Юзаф Завадскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці

Юзаф Завадскі (польск.: Józef Zawadzki; 15 сакавіка 1781, Казмін-Велькапольскі — 5 снежня 1838, Вільня) — віленскі тыпограф і выдавец.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Вучыўся выдавецкай справе ва Уроцлаве і Лейпцыгу. У 1803 годзе пераехаў у Вільню і адкрыў тыпаграфію. У 1805 годзе да Ю. Завадскага перайшла тыпаграфія Віленскага ўніверсітэта, ён злучыў дзве тыпаграфіі і заснаваў выдавецтва (гл. Выдавецтва Завадскага). Да 1826 года меў тытул універсітэцкага тыпографа. Быў сябрам масонскай ложы «Гарлівы Літвін».

Меў сыноў Адама і Фелікса, таксама выдаўцоў.

Абеліск на магіле Ю. Завадскага

Пахаваны ў Вільні на Антокальскіх могілках. На магіле пастаўлены класічны абеліск ружовага граніту, завершаны малым акратэрыям белага мармуру.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Bieńkowska B. Książka na przestrzeni dziejów. — Warszawa: Centrum Edukacji Bibliotekarskiej, Informacyjnej i Dokumentacyjnej im. Heleny Radlińskiej, 2005. — ISBN 83-88581-21-X
  • Cybulski R. Józef Zawadzki — księgarz, drukarz, wydawca. — Wrocław: Zakład Narodowy im. Ossolińskich, 1972;
  • Venclova T. Vilniaus vardai. — Vilnius: R. Paknio leidykla, 2006. — ISBN 9986-830-96-6. — P. 143.