Юзаф Дамінік Касакоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Дамінік Касакоўскі
польск.: Józef Dominik Kossakowski
Юзаф Дамінік Касакоўскі. Нясвіж, XIX ст.
Юзаф Дамінік Касакоўскі. Нясвіж, XIX ст.
Герб «Слепаўрон»
Герб «Слепаўрон»
лоўчы вялікі літоўскі
13 студзеня 1794 — 1795
Папярэднік Юзаф Забела

Нараджэнне 16 красавіка 1771(1771-04-16)[1]
Смерць 2 лістапада 1840(1840-11-02)[1][2] (69 гадоў)
Род Касакоўскія
Бацька Міхал Касакоўскі
Маці Барбара з Зыбергаў[d]
Жонка Людвіка з Патоцкіх[d]
Дзеці Stanisław Szczęsny Kossakowski[d] і Q123735535?
Член у
Бітвы
Узнагароды
афіцэр Ордэна Ганаровага легіёна ордэн Белага арла Каралеўскі ордэн Абедзвюх Сіцылій
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Юзаф Дамінік Касакоўскі (16 красавіка 1771, Вайткуны Ковенскага павета — 2 лістапада 1840, Варшава) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Апошні лоўчы вялікі літоўскі (з 1794), пасол на Чатырохгадовы Сойм. Кавалер Ордэна Белага Арла (1793), Крыжа Ганаровага Легіёна і Ордэна Каралеўства Абедзвюх Сіцылій (абодва 1813).

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Юзэф Дамінік Касакоўскі ў маладосці. Нясвіж, XIX ст.

Прадстаўнік шляхецкага роду Касакоўскіх гербу «Слепаўрон», сын Міхала і Барбары з Зыберкаў, пляменнік вялікага гетмана літоўскага Шымана Марціна Касакоўскага.

У 1789 годзе атрымаў пасаду вількамірскага пісара гродскага, 11 сакавіка 1790 года — прызначэнне ротмістрам кавалерыі ў гусарскай брыгадзе. Быў грамадзяна-ваенным камісарам Вількамірскага павета, а таксама паслом ад гэтага павета на Чатырохгадовы сойм. Не падтрымаў Канстытуцыю 3 мая, удзельнік Таргавіцкай канфедэрацыі[3]. У 1793 годзе ўзнагароджаны каралём Станіславам Аўгустам Панятоўскім Ордэнам Белага Арла.

10 лютага 1793 года ажаніўся з Людвікай Патоцкай.

21 мая 1793 года зрабіўся шэфам Другога палка пяхоты Вялікага Княства Літоўскага, а 13 студзеня 1794 года атрымаў пасаду лоўчага вялікага літоўскага. Удзельнік паўстання Тадэвуша Касцюшкі.

Удзельнічаў у вайне 1812 года: камандаваў палком, атрымаў раненні пад Барысавам (21 лістапада 1812) i на Бярэзіне. За ўдзел у абароне Спандаў атрымаў Крыж Ганаровага легіёна (10 жніўня 1813). 4 ліпеня 1813 года прызначаны шэфам батальёна, а 24 лістапада ўзнагароджаны Ордэнам Каралеўства Абедзвюх Сіцылій[it].

Чалец масонскай ложы. Пакінуў рукапіс з успамінамі аб ваенных кампаніях 1812—1815 гадоў.

Падчас паўстання 1830—1831 гадоў Юзаф Дамінік Касакоўскі 9 жніўня 1831 года падпісаў акт пра далучэнне Віленскага ваяводства да паўстання.

Памёр 2 лістапада 1840 года ў Варшаве і пахаваны ў варшаўскім касцёле капуцынаў.

Зноскі

  1. а б Józef Dominik Kossakowski h. Ślepowron // Internetowy Polski Słownik Biograficzny
  2. Senatorowie i dygnitarze Wielkiego Księstwa Litewskiego 1386—1795 / пад рэд. J. WolffKraków: 1885. — С. 240.
  3. Mariusz Machynia, Valdas Rakutis, Czesław Srzednicki. Wojsko Wielkiego Księstwa Litewskiego. — Kraków, 1999. S. 74.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]