Этэльрэд Неразумны
| Этэльрэд II Неразумны Æðelræd II Unræd |
||
|
||
|---|---|---|
| 18 сакавіка 978 — 1013 | ||
| Каранацыя: | 14 красавіка 979 | |
| Папярэднік: | Эдуард Пакутнік | |
| Пераемнік: | Свен Вілабароды | |
|
||
| 3 лютага 1014 — 23 красавіка 1016 | ||
| Папярэднік: | Свен Вілабароды | |
| Пераемнік: | Эдмунд II | |
| Нараджэнне: | 968 Уэсекс, Англія |
|
| Смерць: | 23 красавіка 1016 Лондан, Англія |
|
| Дынастыя: | Уэсекская дынастыя | |
| Бацька: | Эдгар | |
| Маці: | Эльфрыда | |
| Жонка: | 1-я: Эльфгіфу 2-я: Эма Нармандская |
|
| Дзеці: | Ад 1-га шлюбу: сыны: Этэльстан, Эгберт, Эдмунд II, Эдрэд, Эдвін, Эдуард, Эдгар дочкі: Эдзіта, Эльфгіфа, Вульфхільда Ад 2-га шлюбу: сыны: Эдуард Спавяданнік, Альфрэд Этэлінг дачка: Гадгіфа |
|
Этэльрэд Неразумны (стар.-англ.: Æðelræd Unræd, 968 — 23 красавіка 1016) —- кароль Англіі 978—-1013 і 1014—-1016, прадстаўнік Уэсекскай дынастыі. Сын Эдгара і Эдзьфрыды. Быў абвешчаны каралём Англіі пасля забойства свайго зводнага брата Эдуарда.
Змест |
Часы панавання [правіць]
Кіраванне Этэльрэда было адзначана вялікай колькасцю сутычак з вікінгамі. У дзень святога Брайса 13 лістапада 1002 года па загаду Этэльрэда адбыўся гвалт датчанаў, што жылі ў Англіі. Гэта прывяло да нападу з боку Свена Вілабародага, які ў перыяд з 1003 па 1007 гады здзейсніў некалькі набегаў. У 1007 годзе Свен атрымаў адступныя і напады скончыліся да 1013 года, калі дацкі конунг захапіў анлійскі прыстол. Этэльрэд збег у Нармандыю, аднак неўзабаве ў 1014 годзе Свен сканаў, і Вітэнагемот зноў абраў Этэльрэда на каралеўскую пасаду. Але дацкі флот абвесціў каралём Кнуда, сына Свена, з-за чаго пачалася вайна, падчас якой памёр і Этэльрэд.
Спадчыннікі [правіць]
У Этэльрэда было не менш за шаснаццаць дзяцей ад двух шлюбаў. Першая жонка, Эльфгіфу, памерла ў 1002 годзе. Сын ад гэтага шлюбу, Эдмунд, спадкаваў трон. Другі шлюб адбыўся ў 1002 годзе, Этэльрэд ажаніўся з Эмай Нармандскай. У 1042 годзе, сын Эмы, Эдуард Спавяданнік, таксама абіраецца каралём Англіі. Вільгельм I Заваёўнік, унучаты пляменнік Эмы і кузен Эдварда, выкарыстаў гэтае сваяцтва як падставу англійскай кароны.
Мянушка [правіць]
У сучаснай англійскай мове Unready азначае «негатовы». Аднак сама мянушка ўпершыню была зафіксавана ў 1180 годзе ў форме Unræd, што на старажытнаанглійскай мове азначае «той, хто не атрымаў парады». Улічваючы, што імя Æþelræd азначае «добрая парада», «слушная парада», то яно ў спалучэнні з такой мянушкай было проста гульнёй слоў.
Вонкавыя спасылкі [правіць]
На ВікіСховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Этэльрэд Неразумны- Англа-саксонская хроніка. 920-1014 гады (англ.)
- Старонка на anglo-saxons.net (англ.)
- Рыжоў К.: Усе манархі свету. Заходняя Еўропа (руск.)
|
|
|
|---|---|
| Да нармандскага заваявання |
Альфрэд Вялікі • Эдуард Старэйшы • Этэльстан • Эдмунд I • Эдрэд • Эдвіг • Эдгар • Эдуард Пакутнік • Этэльрэд II • Свен Вілабароды*† • Эдмунд II • Кнуд Вялікі*† • Гаральд I • Хардэкнуд* • Эдуард Спавяданнік • Гаральд II Годвінсан • Эдгар Этэлінг |
| Нармандская дынастыя | |
| Плантагенеты |
Мацільда • Генрых II • Рычард I • Іаан Беззямельны • Генрых III • Эдуард I • Эдуард II • Эдуард III • Рычард II • |
| Цюдоры |
Генрых VII • Генрых VIII‡ • Эдуард VI‡ • Джэйн Грэй‡ • Марыя I‡ • Елізавета I‡ |
| Сцюарты | |
| * манарх Даніі • † манарх Нарвегіі • ‡ манарх Ірландыі • § манарх Шатландыі • ¶ Штатгальтар Нідэрландаў | |
