Юзаф Доўбар-Мусніцкі

З пляцоўкі Вікіпедыя
(Пасля перасылкі з Юзэф Доўбар-Мусніцкі)
Перайсці да: рух, знайсці
Юзаф Раманавіч Доўбар-Мусніцкі
Józef Dowbor-Muśnicki
Дата нараджэння

25 кастрычніка 1867({{padleft:1867|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:25|2|0}})

Месца нараджэння

Гарбаў, Царства Польскае

Дата смерці

28 кастрычніка 1937({{padleft:1937|4|0}}-{{padleft:10|2|0}}-{{padleft:28|2|0}}) (70 гады)

Месца смерці

Батораў, Польшча

Прыналежнасць

Flag of Russia.svg Расійская імперыя
Польшча Каралеўства Польскае
Польшча Польская Рэспубліка

Род войскаў

пяхота

Гады службы

Расійская імперыя 18861917
Польшча 19171920

Званне

генерал

Бітвы/войны

Руска-японская вайна
Першая сусветная вайна
Грамадзянская вайна ў Расіі
Вялікапольскае паўстанне

Узнагароды і прэміі
Ордэн Святога Георгія IV ступені
Ордэн Святога Уладзіміра III ступені
Ордэн Святога Уладзіміра IV ступені
Ордэн Святой Ганны II ступені
Ордэн Святой Ганны III ступені
Ордэн Святой Ганны IV ступені
Ордэн Святога Станіслава II ступені
Ордэн Святога Станіслава III ступені

Юзаф Рамуальдавіч ДОЎБАР-МУСНІ́ЦКІ (польск.: Józef Dowbor-Muśnicki; 25 кастрычніка 1867, м. Гарбаў Сандамірскага пав. Радамскай губерні Расіі (цяпер Польшча) — 28 кастрычніка 1937) — рускі і польскі ваенны дзеяч, генерал-лейтэнант рускай арміі (1917), генерал броні польскага войска; кіраўнік мяцяжу супраць савецкай улады на Беларусі ў 1918 годзе.

Скончыў Акадэмію генштаба (1902). Удзельнік руска-японскай вайны. Падчас І сусветнай вайны камандзір дывізій на Каўказскім і Паўночным франтах. У снежні 1916 загадаў расстраляць без суда і следства 13 салдат, пасля чаго быў пераведзены на Заходні фронт камандуючым 38-м армейскім корпусам 10-й арміі. У красавіку 1917 выведзены са складу дэлегатаў з'езда арміі за манархічныя выступленні. У 1917 са згоды вярхоўнага галоўнакамандуючага Л. Карнілава арганізаваў на Заходнім фронце 1-ы польскі корлус. 12(25).1.1918 аб'явіў вайну Савецкай Рэспубліцы (гл. мяцеж Доўбар-Мусніцкага). 3 канца 1918 служыў у польскім войску. У 1919 арганізатар і камандуючы польскімі войскамі ў час антыгерманскага паўстання ў т.зв. прускай Польшчы.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Міхнюк У. Доўбар-Мусніцкі // ЭГБ ў 6 т. Т. 3. Мн., 1996.