Юзаф Панятоўскі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Юзаф Панятоўскі
Józef Antoni Poniatowski
Prince Joseph Poniatowski by Józef Grassi.jpg
Мастак І. Грасі. Партрэт Юзафа Панятоўскага
Мянушка

Польскі Баярд

Дата нараджэння

7 мая 1763({{padleft:1763|4|0}}-{{padleft:5|2|0}}-{{padleft:7|2|0}})

Месца нараджэння

Вена, Эрцгерцагства Аўстрыя, Свяшчэнная Рымская імперыя

Дата смерці

19 кастрычніка 1813({{padleft:1813|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:19|2|0}}) (50 гадоў)

Месца смерці

Лейпцыг, Саксонія,
Рэйнскі саюз

Бітвы/войны

Вайна Расіі з Рэччу Паспалітай, 1792:

Паўстанне 1794 года
Вайна Варшаўскага герцагства з Аўстрыяй 1809 года:

Айчынная вайна 1812 года:

Вайна Шостай кааліцыі:

Узнагароды і прэміі
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Кавалер ордэна «За вайсковую доблесць»
Кавалер Вялікага Крыжа ордэна Ганаровага легіёна
Ордэн Чорнага арла
Ордэн Чырвонага арла

Юзаф Антон ПАНЯТОЎСКІ (польск.: Józef Poniatowski; 7 мая 1763, Вена19 кастрычніка 1813) — ваенны і дзяржаўны дзеяч Рэчы Паспалітай, князь, генерал-лейтэнант польскай арміі (1792), маршал Францыі (1813).

Паходзіць з роду Панятоўскіх, пляменнік караля Станіслава Аўгуста Панятоўскага. 3 1780 служыў у аўстрыскай арміі, з 1788 палкоўнік, ад'ютант імператара Іосіфа II. У 1789 пераехаў у Рэч Паспалітую, удзельнічаў у рэарганізацыі польскай арміі, з 1788 камандаваў дывізіяй. У 1792 камандаваў польскай арміяй, якая абараняла ад расійскіх войск лінію Дняпра і Днястра. Пасля бою пад Зелянцамі 18.6.1792 адступіў да Ізяслава, потым вывеў войскі за р. Буг. У знак пратэсту супраць змовы караля з Таргавіцкай канфедэрацыяй падаў у адстаўку і выехаў у Вену. У час паўстання 1794 вярнуўся, удзельнічаў у абароне Варшавы. Пасля капітуляцыі зноў выехаў у Вену. Адмовіўся ад прапаноў Кацярыны II і Паўла I паступіць на расійскую службу. 3 1798 жыў у сваім маёнтку пад Варшавай. У 1806, калі французскае войска падышло да Варшавы, а прускае пакінула горад, Ю. А. Панятоўскі стаў на чале мясцовай міліцыі і падтрымаў Напалеона. Са снежня 1806 камандаваў адноўленым польскім войскам, са студзеня 1807 ваенны міністр Варшаўскага княства. У час аўстра-французскай вайны 1809 паспяхова дзейнічаў супраць аўстрыйскіх войск у Галіцыі, У 1811 зноў адмовіўся паступіць на расійскую службу. У час паходу Напалеона ў Расію 1812 камандаваў 5-м польскім корпусам «Вялікай арміі». У пачатку кампаніі пераследаваў 2-ю Заходнюю армію і рухаўся праз Гродна, Нясвіж, Ігумен да Магілёва. Удзельнічаў у бітвах пад Смаленскам і Барадзіном. У час адступлення рэшткі корпуса Панятоўскага ўдзельнічалі ў бітвах пад Вязьмай і на р. Бярэзіна. Пасля вываду польскіх войск у Саксонію сфарміраваў 8-ы корпус. У Лейпцыгскай бітве 1813 па даручэнні Напалеона, які ў час гэтай бітвы ўзвёў Ю. А. Панятоўскага ў маршалы, прыкрываў адыход французскіх войск. У час пераправы праз р. Эльстэр быў цяжка паранены і патануў.

У 1814 прах Ю. А. Панятоўскага перанесены ў Варшаву, у 1819 перапахаваны ў Кракаве на Вавелі. У 1826—32 зроблены помнік Ю. А. Панятоўскага (скульптар Б. Торвалвдсен), які з 1840 знаходзіўся ў Гомелі перад палацам І. Ф. Паскевіча, з 1922 — у Варшаве.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Лукашэвіч А. Панятоўскі // БЭ ў 18 т. Т. 12. Мн., 2001.
  • Szymanowski. «Poniatowscy». — Жэнева, 1880.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]