Юзаф Сяліцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Юзаф Сяліцкі
Józef Sielicki
Герб «Корчак»
Герб «Корчак»
Кашталян полацкі
1784 — 1791
Папярэднік Тадэвуш Жаба
Пераемнік Роберт Бжастоўскі

Смерць 12 красавіка 1791(1791-04-12)
Род Сяліцкія
Бацька Міхал Сяліцкі
Жонка Марына Цеханавецкая
Дзеці Антоні, Элеанора
Узнагароды
Ордэн Белага арла
Ордэн Белага арла
Ордэн Святога Станіслава
Ордэн Святога Станіслава

Юзаф Сяліцкі (? — 12 красавіка 1791) — дзяржаўны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага. Кашталян полацкі (1784—1791)

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

3 сакавіка 1765 года стаў полацкім войскім, а дзесьці ў 1769 атрымаў хоцлаўскае староства. Пры падтрымцы Антонія Тызенгаўза станавіўся паслом на соймы 1773, 1776, 1782.

У 1777 атрымаў пасаду рэгента канцылярыі ВКЛ. У 1784 па просьбе Станіслава Аўгуста саступіў Тадэвушу Жабу пасаду ваяводы полацкага, а сам задаволіўся кашталянствам таго ж ваяводства.

У верасні 1788, дзякуючы дамоўленасці з Тадэвушам Жабам, змог арганізаваць выбары свайго сына Антонія Сяліцкага паслом на Чатырохгадовы сойм. Сам прысутнічаў на пачатку сойма і нават абараняў Вайсковы дэпартамент Пастаяннай Рады.

З 1789 у Полацку, цяжка хварэе. Памёр 12 красавіка 1791.

Кавалер ордэна Святога Станіслава (1778), ордэна Белага Арла (люты 1788).

Валодаў фальваркам Юшкаў у Віцебскім ваяводстве і хоцлаўскім староствам.

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

Паходзіў з незаможнага роду Сяліцкіх, прадтаўнікі якога займалі пасады ў Полацкім ваяводстве. Сын Міхала Сяліцкага, рэгента канцылярыі ВКЛ.

Быў жанаты з Марынай Цеханавецкай. Меў 2 дзяцей – сына Антонія і дачку Элеанору.

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Zofia Zelinska. Sielicki Józef // Polski Słownik Biograficzny. Tom XXXVI W-wa-Krakow 1995-1996, с. 592-593