Юзаф Юдзіцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці
Юзаф Юдзіцкі
Józef Judycki
POL COA Judycki.svg
Герб уласны «Радван зменены»
Вялікі стражнік літоўскі
1776 — 1789
Папярэднік: Антоні Гелгуд
Пераемнік: Ігнацы Гелгуд
 
Нараджэнне: 1719(1719)
Смерць: 1797(1797)
Род: Юдзіцкія
Бацька: Міхал Юдзіцкі
Жонка: Марыя Агінская
Алаіза Радзівіл
Дзеці: Ян, Станіслаў, Юзаф
 
Узнагароды:
Ордэн Святога Станіслава

Юзаф Юдзіцкі (17191797) — дзяржаўны і ваенны дзеяч Вялікага Княства Літоўскага.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Маршалак рэчыцкі з 1767, староста рэчыцкі з 1773, вялікі абозны літоўскі з 1774, вялікі стражнік літоўскі ў 17761789; у 1777 маршалак Трыбуналу ВКЛ. Быў таксама старостам стралкоўскім і багінскім. Шмат разоў выбіраўся паслом на соймы.

З 1783 генерал-лейтэнант, камандзір 1-й дывізіі войска ВКЛ, потым шэф 4-га палка булавы польнай. 1 чэрвеня 1792 прызначаны галоўнакамандуючым войскам ВКЛ падчас вайны з Расіяй, але 10 чэрвеня 1792 разбіты расійскімі войскамі пад Мірам і праз тыдзень заменены на пасадзе галоўнакамандуючага Міхалам Забелам. У 1793 служыў у расійскім войску. У 1797 у складзе дэлегацыі Мінскай губерні прысутнічаў на каранацыі Паўла I.

Кавалер ордэна Святога Станіслава (1777)

Сям'я[правіць | правіць зыходнік]

З роду Юдзіцкіх гербу ўласнага «Радван зменены», сын Міхала. Быў двойчы жанаты: спачатку з Марыяй, дачкой Марцыяна Міхала Агінскага, а потым з Алаізай, дачкой Альбрэхта Радзівіла. Дзякуючы другому шлюбу атрымаў ад цесця Рэчыцкае староства. Меў сыноў Яна, Станіслава і Юзафа.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]