Эдзі Агняцвет

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Э. Агняцвет)
Эдзі Агняцвет
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 11 кастрычніка 1913(1913-10-11)
Месца нараджэння
Дата смерці 17 ліпеня 2000(2000-07-17) (86 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Альма-матар
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці драматург, перакладчыца, паэтка, дзіцячая пісьменніца, пісьменніца
Жанр дзіцячая літаратура
Мова твораў беларуская
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
Ордэн «Знак Пашаны»

Эдзі Агняцвет, сапраўднае імя Эдзі Сямёнаўна Каган (11 кастрычніка 1913 (або 1916), Мінск — 17 ліпеня 2000) — беларуская паэтэса.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзілася ў сям’і служачых. Скончыла 7-годку, працавала на мінскім заводзе «Камунар» (1930), год вучылася ў мінскай будаўнічай прафтэхшколе. Скончыла крытыка-творчае аддзяленне літаратурнага факультэта Мінскага вышэйшага педагагічнага інстытута (1934). Завочна вучылася на педагагічным аддзяленні літфака педінстытута (1934—1936), працавала рэдактарам Беларускага радыё (1934—1938), кансультантам у кабінеце маладога аўтара СП БССР (1939), у аддзеле паэзіі часопіса «Полымя рэвалюцыі» (1940—1941). Падчас Вялікай Айчыннай вайны жыла ва Узбекістане. У 1945—1946 працавала ў Дзяржаўным выдавецтве БССР. Член Саюза пісьменнікаў СССР (з 1937).

Паводле Станіслава Шушкевіча[1], Эдзі Каган данесла на яго бацьку — беларускага пісьменніка, таксама Станіслава Шушкевіча, пазней сасланага.

«У вестыбюлі гасцініцы „Расія“ была ў мяне яшчэ адна няпростая сустрэча з беларускай дзіцячай паэткай Эдзі Агняцвет… Мая маці, бацька і Эдзі былі аднакурснікамі і закончылі літаратурны факультэт Вышэйшага педагагічнага інстытута ў Мінску. Маці неаднойчы мне казала, што Эдзі Сямёнаўна — адзіная яе сяброўка, якая засталася з ёю ў самых добрых адносінах пасля зняволення бацькі. Некаторыя іншыя адвярнуліся ад жонкі „ворага народа“ або проста перасталі заўважаць. А вось Эдзі не змяніла свайго стаўлення: сустракалася, прыходзіла да нас, маці — да яе і г. д. „Эдзі — прыстойны, вельмі вартасны чалавек“, — гаварыла маці.

Потым з высылкі вярнуўся бацька і расказаў наступнае. У турме ад яго патрабавалі напісаць даносы на некалькіх чалавек. Абяцалі за гэта вызваліць. Бацька катэгарычна адмовіўся. Яго пачалі пераконваць: не будзь святым, усе так робяць. Маўляў, такі крок — узаемавыгодны. Усіх пастрашаць і адпусцяць на свабоду. Бацька не паверыў і працягваў адмаўляцца. Тады следчы паказаў даносы на яго, напісаныя Эдзі Каган (Агняцвет) і Алесем (Айзікам) Кучарам. Следчы сказаў: напішаш на ўсіх, выйдзеш на волю, усе разам зберыцёся і пасмяецеся ўволю. Мы ўсіх адпусцім і справы вашыя закрыем. Бацька адмовіўся.»

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Дэбютавала вершамі ў 1929. Пісала пераважна для дзяцей. Выдала зборнікі паэзіі «Маё пакаленне» (1935), «Вершы» (1938), «Вясновай раніцай» (1941), «Край мой родны» (1945), «Дарога ў будучыню» (1949), «Беларуская рабіна» (1959), «Лірыка» (1965), «Круглы год: Выбранае» (1966), «Жаданне» (1971), «Спадзяванне калыханак» (1983), «Закаханым» (1986), паэму «На беразе Волгі» (1940). Выйшлі кнігі паэзіі для дзяцей «Васількі» (1947), «Ля піянерскага кастра» (1952), «Твае таварышы» (1957), «Госць з далёкай зямлі» (1958), «Незвычайныя канікулы» (1962), «Першы ліст» (1966), «Падарожнік» (1969), «Піянерская гама» (1970), «Краіна маленства» (1975), «Мы сур’ёзныя, мы вясёлыя» (1976), «Доктар Смех» (1977), «Ад зярнятка да вясёлкі» (1981), «Хто пачынае дзень?» (1982), «На двары алімпіяда» (1984), «Буду настаўнікам» (1990), паэмы «Песня пра піянерскі сцяг» (1949), «Мы будзем сябраваць» (1955, дапрацаванае выданне ў 1979), кніга для чытання ў 4 класе «Роднае слова» (з Я. Івашуціч, 1989). У 1976 выйшлі Выбраныя творы ў 2 тамах.

Аўтар лібрэта опер для дзяцей «Джанат» (1962, ставілася ў 1944, 1947, 1974), «Марынка» (урыўкі ў 1958, пастаўлена ў 1956).

Пераклала на беларускую мову паасобныя творы А. Пушкіна, М. Някрасава, У. Маякоўскага, М. Ушакова  (руск.), Г. Ахматавай, В. Шэфнера  (руск.), А. Барто, Л. Украінкі, М. Бажана, Я. Судрабкална  (руск.), С. Карыма і інш., кнігу Зульфіі «Такое сэрца ў мяне» (з А. Грачанікавым, 1985), зборнікі паэзіі для дзяцей Я. Османіса  (лат.) «Сабака з рагаткай» (1976), Г. Сулейманавай  (руск.) «Сорак косак» (1982), М. Джаліля «Я гляджу на зоры» (1985). З французскай мовы пераклала кнігі П. Ж. Беранжэ  (руск.) «Выбраныя песні» (1960), «Краіна Паэмія» (анталогія французскай паэзіі для дзяцей, 1962), А. Экзюперы «Маленькі прынц» (1969), Г. Апалінэра «Зямны акіян» (1973), П. Элюара «З табою» (1980).

Узнагароджана ордэнам «Знак Пашаны», медалямі. Узнагароджана міжнародным Ганаровым дыпломам імя Х. К. Андэрсена (1986) за кнігу вершаў і перакладаў для дзяцей «На двары алімпіяда».

Пасмяротныя выданні[правіць | правіць зыходнік]

У мастацтве[правіць | правіць зыходнік]

Акварэльны партрэт Эдзі Агняцвет працы Н. Галоўчанка захоўваецца ў ДМГБЛ[2].

Зноскі

  1. Шушкевіч С. С. Маё жыццё, крах і ўваскрошанне СССР. — Мн., 2013. — 472 с. — С. ???
  2. Графічны аркуш «Писательница Эди Огнецвет»

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]