Эфар Кімскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эфар Кімскі
Дата нараджэння каля 400 да н.э.
Месца нараджэння
Дата смерці каля 330 да н.э.
Дзеці Demophilus[d]
Род дзейнасці гісторык, пісьменнік
Навуковая сфера гісторык

Эфар Кімскі (стар.-грэч.: Έφορος) — вядомы старажытнагрэчаскі гісторык. Родам з Эалійскай Кімы. Жыў прыблізна ў 405-330 гады да Ражства Хрыстова і быў вучнем Ісакрата, які накіраваў Эфара на гістарычныя даследаванні. Яго гістарычная праца ў 30 кнігах была першай спробай усеагульнай гісторыі ў грэкаў, адрознівалася масай сабранага матэрыялу і выключэннем усяго анекдотычнага і казачнага. Напрыклад, у Эфара адсутнічаў увесь міфічны перыяд і твор пачынаўся адразу з вяртання Гераклідаў, як першага несумнеўнага факта. Апошняя кніга, паводле некаторых звестак, напісана ці аздоблена сынам Эфара, Дэмофілам, абрывалася на апісанні аблогі Перынфа Філіпам у 340 годзе да нашай эры. Асабліва апрацаванай была ў гісторыі Эфара геаграфічная частка. У карыстанні крыніцамі, напрыклад Герадотам, Эфар часта даходзіў да плагіяту і выяўляў часам недахоп крытыкі. Сачыненнем Эфара, якое не дайшлі да нас, асабліва часта карыстаўся Дыядор Сіцылійскі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]