Юджын Сернан

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юджын Сернан
англ.: Eugen Cernan
Партрэт
Экспедыцыі:

{{{місіі}}}

Дата нараджэння:

14.3.1934

Месца нараджэння:

горад Чыкага,
штат Ілінойс, ЗША

Узнагароды:
Медаль за выдатную службу, НАСА
Медаль за выдатную службу, НАСА
Медаль НАСА «За выключныя заслугі»
Кавалер ордэна Падвойнага белага крыжа 2 класа
Сернан напачатку трэцяга выхаду на Месяц

Юджын Эндру Сернан (анг. Eugene Andrew Cernan; нар. 14 сакавіка 1934 года) — астранаўт ЗША. Апошні, на дадзены момант, чалавек, які стаяў на паверхні Месяца.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся 14 сакавіка 1934 года ў горадзе Чыкага, штат Ілінойс. Мае славацкія і чэшскія карані. Прозвішча дзеда-славака было Чэрнан, яно ператварылася ў Сернан з-за англійскіх правіл чытання.

Ён быў у космасе тройчы: у якасці другога пілота «Джэміні-9А» у чэрвені 1966 года, як пілот «Апалона-10» у маі 1969 года, і як камандзір «Апалона-17» у снежні 1972 года.

У наш час Сернан з'яўляецца апошнім чалавекам, які стаяў на паверхні Месяцы (14 снежня 1972 года). Апошнія словы, сказаныя чалавекам на Месяцы, належаць Сернану:

«Боб, гаворыць Джын, я на паверхні, і, робячы апошні крок чалавека з паверхні [Месяцы], вяртаючыся дахаты, каб калі-небудзь вярнуцца — але, мы верым, у не вельмі далёкай будучыні — я б проста хацеў [сказаць] тое, што, я думаю, застанецца ў гісторыі. Што сённяшні выклік Амерыкі вызначыў будучыя лёсы чалавецтва. І, пакідаючы Месяц у [раёне] Таўрус-Літраў, мы сыходзім гэтак жа як і прыйшлі і, з Божай дапамогай, вернемся — з мірам і надзеяй для ўсяго чалавецтва. Поспеху экіпажу „Апалона-17“». (8:14:00 UTC, 14 снежня 1972)[1]

Узнагароды і заслугі[правіць | правіць зыходнік]

  • Узнагароджаны Крыжам «За выбітныя лётныя заслугі» ад ВМС (Distinguished Flying Cross),
  • двума медалямі ВМС «За выдатныя заслугі» (Navy Distinguished Service Medal).
  • Узнагароджаны двума медалямі НАСА «За выдатныя заслугі» (NASA Distinguished Service Medal),
  • медалём НАСА «За выключныя заслугі» (NASA Exceptional Service Medal).
  • Яго імя ўнесена ў Залу славы амерыканскіх астранаўтаў (US Astronaut Hall of Fame).
  • Ордэн Двайнога белага крыжа 2 класа (Славакія, 25 верасня 1994 года)

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т.14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш — Мн.: БелЭн, 2002. — Т. 14. — 512 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0238-5 (Т. 14).

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons