Юзаф Аляксандр Ябланоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юзаф Аляксандр Ябланоўскі
Józef Aleksander Jabłonowski
Juzef Alaksandar Jabłanoŭski. Юзэф Аляксандар Ябланоўскі (XVIII).jpg
Ю. А. Ябланоўскі. Невядомы мастак, XVIII ст.
Herb Jabłonowskich.PNG
Герб «Прус ІІІ»
Ваявода новагародскі
1755 — 1772
Папярэднік: Юрый Радзівіл
Пераемнік: Юзаф Несялоўскі
 
Нараджэнне: 4 лютага 1711({{padleft:1711|4|0}}-{{padleft:2|2|0}}-{{padleft:4|2|0}})
Ціхомель, Валынь
Смерць: 1 сакавіка 1777({{padleft:1777|4|0}}-{{padleft:3|2|0}}-{{padleft:1|2|0}}) (66 гады)
Лейпцыг
Род: Ябланоўскія
Бацька: Аляксандр Ян Ябланоўскі
Маці: Тэафілія з Сяняўскіх
Жонка: Караліна Тэрэза Радзівіл
Францішка Вікторыя Варанецкая
Дзеці: Тэафілія Стрэжыслава, Ядвіга Тэрэза, Ганна Дабрагнева, Аўгуст Дабрагост

Юзаф Аляксандр Ябланоўскі (4 лютага 1711, Ціхомель на Валыні — 1 сакавіка 1777, Лейпцыг) — дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, гісторык, бібліёграф, мецэнат мастацтва. Стольнік вялікі літоўскі (17441755), ваявода новагародскі (17551772), член шматлікіх еўрапейскіх акадэмій і навуковых таварыстваў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

З магнацкага роду Ябланоўскіх гербу «Прус ІІІ», сын Аляксандра Яна і Тэафіліі з Сяняўскіх.

Атрымаў хатнюю адукацыю, падарожнічаў па Францыі, Італіі, Германіі, Галандыі, Англіі. Неаднаразова абіраўся паслом на соймы.

У 1740 ажаніўся з Каралінай Радзівіл, дачкой канцлера вялікага літоўскага К. С. Радзівіла, што дало яму магчымасць набыць маёнткі і пасады ў Вялікім Княстве Літоўскім[1].

У часы другога панавання Станіслава Ляшчынскага быў яго прыхільнікам, паслом ад караля польскага і вялікага князя літоўскага да караля французскага Людовіка XV. У 1743 ад імператара Карла VII атрымаў тытул князя.

Падтрымліваў Барскую канфедэрацыю, па паразе якой адмовіўся ад пасады новагародскага ваяводы, каб не ўдзельнічаць у санкцыянаванні першага падзелу Рэчы Паспалітай[1].

Дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Напісаў некалькі значных гістарычных прац. Дзякуючы яго прапанове і фінансаванню ў Парыжы ў 1772 годзе выйшаў вядомы атлас Rizziego-Zannoniego, першы атлас Рэчы Паспалітай «Carte de Pologne...»

Заснаваў у 1774 ва ўніверсітэце ў Лейпцыг Навуковае Таварыства Ябланоўскіх (лац. Societas Jablonoviana), якое існуе і сёння. У XVIII стагоддзі выдаваліся яго працы па гісторыі Польшчы, матэматыцы, эканоміцы.

Здолеў вылучыць з ліку забароненых даследаванні Мікалая Каперніка, папулярызаваў яго працы. У 1761 выкупіў маёнтак у Чарнолессі, каб захаваць памяць пра Яна Каханоўскага.

Напісаў: «Ostafi... tudzież nauka o wierszach i wierszopisach polskich» (1751, вершам), «Museum Polonum» (1752), «L’Empire des Sarmates» (1748) і працы па генеалогіі.

Меў рэзідэнцыі ў Падхорцах каля Стрыя, Ябланове-Літоўскім, Ляхавічах. Аднавіў Наваградскі замак[1].

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 Валерый Пазднякоў. Ябланоўскі Юзаф Аляксандр // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя. У 3 т. / рэд. Г. П. Пашкоў і інш. Т. 2: Кадэцкі корпус — Яцкевіч. — Мінск: Беларуская Энцыклапедыя, 2005. С. 774.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]