Юзаф Маркевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Маркевіч Юзаф (1834, Шчэнова, Навагрудскага павета — 1923, Варшава) — старшы ўрач гродзенскай акружной бальніцы, паўстанцкі збіральнік падаткаў падчас Паўстання 1863—1864 гадоў.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Навучаўся ў Віленскай гімназіі, Маскоўскім універсітэце. Скончыў яго ў 1858 г., атрымаўшы дыплом урача. Захапляўся музыкай, наведваў заняткі ў С. Манюшкі. Арганізаваў у Гродне акружную бальніцу. Карыстаючыся магчымасцю едзіць па ваколіцах горада, збіраў падаткі на карысць паўстанцкіх арганізацый. Арыштаваны ў сакавіку 1863 г., высланы ў Сібір. Жыў у Шадрынску Пермскай губерні, пасля пераехаў на Урал у Талітсы, дзе лячыў людзей на залатых прысіках. У 1868 г. вярнуўся ў Варшаву. Пасля часта жыў у Друскеніках, дзе пазнаёміўся з М. К. Чурлёнісам і дапамог яму атрымаць адукацыю. У 1922 г. яго сын перадаў у Гродзенскі дзяржаўны гісторыка-археалагічны музей альбом з фотаздымкамі гродзенскай шляхты, які належаў Ю. Маркевічу.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Вашкевіч А. Адрасы паўстання 1863—1864 у Гародні і на Гарадзеншчыне. Гародня: Гарадзенская бібліятэка, 2013. С.6.
  • Игнатович Ф. И. Медицинское и лекарственное обеспечение участников восстания 1863 года в Северо-Западном регионе Беларуси // Мінулае Гродзеншчыны. Выпуск 10. Гродна, 2004. С. 18-19.