Эфект бутэлечнага рыльца
Эфект бутэлечнага рыльца, «генетычны корак» (англ.: genetic bottleneck) — нефармальная, умоўная назва, якой азначаецца гвалтоўнае скарачэнне генафонду чалавецтва, выкліканае, найбольш імаверна, катастрафічным вывяржэннем влк. Тоба каля 73 тыс. гадоў таму, а таксама спрычыненымі вывяржэннем глабальнымі кліматычнымі зменамі, якія трывалі да некалькіх тысяч гадоў.
З-за сваёй слабой здольнасці да прыстасавання, тагачасная папуляцыя Homo sapiens была вынішчана не толькі на плошчы масіўнага выпадання попелу, якая амаль супадала з тэрыторыяй ранняга рассялення чалавецтва (Усходняя Афрыка, даліна Нілу, Блізкі Усход, Пярэдняя Азія, магчыма, Індыя), але і па ўсіх новаўтвораных палеа-арктычных кліматычных зонах, напр., у міжземнаморскім рэгіёне ранняя папуляцыя Homo sapiens была замененая лепей адаптаванымі да холаду неандэртальцамі.
Ацэнкі зніжэння разнастайнасці папуляцыі чалавецтва вагаюцца ад 40—600 жанчын (разам, верагодна, меней за 3000 індывідаў)[1], 500—3000 жанчын[2], 1000—4300 індывідаў[3] да мін. 10000 жанчын рэпрадукцыйнага ўзросту[4]. Месцам, дзе захавалася гэтая папуляцыя, відавочна, была Усходняя Афрыка, на Пд ад экватара.
Зноскі
Літаратура [правіць]
- George Weber. Toba Volcano. У Сеціве
| Эвалюцыйная біялогія | |
|---|---|
| Працэсы біялагічнай эвалюцыі | Адаптацыя • Прэадаптацыя • Экзаптацыя • Абаптацыя • Відаўтварэнне • Мікраэвалюцыя • Макраэвалюцыя |
| Механізмы папуляцыйнай генетыкі | Дрэйф генаў • Спадчынная зменлівасць • Мадзіфікацыйная зменлівасць • Мутагенез • Спадчыннасць • Адбор (Натуральны, Штучны , Групавы, Палавы, Кін) • Паток генаў • Эфект бутэлечнага рыльца • Гарызантальны перанос генаў |
| Узнікненне жыцця | Хімічная эвалюцыя • Гіпотэза свету РНК |
| Гісторыя эвалюцыйнага вучэння | Жафруізм • Бракізм • Дарвінізм • Ламаркізм • Пангенезіс • Артагенез • Аўтагенез • Намагенез • Сальтацыянізм • Катастрафізм • Неакатастрафізм |
| Сучасныя канцэпцыі | Сінтэтычная тэорыя эвалюцыі • Тэорыя перарывістай раўнавагі • Нейтральная тэорыя малекулярнай эвалюцыі • Доказы эвалюцыі |
| Эвалюцыя (Агульная храналогія) | грыбоў • земнаводных • кітападобных • каня • млекакормячых • птушак • раслін • рэптылій • рыб • чалавека • членістаногіх |