Юбер Рабер

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юбер Рабер
фр.: Hubert Robert
Фатаграфія
Мары Элізабет Віжэ-Лебрэн, партрэт Юбера Рабера, 1788, Луўр
Дата нараджэння 22 мая 1733(1733-05-22)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 15 красавіка 1808(1808-04-15)[4][2][…] (74 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства  Францыя
Род дзейнасці куратар, мастак, рысавальнік, архітэктар
Жанр пейзаж
Вучоба
Мастацкі кірунак Pre-romanticism[d]
Заступнікі Эцьен Франсуа дэ Шуазёль[d]
Уплыў René-Michel Slodtz[d]
Уплыў на Charles Fournier des Ormes[d] і Thomas-Charles Naudet[d]
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юбер Рабер (фр.: Hubert Robert, 22 мая 1733, Парыж, Францыя — 15 красавіка 1808, Парыж, Францыя) — французскі пейзажыст, які атрымаў еўрапейскую вядомасць габарытнымі палотнамі з рамантызаванымі выявамі антычных руін у асяроддзі ідэалізаванай прыроды. Яго мянушкай была «Рабер развалін» (Robert des Ruines).

Юбер Рабер, Антычныя руіны, 17541765, Будапешт
Юбер Рабер, Тэраса ў Марлі, Санкт-Пецярбург, Эрмітаж
Юбер Рабер, Лесвіца ў палацы Фарнезэ ў Капрарола, Луўр

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

У 17451751 вучыўся ў езуітаў у парыжскім Калеж-дэ-Франс, у 1754 адправіўся ў Рым разам з паслом Францыі Эцьенам Франсуа Шуазелем (у яго бацькі служыў бацька Рабера). Правёў там 11 гадоў, пазнаёміўся з Піранезі, які аказаў на яго вялікі ўплыў, з Фраганарам, іншымі мастакамі, калекцыянерамі мастацтва. У 1760 ездзіў з Фраганарам у Неапаль, наведваў разваліны Пампей.

У 1765 вярнуўся ў Парыж, у 1766 быў прыняты ў Каралеўскую Акадэмію жывапісу і скульптуры. Стаў планіроўшчыкам каралеўскіх садоў, хавальнікам каралеўскага музея, канцлерам Акадэміі і інш., займаўся ўбраннем рэзідэнцый караля, каралевы і вышэйшых прыдворных (палацы ў Трыяноне, Мерэвілі, Эрменанвілі).

Падчас Французскай рэвалюцыі быў у кастрычніку 1793 арыштаваны па падазроне ў нелаяльнасці, складзены ў турму Сент-Пелажы, затым у турму Сен-Лазар. Вызвалены ў 1794 пасля падзення Рабесп'ера.

Памёр ад апаплексічнага ўдару.

Творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Вядомы маляўнічымі фантазіямі, чый асноўны матыў — паркі і рэальныя, а часцей уяўныя «велічныя руіны» (па выразе Дзідро), мноства эскізаў да якіх ён зрабіў падчас знаходжання ў Італіі.

Капрыча Рабера высока шанаваліся сучаснікамі, пра яго пісаў у паэме «Уяўленне» (1806) Жак Дэліль, Вальтэр абраў яго для ўпрыгожвання свайго замка ў Фернее. Яго карціны прадстаўлены ў Луўры, музеі Карнавале, пецярбургскім Эрмітажы і іншых палацах і сядзібах Расіі, у шматлікіх буйных музеях Еўропы, ЗША, Канады, Аўстраліі.

Пра маляўнічы свет мастака зняў дакументальны фільм Аляксандр Сакураў «Рабер. Шчаслівае жыццё» (1996).

Цікавыя звесткі[правіць | правіць зыходнік]

Мастак меў звычай пакідаць на палотнах свае фірмовыя меткі. У кожнай карціне сярод надпісаў на сцяне руіны, на помніку, каменным абломку, нават на кляйме каровы і інш. можна знайсці імя: «Hubert Robert», «H. Robert» ці ініцыялы «H.R.». На некаторых карцінах сярод намаляваных людзей мастак пакідаў свой аўтапартрэт (сівавалосы мужчына сярэдніх гадоў).

Зноскі

  1. RKDartists Праверана 23 жніўня 2017.
  2. а б Hubert Robert // Benezit Dictionary of ArtistsOUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Робер Юбер // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Hubert Robert

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Каменская, Т. Д. Гюбер Робер, 1733—1808. — Л.: Государственный Эрмитаж, 1939.
  • Немилова, И. Картины Гюбера Робера на литературные сюжеты в собрании Эрмитажа. — М.: Искусство, 1956.
  • Дьяков Л. А. Гюбер Робер. — М.: Изобразит. искусство, 1971.
  • Гюбер Робер и архитектурный пейзаж второй половины XVIII века. — Л.: Искусство, Ленинградское отделение, 1984.
  • Ямпольский, М. Смерть и пространство (Сокуров, Юбер Робер) // О близком. Очерки немиметического зрения. — М.: Новое литературное обозрение, 2001. — С. 124-146. — 240 с. — (Научная библиотека). — 3 000 экз. — ISBN 5-86793-141-2.
  • Cayeux, Jean De. Hubert Robert et les jardins. — Paris: Herscher, 1987. — 160 p. — ISBN 2-7335-0144-5.
  • Radisich, Paula Rea. Hubert Robert: painted spaces of the Enlightenment. — Cambridge; New York: Cambridge University Press, 1998. — 207 p. — ISBN 0-521-59351-4.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]