Эрых Фром

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Э. Фром)
Эрых Фром
ням.: Erich Fromm
Дата нараджэння 23 сакавіка 1900(1900-03-23)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 18 сакавіка 1980(1980-03-18)[1][2][…] (79 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства
Жонка Frieda Fromm-Reichmann[d] і Карэн Хорні
Род дзейнасці выкладчык універсітэта, сацыёлаг, псіхааналітык, пісьменнік, псіхолаг, філосаф, эканаміст
Навуковая сфера філасофія, сацыяльная псіхалогія, псіхааналіз, сацыяльная філасофія[d], этыка, філасофія рэлігіі[d], сацыялогія і псіхалогія
Месца працы
Навуковая ступень доктар філасофіі (1922)
Альма-матар
Школа/традыцыя Франкфурцкая школа, неафрэйдызм, гуманістычны псіхааналіз
Член у
Прэміі
Узнагароды
Сайт fromm-online.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Эрых Фром (ням.: Erich Fromm; 23 сакавіка 1900 — 18 сакавіка 1980) — нямецка-амерыканскі філосаф і сацыёлаг, прадстаўнік постфрэйдысцкага кірунку («культурнага псіхааналізу»).

Біяграфічныя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Скончыў Гайдэльбергскі ўніверсітэт, атрымаў ступень доктара філасофіі (1922). Вучыўся ў Берлінскім псіхааналітычным інстытуце (1923-24). У 1929-32 супрацоўнік Інстытута сацыяльных даследаванняў у Франкфурце-на-Майне. Пасля прыходу да ўлады нацыянал-сацыялістаў эміграваў у ЗША. Выкладаў у Інстытуце псіхааналізу ў Чыкага, у Калумбійскім, Ельскім, Мічыганскім універсітэтах. У 1951-67 жыў у Мексіцы, быў прафесарам псіхіятрыі Нацыянальнага ўніверсітэта ў Мехіка. У 1974 перасяліўся ў Швейцарыю.

Асноўныя працы — «Уцёкі ад свабоды» (1941), «Чалавек для сябе» (1947), «Псіхааналіз і рэлігія» (1950), «Забытая мова» (1951), «Здаровае грамадства» (1955), «Мастацтва любові» (1956), «Анатомія чалавечай дэструктыўнасці» (1973) і інш.

Светапогляд[правіць | правіць зыходнік]

Артыкулы на тэму
Псіхааналіз

Канцэпцыі
Псіхасексуальнае развіццё
Псіхасацыяльнае развіццё
СвядомасцьПерадсвядомасць
Неўсвядомленая
Псіхічны апарат
ЯноЯЗвыш-Я
ЛібідаВыцясненне
Аналіз сноў
Ахоўны механізм
ПераносСупраціўленне
Персаналіі
Альфрэд Адлер
Эрык ЭрыксанГанна Фрэйд
✯ ✰ Зігмунд Фрэйд
Карэн ХорніЭрых Фром
Карл Густаў Юнг
Мелані Кляйн
Хайнц Кохут
Жак ЛаканОта Ранк
Гары Стэк Саліван

Тэорыі
Селф-псіхалогія
Эга-псіхалогія

Паводле Э. Фрома, асоба з’яўляецца прадуктам дынамічнага ўзаемадзеяння паміж прыроджанымі патрэбнасцямі і ўплывам культуры, сацыяльных норм і прадпісанняў. Лічыў, што ў кожнага чалавека ёсць свая нязменная сутнасць, якая захоўваецца як ядро ва ўсіх культурах і гістарычных абставінах. Адзначаў, што неад’емнай рысай чалавечага існавання ў сучасным «хворым» грамадстве з’яўляюцца адзінота, ізаляцыя і адчужэнне, якія спадарожнічаюць дасягнутаму ўзроўню свабоды.

Э. Фром раскрыў некалькі шляхоў, якія выкарыстоўваюцца людзьмі для пераадолення гэтых пачуццяў, «уцёкаў ад свабоды»: аўтарытарызм (празмерная залежнасць ад знешніх сіл і бездапаможнасць або дамінаванне і кантроль над другімі людзьмі), дэструктыўнасць (пераадоленне пачуцця непаўнацэннасці праз знішчэнне або пакарэнне іншых), аўтаматызаваны канфармізм (страта індывідуальнасці, абсалютнае падпарадкаванне сацыяльным нормам і правілам). На яго думку, шлях да пабудовы «здаровага» грамадства ляжыць праз маральнае абнаўленне, творчую працу, духоўнае ачышчэнне чалавека, паглыбленне яго здольнасці да любові ў шырокім сэнсе слова. Распрацаваў канцэпцыю «сацыяльнага характару», пад якім разумеў ядро структуры характару, уласцівае большасці прадстаўнікоў пэўнай культуры. Адрозніваў асноўныя сацыяльныя тыпы характару:

  • рэцэптыўны (пасіўнасць, спадзяванне на дапамогу іншых людзей, даверлівасць);
  • эксплуатуючы (эгацэнтрызм, выжыванне за кошт другіх, агрэсіўнасць);
  • накапляльны (жаданне авалодаць як мага большай колькасцю матэрыяльных даброт, улады і любові, кансерватыўнасць, падазронасць);
  • рыначны (уяўленне пра асобу як тавар, неразборлівасць у сродках дасягнення мэты, духоўная апустошанасць);
  • прадукцыйны (незалежнасць, здольнасць да творчага мыслення, да шчырай любові, адказнай працы).

Людзі з прадукцыйнай арыентацыяй маглі б скласці ў будучым дасканалае грамадства, якое Э. Фром называў «гуманістычным абшчынным сацыялізмам».

У адрозненне ад З. Фрэйда, для Э. Фрома характэрны меншая біялагізацыя сутнасці чалавека і пераход да сацыяпсіхалізму. Э. Фром спрабаваў вырашыць механізм узаемаадносін псіхалагічных і сацыяльных фактараў грамадскага развіцця. Аднак, аналізуючы «сацыяльнае асяроддзе», ён ігнараваў яго класавую неаднароднасць, а сутнасць чалавек і ўсяго гістарычнага працэсу разумеў абстрактна псіхалагічна, хоць адзначаў заганы сучаснага грамадства. На яго думку, капіталізм — псіхічна хворае ірацыянальнае грамадства. Выйсце з гэтага становішча Фром бачыць у «гуманістычным псіхааналізе», у лячэнні «індывідуальнай паталогіі». Спрабаваў «сінтэзаваць» фрэйдызм і марксізм.

Асноўныя працы[правіць | правіць зыходнік]

Па-нямецку[правіць | правіць зыходнік]

  • Das jüdische Gesetz. Ein Beitrag zur Soziologie des Diaspora-Judentums., Promotion, 1922. ISBN 3-453-09896-X
  • Über Methode und Aufgaben einer analytischen Sozialpsychologie. Zeitschrift für Sozialforschung, Bd. 1, 1932, S. 28–54.
  • Die psychoanalytische Charakterologie und ihre Bedeutung für die Sozialpsychologie. Zeitschrift für Sozialforschung, Bd. 1, 1932, S. 253–277.
  • Sozialpsychologischer Teil. In: Studien über Autorität und Familie. Forschungsberichte aus dem Institut für Sozialforschung. Alcan, Paris 1936, S. 77–135.
  • Zweite Abteilung: Erhebungen (Erich Fromm u.a.). In: Studien über Autorität und Familie. Forschungsberichte aus dem Institut für Sozialforschung. Alcan, Paris 1936, S. 229–469.
  • Die Furcht vor der Freiheit, 1941 (In English, "Fear/Dread of Freedom"). ISBN 3-423-35024-5
  • Psychoanalyse & Ethik, 1946. ISBN 3-423-35011-3
  • Psychoanalyse & Religion, 1949. ISBN 3-423-34105-X (The Dwight H. Terry Lectureship 1949/1950 Архівавана 3 верасня 2011.)

Па-англійску[правіць | правіць зыходнік]

Ушанаванне памяці[правіць | правіць зыходнік]

У 1986 у Цюбінгене (Германія) заснавана Міжнароднае таварыства Фрома.

Зноскі

  1. а б Erich Fromm // Internet Speculative Fiction Database — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Erich Fromm // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Фромм Эрих // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]