побыту этрускаў з керамікі, бронзы, золата і серабра. Да экспанатаў музея таксама адносяцца бронзавая статуя Марса (IV стагоддзе да н. э.), мармуровы партрэт (герма) Афіны (фрагмент з Парфенона, V стагоддзе да н. э.). Частку музея займаюць старажытнагрэчаскія сасуды, знойдзеныя ў некропалях этрускаў, а таксама прадметы побыту рымлян (Antiquarium Romanum) з бронзы, сцякла, тэракоты і керамікі.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]