Эўдыяліт

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Эўдыяліт
Eudialite
Формула Na4(CaCeFeMn)2ZrSi6O17(OHCl)2
Сінгонія трыганальная
Колер чырвоны, жоўты, жоўта-карычневы, фіялетавы
Колер рысы белая
Бляск шкляны
Празрыстасць празрысты, паўпразрысты
Цвёрдасць 5—6
Спайнасць дасканалая, недасканалая
Злом ракавісты, няроўны
Шчыльнасць 2,8—3,1 г/см³

Эўдыялі́т — мінерал падкласа кальцавых сілікатаў, гідраксід натрыю, кальцыю, жалеза і цырконію. Магчымы прымешкі ітрыю і лантаноідаў.

Апісаны і названы ў 1818 годзе нямецкім хімікам і фармацэўтам Ф. Штромеерам (Friedrich Stromeyer).

Паўпразрысты мінерал малінавага, ружовага, карычнева-чырвонага, чырвонага, светла-жоўтага колеру. Крышталізуецца ў трыганальнай сінгоніі. Крохкі. Цвёрдасць 5—6 па шкале Моаса. Шчыльнасць 2740—3070 кг/м³. Лёгка раствараецца ў разбаўленых салянай, сернай, воцатнай і шчаўевай кіслотах. Утварае агрэгаты ў выглядзе крышталёў, няправільных зерняў і шчыльных зярністых мас.

Радовішчы[правіць | правіць зыходнік]

Эўдыяліт сустракаецца ў сіенітах і звязаных з імі пегматытах. Радовішчы на тэрыторыі Расіі (Кольскі паўвостраў, Тыва), Нарвегіі, Аўстраліі, Канадзе[1], Бразіліі[1], Кітаі[1], Лівіі[1], Кеніі[1], Чэхіі[1], у Грэнландыі і на востраве Мадагаскар і інш.

Выкарыстанне[правіць | правіць зыходнік]

Эўдыяліт выкарыстоўваецца ў чорнай металургіі ў якасці мадыфікатара сталі, у вытворчасці вогнетрывалай керамікі, у якасці іонаабменнага матэрыялу і інш. Таксама з’яўляецца патэнцыяльнай сыравінай на цырконій.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]