Юзэф Пілсудскі

З пляцоўкі Вікіпедыя.
Перайсці да: рух, знайсці


Юзэф Клеменс Пілсудскі
Józef Klemens Piłsudski
Jozef Pilsudski.jpg
Кіраўнік Польшчы
Пачатак праўлення: 1926
Канец праўлення: 1935
Папярэднік:
Дата нараджэння: 5 снежня 1867 г.
Месца нараджэння: Зулаў, Расійская імперыя
Дата смерці: 12 мая 1935 г.
Месца смерці: Варшава

Юзэф Клеменс Пілсудскі (польск.: Józef Klemens Piłsudski) – польскі барацьбіт за незалежнасць, вайсковы і палітычны дзеяч, кіраўнік дзяржавы у 1918-1922 гг. i галоўнакамандуючы войска польскага з 11 лістапада 1918 г., першы маршал Польшчы з 1920г.; двухразовы прэм'ер Польшчы (1926-1928 i 1930), стваральнік г.зв. санацыйных урадаў у II Рэчы Паспалітай, якія былі ўведзены ў 1926 ў выніку дзяржаўнага перавароту. У маладосці, падчас канспіратыўнай работы вядомы пад псеўданімамі Wiktor i Mieczysław. Прыхільнікі Пілсудскага, асабліва з часоў службы ў легіёнах, ўжывалі такія яго мянушкі як - Komendant, Dziadek i Marszałek..

Змест

[правіць] Дзяцінства і маладосць

Юзэф Пілсудскі - вучань

Нарадзіўся 5 снежня 1867 у вёсцы Зулаў(ці Зулава) (польск. Zułów, літ. Zalavas) Свянцянскага павету Віленскай губерніі, у патрыятычнай польскай сям'і. Бацька Юзэф Вінцэнт (1833-1902), быў падчас паўстання 1863 г. камісарам Нацыянальнага ўрада ў Расіенскім павеце[1], матка – Марыя Пілсудская(у дзявоцтве - Білевіч) (1842-1884) – паходзіла з вядомага шляхецкага рода гербу Магіла. Бацькі ўзялі шлюб непасрэдна перад паўстаннем.

Пасля падаўлення паўстання, уцякаючы ад пераследванняў з боку расійскіх уладаў, Юзэф Вінцэнт Пілсудскі ўцёк з Жмудзі у Літву, дзе гэтаксама шмат разоў мяняў месца пражывання. Толькі восенню ці ўзімку 1863 маладыя пачалі стала жыць у Зулаве, вялікім, але занядбалым мястэчку, абцяжараным мноствам пазык.

Як новы ўладальнік, Юзэф Вінцэнт Пілсудскі зрабіў стаўку на мадэрнізацыю – грунтоўна перабудаваў сваё ўладанне, запрасіў спецыялістаў, у тым ліку з-за мяжы. На узбярэжжы Меры пабудаваў вялікі трохпавярховы млын, вялікі вінакур, завод па выбару дрожжаў, цэглы і шкіпінара. Таксама пабудаваў новы двор.[1].

У Зулаве 5 снежня 1867 нарадзіўся Юзэф Клеменс Пілсудскі. Быў ужо чацвёртым дзіцём – у 1864 годзе нарадзілася Хелена, у 1865 – Зоф'я, а ў 1866Браніслаў Пілсудскі. Пасля Юзафа, якога ў сям'і называлі Зюкам, нарадзіліся яшчэ Адам, Казімеж і Марыя, Ян, Людвіка, Каспер і блізняты Пётр i Тэадора (памёрлі калі ім было па 1,5 гады).

Юзэф быў ахрышчаны 15 снежня 1867 ў касцёле ў маёнтку Соракполь(тагачасны свенцянскі дэканат) ксяндзом Тамашам Валіньскім. Хроснымі бацькамі былі Юзэф Марцінкоўскі і Канстанцыя Рагальская[2].

Марыя Пілсудская выхоўвала сваіх дзяцей у духу глыбокага патрыятызму, а таксама дбала аб іх адукацыі. дзяцей вучылі запрошаныя да двара настаўнікі. Мовам навучалі немка і францужанка.[1].

У ліпені 1875 у Зулаве адбыўся вялікі пажар, які знішчыў амаль усё. Для Пілсудскіх гэта азначала канец дабрабыту. Спробы ўзняць маёнтак, чарговыя пазыкі і крэдыты не прыносілі эфекту. Сям'я з дзецьмі вымушана была заставіць двор і жыць у дастаткова сціплых умовах ў Вільні[1].

[правіць] Навучанне ў Вільні і Харкаве

У 1877 г. Юзэф, разам са сваім братам Браніславам, распачаў навучанне ў І Віленскай гімназіі, якая размяшчалася ў гмаху былога ўніверсітэта. У гімназіі браты, разам з іншымі вучнямі, падвяргаліся інтэнсіўнай русіфікацыі. Будучы кіраўнік Польшчы ўспамінаў гімназічныя гады як самыя цяжкія ў яго жыцці: Гімназічны перыяд жыцця быў для мяне сапраўднай катаргай...Нават бычая скура ня ў стане вытрымаць апісання бясконцых знявагаў і здзекаў з боку настаўнікаў, насмешак над усім тым, што мы з маленства шанавалі і любілі...Пачуццё прыгнёту, пачуццё раба, якога ў любую хвіліну могуць раздавіць як чарвяка, каменем ляжала на маім сэрцы[3].[4]. У 1882 абодва браты(разам з іншымі сябрамі) заснавалі гурток самаадукацыі пад назвай Spójnia (Еднасць), які займаўся дастаўкай з Варшавы польскай літаратуры,[5].

У верасні 1884 памёрла цяжка хворая матка. Праз год Юзэф здаў выпускныя экзамены(найлепшыя адзнакі па гісторыі – чацвёрка i геаграфіі – пяцёрка, найгоршыя – па мовах, акрамя французскай). Восенню пачаў вучобу на медфаку Харкаўскага універсітэта. Там пачаў займацца нелегальнай палітычнай дзейнасцю ў студэнцкіх арганізацыях, патрапіўшы ў шырокія колы інтэлігенцыі, звязанай з Народнай Воляй (удзельнічаў у некалькіх спатканнях). 2 i 3 сакавіка 1886 года браў удзел у студэнцкай дэманстрацыі з нагоды 25-годдзя скасавання прыгону; быў сярод 150 затрыманых царскай паліцыяй . Пасля экзаменаў за І курс, вясной 1886 г. спрабаваў перавясціся ва універсітэт у Тарту, аднак там у яго не прынялі дакументаў з-за яго ранейшай палітычнай дзейнасці.

[правіць] Арышт і ссылка

Памятная ўлётка 1928 г. з фатаздымкам расійскай аб'явы пра росшук Пілсудскага ўзору 1887 г. і польскім перакладам.

22 сакавіка 1887 г. Юзэф Пілсудскі быў арыштаваны па абвінавачанні ў замаху на жыццё цара Аляксандра III (1845–1894), удзельнікамі якога былі члены Тэрарыстычнай фракцыі Народнай Волі. У склад групы загаворшчыкаў таксама ўваходзіў брат Леніна Аляксандр Ульянаў. Пілсудскі несвядома дапамог тэрарыстам, бо быў правадніком па Вільні аднаго з тэрарыстаў, які спрабаваў здабыць атруту, неабходную для таго, каб забіць цара. Інакш было з Браніславам, які ў справу быў ўцягнуты нашмат мацней.

Хоць ў рэшце рэшт Юзафа і разглядалі як сведку ў працэсе змоўшчыкаў, аднак 1 мая 1887 г. ён быў асуджаны на пяцігадовую ссылку углыб Расіі[6].

У пачатку кастрычніка 1887, разам з іншымі асуджанымі, Пілсудскі дасягнуў Іркуцкa, дзе павінен быў чакаць перасылкі да месца пасялення – Кірэнскa. 1 лістапада у іркуцкай вязніцы ўспыхнуў бунт. Пілсудскі не браў у ім непасрэднага удзелу, але быў моцна пабіты салдатамі і страціў два пярэднія зубы. За ўяўны удзел у бунце быў асуджаны яшчэ на паўгады турмы.

Да Кірэнска Пілсудскі прыйшоў 23 снежня 1887, а жыў там да ліпеня 1890 г. Спаткаў там іншых ссыльных палякаў, былых паўстанцаў 1863 г. Спыніўся ў доме сацыяліста Станіслава Ландэ, дзе пазнаёміўся са сваім першым каханнем Леанардай Левандоўскай (яна была сястрой жонкі Ландэ), . У пачатку жніўня 1890 г. Пілсудскі быў пераселены ў невялікую вёсачку Тунка. У гэтым паселішчы умовы для жыцця былі больш зносныя, чым у Іркуцку.

[правіць] Польская сацыялістычная партыя

Малады Пілсудскі пасля вяртання з Сібіры

У Вільню Пілсудскі вярнуўся 1 ліпеня 1892. Там звязаўся з сацыялістычным рухам, першапачаткова быў віленскім карэспандэнтам падпольнага часопіса Przedświt(Досвітак), пішучы пад псеўданімам Rom. Пачынаючы з лютага 1893 г., у рамках ППС, удзельнічаў у працы г. зв. Літоўскай секцыі ППС(акрамя яго, апошняя аб'ядноўвала і іншых дзеячоў з Вільні). У той час падтрымліваў кантакты з членамі Замежнага саюза польскіх сацыялістаў.

У 1894 быў абраны прадстаўніком літоўскай секцыі ў Цэнтральным Рабочым Камітэце ППС (ЦКР ППС) i стаў галоўным рэдактарам газеты Robotnik. Падчас работы ў гэтым выданні, а таксама беручы ўдзел у пасяджэннях ЦВК ППС , пазнаёміўся з будучым прэзідэнтам II Рэчы Паспалітай, Станіславам Вайцяхоўскім. Дзеячы ППС увесь час куды-небудзь выязжалі, або іх арыштоўвалі, Пілсудскі ў гэты перыяд быў адзіным членам ЦВК, які выконваў свае абавязкі без перапынку. Яго партыйныя абавязкі складалі выданне газеты, а матэрыяльнае забеспячэнне дзейнасці ППС, што было звязана з шэрагам выездаў.

З мая па жнівень 1896 г. Пілсудскі быў у Лондане, як прадстаўнік ЦКР ППС на IV з'ездзе II Інтэрнацыянала (акрамя яго, падзеленую Польшчу прадстаўлялі Ігнацы Дашынскі, Ігнацы Масціцкі, Баляслаў Енжэеўскі i Аляксандр Дэнбскі). Разам з імі ён запланаваў галасаванне па прапанове аб падтрымцы дэлегатамі з'езду барацьбы палякаў за незалежнасць. Рэзалюцыю падтрымалі Карл Лібкнехт i Карл Каўтскі, але супраць была Роза Люксембург. У рэшце рэшт, тэкст дакументу быў зменены на менш радыкальны, што выклікала супраціў Пілсудскага.

[правіць] Выдавецкая дзейнасць і вяселле

Пасля вяртання на радзіму сканцэнтраваўся на выдавецкай дзейнасці. Між іншым, у 1898 выдаў скрадзеную ППС тайную брашуру, аўтарам якой быў варшаўскі генерал-губернатар Аляксандр Імерэтынскі. Ён сам яе пераклаў і дадаў каментарыі. Гэта быў вялікі поспех, бо там утрымлівалася апісанне метадаў, якія выкарыстоўваліся царскімі спецслужбамі. Гэта акцыя ППС была галоўнай прычынай адклікання губернатара царом.

У 1899 Пілсудскі ажаніўся з Марыяй Юшкевіч (у дзявоцтве — Каплеўскай), дзеячом ППС, якую члены партыі называлі Прыгажуняй. Юшкевіч належала да евангелісцкай царквы[7], для таго каб пабрацца з ёй Пілсудскі змяніў веравызнанне. Перайшоў у пратэстантызм 24 мая ў Ломжы, а шлюб адбыўся 15 ліпеня 1899 у зборы вёскі Папраць Дужа.

[правіць] Чарговы арышт і ўцёкі

Сужэнцы пераехалі ў Лодзь, дзе на вуліцы Усходняй, 19 Пілсудскі, які выдаваў сябе за юрыста, кіраваў размешчанай на другім паверсе друкарняй. Хацелі пазбегнуць размяшчэння друкарні на другім паверсе з-за шуму, аднак на першым паверсе быў склад панчох і баваўняных вырабаў. Праблемы дзейнасці тайнай друкарні Ю.Пілсудскі апісаў ва ўспамінах Bibuła – walka rewolucyjna w zaborze rosyjskim. У пачатку 1900 г. ўзмацніліся арышты і ператрусы ў дамах асоб, якіх падазравалі ў падпольнай дзейнасці. Уначы з 21 на 22 лютага 1900 г. пасля выкрыцця дзейнасці выдаўніцтва Пілсудскі быў зноў арыштаваны. Папярэдняе следства вялося ў Лодзі, але 17 красавіка яго пасадзілі ў камеру нумар 39 X-га павільёну Варшаўскай цытадэлі. Там Пілсудскі чакаў канца працэсу, падчас якога быў абвінавачаны не толькі ў распаўсюджванні нелегальнай прэсы і літаратуры, але таксама ва ўдзеле ў забойстве двух шпікаў. У вязніцы пачаў сімуляваць псіхічнае захворванне. Дыягназ аб псіхічных парушэннях, якія праяўляюцца між іншым ў агідзе да асоб, апранутых у мундзіры, паставіў яму кіраўнік варшаўскага шпіталя для звар'яцелых, якого Пілсудскі зачараваў доўгай размовай аб прыгажосці Сібіры (кіраўнік быў буратам). У той час яго перавялі для далейшага даследавання ў пецярбургскі шпіталь Мікалая Цудатворца, адкуль дзякуючы польскаму ўрачу (дзеячу ППС) Уладыславу Мазуркевічу, Пілсудскаму ўдалося ўцячы 14 мая 1901 г. Арганізатарам уцёкаў быў Аляксандр Сулкевіч. Гэта забяспечыла Пілсудскаму пашану сяброў ППС. У 1902 г. ён быў абраны ў пашыраны склад ЦКР.

[правіць] Спробы арганізацыі ўзброеных фарміраванняў

Пасля непрацяглага знаходжання ў Лондане Пілсудскі вярнуўся ў Польшчу і застаў слабыя партыйныя структуры і апусцелую партыйную касу. У кароткі тэрмін распачаў рашучыя дзеянні, накіраваныя на паляпшэнне сітуацыі і радыкалізацыю дзеянняў арганізацыі. З 1902 г. распачалося выданне новага часопіса пад назвай Walka(Барацьба).

[правіць] Падарожжа ў Японію

У лютым 1904г., пад уплывам сітуацыі на Далёкім Усходзе, пачаў думаць пра арганізацыю падпольных баявых груп.Падчас руска-японскай вайны (1904-1905), жадаючы выкарыстаць клопаты царскага рэжыму, дзеячы ППС наладзілі неафіцыйныя кантакты з прадстаўнікамі іншых груповак, якія змагаліся за незалежнасць, у тым ліку і з Нацыянальнай Дэмакратыяй. У размовах з Раманам Дмоўскім пасрэднікамі былі Зыгмунт Баліцкі i Станіслаў Грабскі. Сацыялісты выказаліся за стварэнне польскіх легіёнаў у Японіі, якія б складаліся з палякаў-дэзертыраў з расійскай арміі. Да гэтай думкі дзеячы нацыянальна-дэмакратычнага руху аднесліся дастаткова скептычна. ППС спрабавала звязацца з японскімі пасольствамі ў Лондане і Парыжу, прапануючы ім перадачу разведвальнай інфармацыі ўзамен за падтрымку імкнення палякаў да незалежнасці на будучай канферэнцыі па падпісанні мірнай дамовы. Аднак гэтага не ўдалося зрабіць і ППС вырашыла накіраваць у Токіо Пілсудскага і Тытуса Філіповіча.

Праз Лондан, Нью-Йорк, Сан Францыска i Ганалулу пасланцы ППС дасягнулі Токіо, сталіцы японскай імперыі. Наведалі, між іншым, Генеральны Штаб, дзе прапанавалі японскаму ўраду прапанову субсідавання баявой арганізацыі ППС, дастаўкі зброі, вылучэння польскага пытання на міжнароднай арэне і стварэння польскага легіёна на тэрыторыі Японіі. Японскі ўрад на перамовах прадстаўляў генерал Юна Мурату, які адразу адмовіўся ад канцэпцыі стварэння польскіх узброеных аддзелаў. Сярод палякаў, з пункту гледжання японцаў, не было адзінства. У той час у Токіо знаходзіўся Раман Дмоўскі,які ствараў вобраз ППС, як маргінальнай групы, і займаўся толькі становішчам польскіх палонных з царскай арміі, якія ўтрымліваліся ў японскіх лагерах. Дмоўскі і Пілсудскі нават сустрэліся, але змест іх размовы не вядомы. Пасля лідар нацыянальных дэмакратаў склаў японскаму міністэрству замежных спраў дакладную запіску, у якой аднаўляў удзел у вайсковым супрацоўніцтве з палякамі. Дмоўскі імкнуўся праводзіць палітыку "разумнага згодніцтва". Па гэтай прычыне японцы не згадзіліся на пагадненне з ППС. Усё скончылася перадачай апошняй 20 тысяч фунтаў [8].

[правіць] Утварэнне атрадаў і паўваенных груп

Вярнуўшыся ў краіну, на канферэнцыі ЦКР у Кракаве Пілсудскі выказаўся за пачатак рашучых палітычных дзеянняў і ўзброеных выступленняў. Вынікам гэтай дзейнасці была дэманстрацыя 13 лістапада 1904 года на Грыбоўскай плошчы (Plac Grzybowski) ў Варшаве, якая перайшла ў вулічныя беспарадкі.

З пачаткам рэвалюцыі 1905 года Пілсудскі стварыў баявую дружыну ППС для барацьбы з самадзяржаўем. У рэшце рэшт ён стаў кіраўніком новай Баявой арганізацыі ППС, якую зрабіў у значнай ступені незалежнай ад уплыву кіраўніцтва партыі, у якой пераважалі незадаволеныя радыкальнымі поглядамі Пілсудскага старыя дзеячы. Хутка колькасць членаў баявой арганізацыі дасягнула 2 тысяч. Яны здзяйснялі замахі на царскіх саноўнікаў, напады на павятовыя касы і паязды, якія перавозілі грошы, гэта прывяло да таго, што большая частка насельніцтва лічыла іх звычайнымі бандытамі. На гэта ўплывала і настроеная супраць ППС частка нацыянальнай дэмакратыі.

[правіць] ППС-рэвалюцыйная фракцыя

У лістападзе 1906 г. у Вене да расколу у ППС. Пілсудскі ўзначаліў ППС-рэвалюцыйную фракцыю, у якую ўвайшла большасць членаў Баявой арганізацыі. Хутка ППС-РФ пачала сутыкацца з фінансавымі праблемамі, выйсцем з якіх былі экспрапрыяцыі.

26 верасня 1908г. Баявая арганізацыя правяла ўдалую аперацыю пад Бязданамі, напаўшы на паштовы вагон цягніка, які праязджаў праз аддаленую на 25 км. ад Вільні станцыю. Баявікі здабылі каля 200 тыс. рублёў. Грошы пайшлі на аплату пазык арганізацыі і падтрымку сем'яў арыштаваных і іх сем'яў.

Прыкладна ў той самы час Пілсудскі, які здаўна перажываў глыбокі крызіс у сямейных адносінах, пазнаёміўся з Аляксандрай Шчарбінскай. У іх нарадзіліся две дачкі – Ванда(1918) і Ядвіга(1920). Неафіцыйныя адносіны мелі месца ажно да 1921 г., калі памёрла першая жонка Пілсудскага, што дазволіла Пілсудскаму 25 кастрычніка 1921 г. ажаніцца з Шчарбінскай.

[правіць] Саюз актыўнай барацьбы

Здымак 1915-1918 гг.

Напрыканцы чэрвеня 1908 г. у Львове па ініцыятыве Пілсудскага з'явіўся падпольны Саюз актыўнай барацьбы (Związek Walki Czynnej), якім кіраваў Казімеж Саснкоўскі. Саюз быў звязаны з ППС-РФ, але імкнуўся не звяртаць увагі на партыйныя падзелы – далучаліся да яго і іншыя, пераважна невялікія арганізацыі па барацьбе за незалежнасць, таму ў яго шэрагах апынуўся, між іншым, Уладзіслаў Сікорскі. Статут арганізацыі быў пазбаўлены партыйнай рыторыкі – Саюз, на думку Пілсудскага, павінны быў стаць асновай будучай польскай арміі. У жніўні 1909 г. Пілсудскі зноўку ўвайшоў у склад, абранага на з'ездзе ў Вільні ЦРК, стаўшы асобай, уплыў якой на пачынанні ў партыі быў рашаючы. Пілсудскі ў гэты час быў галоўным натхняльнікам антырасійскай пазіцыі палякаў, планаваўшых пры дапамозе Аўстра-Венгрыі вярнуць незалежнасць для Польшчы (свае пастулаты змясціў у Практычных заданнях рэвалюцыі ў захопленых польскіх землях Расіі('Zadaniach praktycznych rewolucji w zaborze rosyjskim') z 1901), у адрозненні ад нацыянальных дэмакратаў,якія хацелі спярша аб'яднаць польскія землі пад царскім скіпетрам, а потым ужо імкнуцца да атрымання незалежнасці. Пазней дзейнасць арганізацыі была звязана з легальнымі польскімі структурамі - Саюзам стралкоў (Львоў), таварыствам "Стралок"(Кракаў) і Польскімі стралецкімі атрадамі.

У 1912 г. Пілсудскі выбіраецца Галоўным камендантам Саюза стралкоў і атрымлівае псеўданім Мечыслаў. Кіраўніком яго штабу быў абраны Казімеж Саснкоўскі.

[правіць] Адносіны Пілсудскага да беларусаў і беларускага руху падчас ранняга этапу дзейнасці (1899 - 1908).

Беларускі даследчык Юры Кітурка піша пра гэта так: У другой палове 90-х г. ХIХ ст. беларускай праблематыцы Ю. Пілсудскі аддаваў няшмат ўвагі. У гэты перыяд на землях былога ВКЛ яго найбольш цікавіла толькі барацьба з русіфікацыяй і суперніцтва з Бундам ды расійскімі рэвалюцыянерамі за ўплывы сярод мясцовага пралетарыяту.

Упершыню пра беларусаў як пра асобную нацыю Пілсудскі грунтоўна выказаўся ў лісце да Леона Васілеўскага ад 19 лістапада 1899 г.

Асобна пра беларусаў Пілсудскі пісаў: Пра беларусаў дастаткова сказаць некалькі слоў — адзначыць неакрэсленасць іх нацыянальных пачуццяў і крыху пра ганенні на мову і рэлігію. У словах лідара ППС, несумненна, адчуваецца крайні прагматычны падыход да іншых нацый. У гэтым выпадку ён аддаў беларусам роўна столькі ўвагі, колькі яны, па яго меркаваннях, заслугоўвалі сілай нацыянальнага руху і ўзроўнем імкнення да самаарганізацыі. Пілсудскі добра ведаў, што ні адной аформленай беларускай групы на той час не існавала, асэнсаванне беларусамі сваіх нацыянальных інтарэсаў практычна не было адчувальным, таму ў барацьбе з царызмам ён разлічваў на іх значна менш, чым, напрыклад, на ўкраінцаў ці літоўцаў.

У той час Пілсудскі ўсвядоміў для сябе неабходнасць узброенай барацьбы з расійскай уладай. Ён складаў планы паўстання, у якіх Літва, Беларусь і Украіна заўсёды займалі важнае месца. лідар ППС разлічваў, што на гэтых землях па даўняй традыцыі актыўна падтрымаюць выступленне ў Польшчы. Ён разумеў, што калі б удалося ўзгадніць нацыянальна-вызваленчыя акцыі на тэрыторыях усёй былой Рэчы Паспалітай, то шанцы на перамогу ў Каралеўстве значна павялічыліся б.

У стаўленні будучага кіраўніка ІІ Рэчы Паспалітай да беларускага, украінскага і літоўскага народаў у гэты перыяд няцяжка прасачыць важную рысу: яны заўсёды разглядаліся Пілсудскім як несумненныя патэнцыяльныя саюзнікі ў барацьбе польскіх сацыялістаў за незалежнасць Польшчы. Ён спадзяваўся, што разбудзіць іх палітычную свядомасць можна з меншымі высілкамі, чым у расіян, бо ў іх няма веры ў цара. Узначаліць барацьбу з царскім рэжымам павінен быў польскі пралетарыят, які, на думку лідара ППС, заваюе вольнасць не толькі для сябе, але і для іншых нацый. Аднак гэта была далёкая перспектыва, таму Пілсудскі і яго паплечнікі значна больш увагі аддавалі актывізацыі ўсіх магчымых сепаратных рухаў у Расійскай Імперыі.

Пілсудскі не пісаў пра ўзровень цывілізаванасці і культуры беларускага народа, але ўскосна даў зразумець, што беларусаў з заходніх губерняў ён ставіў вышэй за жыхароў усходу Беларусі. лідар ППС бачыў розніцу паміж беларусамі-праваслаўнымі і беларусамі -каталікамі. Апошнія мелі больш высокі ўзровень нацыянальнай самасвядомасці і актыўна працавалі над развіццём беларускай нацыі. Пілсудскі добра ведаў, што амаль усю працу па стварэнні сваёй першай нацыянальнай партыі (БРП-БРГ-БСГ) правялі беларусы-каталікі і разумеў, што менавіта яны, нягледзячы на іх адносную нешматлікасць, з'яўляюцца галоўнай сілай у беларускім руху.

Рэвалюцыя 1905 г. істотна не змяніла стаўлення Пілсудскага да беларусаў. Растлумачыць гэта можна тым, што падзеі 1905—1907 г. на Беларусі значна саступалі сваім маштабам і ўздымам рэвалюцыйным акцыям у Расіі і Польшчы, а беларускі нацыянальны рух так і не здолеў стаць масавым і не знайшоў шырокай падтрымкі ў мясцовага насельніцтва.[9]

[правіць] I сусветная вайна

Юзэф Пілсудскі са сваім штабам у Кельцах

У перыяд, які папярэднічаў выбуху I сусветнай вайны – вялікай вайны, пра якую толькі можна было марыць, паміж захопнікамі – Пілсудскі заангажаваўся ў арганізацыю разнастайных паўваенных арганізацый у Галіцыі. На з'ездзе прыхільнікаў актыўнай барацьбы 25 жніўня 1912 у Закапанэ ён быў ініцыятарам стварэння Польскага вайсковага скарба. 1 снежня 1912, у час, калі мела месца Першай балканскай вайны Часовая камісія сканфедэраванх аб'яднанняў па барацьбе за незалежнасць (Komisja Tymczasowa Skonfederowanych Stronnictw Niepodległościowych) прызначыла Пілсудскага галоўным камендантам вайсковых сіл. У 1913 г. арганізаваў у Строжы , ля Ліманава, курс афіцэрскай школы Стралецкага саюза . Ён быў там адным з выкладчыкаў, апублікаваўшы пазней (пад псеўданімам Z. Mieczysławski) Вайсковую геаграфію Царства Польскага, у якой аналізаваў размяшчэнне царскіх войск на польскіх землях у перспектыве магчымых баявых дзеянняў.

У пачатку 1914 г. Пілсудскі знаходзіўся ў Швейцарыі, Францыі i Бельгіі, дзе наведваў арганізаваныя на чужыне аддзелы стралкоў. Таксама прачытаў там шэраг лекцый на тэму паўстання 1863 г. (у той самы час выйшла ў Познані яго праца пад назвай 22 студзеня 1863) i праблем у стварэнні польскіх узброеных сіл. У той час прадбачыў ход надыходзячай сусветнай вайны.[10].

[правіць] Польскія легіёны

Асноўны артыкул: Польскія легіёны 1914-1918
Штаб 1 пях. палка легіёнаў у Кельцах. Злева направа: дыпламат Міхал Сакальніцкі, Уладзіслаў Беліна-Пражмоўскі, шафёр, Казімеж Саснкоўскі, Мечыслаў Рыж-Траяноўскі, Юзэф Пілсудскі, Валеры Славэк.
Пілсудскі і яго афіцэры ў 1915 г.

28 ліпеня 1914 г. распачалася аўстрыйска-сербская вайна. Яна стала пачаткам І сусветнай вайне. Ужо на наступны дзень Пілсудскі выдаў першыя загады пра мабілізацыю. 31 ліпеня Мар'ян Янушайціс-Жэгота канчаткова перадаў пад яго камандванне Польскія стралковыя атрады(Polskie Drużyny Strzeleckie) ў Львове. Пад апекай Аўстрыі з таварыства "Стралок", Польскага гімнастычнага таварыства "Сокал" i Барташовых атрадаў (Drużyny Bartoszowe) паўстала Першая кадравая кампанія, сфарміраваная 3 жніўня ў Кракаўскім парку "Блоня". Яна налічвала 144 салдаты, якімі камандваў Tадэвуш Каспшыцкі. Пілсудскі разглядаў гэты аддзел як кузню кадраў для будучага польскага войска. Кампанія прамаршаравала 6 жніўня у бок Мехава, ў Mіхалавіцах знішчаючы расійскія памежныя знакі.

12 жніўня 1914г., пасля таго, як легіёны ўвайшлі ў "Кангрэсавае каралеўства" Пілсудскі выдаў адозву, пасля ўваходжання польскіх войск у "Кангрэсавае каралеўства", у якой абвяшчаўся камендантам польскіх войск, падначаленых створанаму ў Варшаве Нацыянальнаму ўраду. Гэта было дзеянне дыверсійнага характару, маючае сваёй мэтай распаліць паўстанне на польскіх землях, захопленых Расіяй (у рэальнасці такі ўрад ніколі не існаваў). Ніхто не павітаў аддзелаў Пілсудскага з энтузіязмам – іх разглядалі як групу безадказных асоб, падбухторшчыкаў і ўзурпатараў.

У той жа самы дзень дайшло да сур'ёзнага крызісу – расчараваныя аўстрыйскія ўлады пажадалі, каб Пілсудскі на працягу 48 гадзін распусціў стралковыя аддзелы, альбо каб стралкі ўвайшлі ў звычайныя аўстрыйскія падраздзяленні. Сам камендант сцвярджаў, што стрэліць сабе у лоб калі гэтыя распараджэнні будуць увасоблены ў жыццё. Ёсць меркаванні, што 13 жніўня ў доме Фелікса Пшыпкоўскага у Янджэеве ён спрабаваў скончыць жыццё самазабойствам, пра гэта магла сведчыць дзірка ад кулі ў шафе яго кабінета. Аднак потым было ўстаноўлена, што гэта было здарэнне падчас чысткі зброі.

У Кельцах людзі ў паніцы замыкалі дзверы і вокны перад легіянерамі, якія ўваходзілі ў горад. У такой сітуацыі палітыкі прааўстрыйскай арыентацыі (галіцыйскія нацыянальныя дэмакраты i кансерватары) стварылі 16 жніўня 1914 г. у Кракаве Галоўны нацыянальны камітэт(Naczelny Komitet Narodowy), якому з гэтага часу павінны былі падначальвацца польскія атрады. У дадатак, вельмі незадаволеным пачынаннямі Пілсудскага было аўстрыйскае вайсковае камандванне[11]. Яму пагражалі адкліканнем і ўключэннем палякаў у шэрагі аўстра-венгерскай арміі. У такой сітуацыі пачаў перамовы з членамі Галоўнага Нацыянальнага камітэта – было падпісана пагаднення, у якім Пілсудскі адмовіўся ад склікання Нацыянальнага ўрада (Rządu Narodowego) ўзамен за тое, што кіраўніцтва над стралковымі атрадамі застанецца ў яго руках. Дамовіліся, што кіраваць будучымі польскімі легіёнамі павінен будзе Камітэт, як мясцовае заканадаўчае прадстаўніцтва. Меркавалася, што будуць створаны два легіёны – у Заходняй і Усходняй Галіцыі, кіраўнікамі там павінны быць палякі, у званні палкоўнікаў і генералаў, дэлегаваныя з аўстра-венгерскай арміі.

У адносінах да роспуску Усходняга легіёну, Пілсудскі не падпарадкаваўся рашэнням ГНК аб тым, каб не набіраць у Заходняга легіёну жыхароў Царства Польскага. 5 верасня 1914 г. стварыў у Кельцах Польскую нацыянальную арганізацыю, якую падтрымлівалі нямецкія вайсковыя ўлады. Аднак з-за таго, што нямецкія войскі не змаглі захапіць Варшаву, Пілсудскі вымушаны быў падпарадкаваць ПОН ГНК у лістападзе 1914г.

Адначасова ў кастрычніку 1914 г. Пілсудскі ініцыяваў стварэнне Польскай вайсковай арганізацыі(Polskiej Organizacji Wojskowej), тайнага таварыства, якое дзейнічала на ўсіх польскіх землях. Ён стаў галоўным камендантам гэтай структуры[12].

Пасля таго, як рускія разбілі армію аўстрыйскага генерала Віктара Данкля, Пілсудскаму было загадана вярнуцца разам з І Кадравай кампаніяй ў Галіцыю. Хутка, аднак, зношў вярнуўся на тэрыторыю "Кангэсавага каралеўства", праводзячы рашучыя наступальныя дзеянні супраць расійскіх войск, у адрозненні ад аўстрыйскай арміі, якая паводзіла сябе вельмі пасіўна. Падчас таго, як наступленне царскіх войскаў развівалася, Пілсудскі вырашыў адыходзіць, незалежна ад загадаў аўстрыйскага камандвання, прагнучы дасягнуць Кракава. Пад Малай Улінай, аддзелы каменданта выканалі рызыкоўны манеўр, вырываючыся з атачэння царскіх войск і дасягаючы 11 лістапада Кракава. Праз чатыры дні Пілсудскі атрымаў званне "камандуючага брыгадай"(brygadier)[13], a 22 чэрвеня 1915 г. быў адзначаны аўстра-венгерскім Ордэнам Жалезнай Кароны.

У другой палове жніўня 1915 г. Пілсудскі з'явіўся ў Варшаве, якую ўжо занялі нямецкія войскіz. Там, між іншым, зрабіў агляд аддзелаў Польскай вайсковай арганізацыі (пад кіраўніцтвам Тадэвуша Жулінскага), дабіўшыся ў рэшце рэшт, уключэння варшаўскага батальёна ПАВ у І Брыгаду. Гэтаксама заблакаваў вербаванне ў Легіёны, праводзячы палітыку "аўкцыёну" ("licytacji") – дамагаючыся ад нямецкіх і аўстрыйскіх улада згоды на фарміраванне польскага ўрада і польскай арміі, якая б не знаходзілася пад замежным камандваннем.

27 лютага 1916 г. у Kарасіне Пілсудскі навярнуўся да рыма-каталіцкага веравызнання. Акт вырачэння пратэстантызму , прыгатаваны капеланам 1 палка кс. Генрыкам Цепіхале, ўтрымліваўся ў таямніцы. Сведкамі гэтага здарэння былі Казімеж Саснкоўскі і Баляслаў Венява-Длугашоўскі[14].

29 ліпеня 1916 г. камандуючы брыгадай адмовіўся ад камандвання, жадаючы выказаць свой пратэст супраць абыякавых адносін да легіёнаў i непрызнання іх польскім войскам, якое змагаецца за незалежнасць. Ён быў накіраваны ў водпуск, адстаўка была прынятая толькі 26 верасня. Гэта адстаўка выклікала масавую адмову палякаў ад службы ў войску. Між іншым, з-за гэтага 5 лістапада 1916 г. Германская імперыя i Aўстра-Венгрыя выдалі пракламацыю (г.зв. Акта 5 лістапада) упершыню дэкларуючы стварэнне незалежнай польскай дзяржавы на землях Расійскай імперыі, акупаваных войскамі цэнтральных дзяржаў. Галоўным матывам для выдання такой пракламацыі было жаданне атрамання шматмільённай польскай арміі – саюзніка ў барацьбе з Расіяй. Акт 5 лістапада паставіў пытанне аб незалежнасці Польшчы згодна з міжнародным правам i прымусіў Вялікабрытанію i Францыю націснуць на царскую Расію,(якая разглядала "польскае пытанне" як сваю ўнутраную праблему) да саступак на карысць Польшчы. Як вынік - Пілсудскі прапанаваў генерал-губернатару Гансу Хатвігу фон Беселеру – аўтара пракламацыі – сваю дапамогу ў арганізацыі польскай арміі на баку цэнтральных дзяржаў.

[правіць] У Варшаве

Вітанне Юзэфа Пілсудскага – пасярэдзіне ў мундзіры без пояса – на Венскім вакзале ў Варшаве 12 снежня 1916 года.
Пілсудскі з Галоўным камандваннем Польскай вайсковай арганізацыі ў 1917 годзе

12 снежня 1916 г. Пілсудскі прыехаў у Варшаву, дзе на Венскім вакзале яго віталі натоўпы людзей. Праз некалькі дзён увайшоў у склад Часовай дзяржаўнай рады(Tymczasowa Rada Stanu), дзе стаў дакадчыкам Вайсковай камісіі (яе статус нямецкія ўлады спецыяльна панізілі, яна не была нават дэпартаментам – у той час адпаведнік міністэрства). 16 студзеня 1917 г. ён падпарадкаваў Польскую вайсковую арганізацыю ЧДР. У адпаведнасці са спадзяваннямі Пілсудскага вайсковую перавагу пачала атрымоўваць Антанта; у Расіі адбылася Лютаўская рэвалюцыя (што практычна ліквідавала яе на некаторы час як ворага). У гэтай сітуацыі ён арганізаваў г.зв. крызіс прысягі, загадаўшы польскім салдатам, каб не прыносілі прысягі на вернасць Германіі. Перад гэтым – 2 ліпеня – выйшаў з ЧРД. За гэта каля 3300 палякаў з былога "Кангрэсавага каралеўства" было інтэрнавана, а прыкладна 3500 жаўнераў з Галіцыі ўключылі ў склад аўстра-венгерскай арміі і выслалі ў Італію. Гэтаксама распачаліся масавыя арышты барацьбітоў за незалежнасць – за краты трапілі, між іншым, Валеры Славэк, Вацлаў Янджэевіч i Адам Скварчынскі.

[правіць] Арышт у Магдэбургу

Пілсудскі быў арыштаваны[15] 22 ліпеня 1917. Яго перавязлі ў гданьскую турму, адкуль праз астрог у Шпандау і крэпасць Весэль трапіў ў Магдэбург. Праз некалькі месяцаў далучыўся да яго Саснкоўскі. падчас арышту (7 лютага 1918) нарадзілася першая дачка Пілсудскага і Аляксандры Шчарбінскай – Ванда. Ад моманту арышту яго і так ужо вялікая папулярнасць – як ахвяры пераследванняў і сімвалу барацьбы з акупантамі – яшчэ болей ўзрасла. Становішча на фронце, якое пастаянна пагаршалася, прымусіла немцаў разгледзець пытанне аб вызваленні Каменданта. Да яго прыслалі графа Гары Кеслера, які прагнуў здабыць ад Пілсудскага заяву, што не ўчыніць немцам нічога благога. аднак той катэгарычна адмовіўся падпісаць "дэкларацыю лаяльнасці". Аднак калі ў Германіі выбухнула Лістападаўская рэвалюцыя, у крэпасці з'явіліся два нямецкія афіцэры, апранутыя ў цывільнае адзенне[16], перавезлі Пілсудскага і Саснкоўскага ў Берлін, адкуль спецыяльным цягніком яны былі накіраваны ў Варшаву.

Найбольш праўдападобнай прычынай нечаканага звальнення Пілсудскага была боязь нямецкага Генеральнага Штаба таго, што нямецкая рэвалюцыя можа злучыцца з бальшавісцкай. Прадухіліць гэта магло з'яўленне бар'ера ў выглядзе польскай дзяржавы. Настроі ў Германіі хутка змяніліся, бо беспарадкі ў Берліне, Магдэбургу, Гамбургу і іншых гарадах былі ліквідаваны, але польская дзяржава ўжо была фактам.

[правіць] Вяртанне

10 лістапада 1918 Пілсудскі прыбыў у Варшаву, дзе на вакзале прывіталі яго, між іншым, член Рэгенцкай рады(Rada Regencyjna), князь Здзіслаў Любамірскі і кіраўнік Галоўнага камандвання(Komendy Naczelnej) Польскай вайсковай арганізацыі, Адам Коц. савет прадугледжваў для Пілсудскага функцыі ваеннага міністра ў кабінеце Юзафа Свяжынскага, хоць там і дамінавалі эндэкі. Сам зацікаўлены у прызначэнні нічога пра гэта не ведаў, аднак, калі прыехаў у Варшаву, Свяжынскі ўжо быў адпраўлены ў адстаўку. У гэты час ужо з'яўляліся мясцовыя асяродкі польскай улады на тэрыторыях, якія калісьці ўвайшлі ў склад Аўстрыі, Расіі і Прусіі: народны ўрад левай арыентацыі Дашынскага ў Любліне (падтрыманы ПАВ), Польская ліквідацыйная камісія(Polska Komisja Likwidacyjna) у Кракаве(Вінцэнт Вітас), Нацыянальная рада(Rada Narodowa) на Слёнск Цешынскі, пазнанская Галоўная народная рада(Naczelna Rada Ludowa) (Войцех Карфанты). Дзякуючы гэтым арганізацыям, ўтваралася структура польскай дзяржаўнасці.Пілсудскі гарантаваў нямецкім салдатам бяспечнае вяртанне ў ахопленую рэвалюцыяй айчыну. Такім чынам, удалося абмінуць першую небяспеку для будучай незалежнасці. 11 лістапада Рэгенцкая рада перадала Пілсудскаму кантроль над войскам, a 12 лістапада - місію стварэння нацыянальнага ўрада. Пілсудскі вырашыў запрасіць у Варшаву ўрад Дашынскага ў Любліне, хоць і ведаў, што няма такой партыі, якая б змагла справіцца з усімі праблемамі ("Nie ma stronnictwa, czy partii, która by mogła powiedzieć, że własnymi siłami da radę wszystkim trudnościom"). З-за гэтага ён вырашыў уключыць у склад ураду прадстаўнікоў і іншых партый. Гэта была нялёгкая справа, бо Пілсудскі лічыўся дзеячом левай арыентацыі.

14 лістапада Рэгенцкая рада скончыла сваю дзейнасць, перадаючы ў рукі каменданта свае цывільныя і вайсковыя абавязкі. У выніку Пілсудскі фармальна, на некалькі дзён (да 22 лістапада 1918),стаў рэгентам Царства Польскага – да таго часу, калі ім было прынята рашэнне аб тым, што новая дзяржава будзе рэспублікай, а не манархіяй, як раней. Пілсудскі стаў таксама галоўнакамандуючым польскай арміі. Ужо 16 лістапада як кіраўнік дзяржавы афіцыйна паведаміў пра з'яўленне на міжнароднай арэне незалежнай польскай дзяржавы ў спецыяльнай тэлеграме. Такім чынам, ён фактычна стаў дыктатарам, першай задачай якога было ўтварэнне ўраду. На чале кабінета першапачаткова мусіў знаходзіцца Дашынскі, аднак ён з гэтым не справіўся і фарміраванне ўрада распачаў Енджэй Марачэўскі (Jędrzej Moraczewski). Склад кабінета быў падобны на склад люблінскага ўрада – дзейнасць ён распачаў 18 лістапада, a Пілсудскі атрымаў у ім пасаду міністра ваенных спраў. Аднак пасля таго, як ён узяў сабе тытул Кіраўніка дзяржавы(Naczelnika Państwa) (ён паходзіць з часоў касцюшкаўскага паўстання 1794), і стаў часовым кіраўніком дзяржавы, адмовіўся ад пасады ў кабінеце Марачэўскага.

[правіць] Кіраўнік дзяржавы

Асноўны артыкул: Кіраўнік дзяржавы

26 лістапада Пілсудскі выдаў дэкрэт аб правядзенні выбараў ва Устаноўчы сход(Konstytuanta). трошкі раней быў выдадзены дэкрэт, які ўводзіў 8-гадзінны рабочы дзень і 46-гадзінны рабочы тыдзень. Гэтаксама заняўся справамі парыжскага Нацыянальнага польскага камітэта(Komitet Narodowy Polski(КНП) (1917-1919)), у складзе якога знаходзіліся Раман Дмоўскі i Ігнацы Падарэўскі, бо заходнія дзяржавы маглі прызнаць яго польскім урадам. Пілсудскі пасля перамоў з прадстаўніком КНП Станіславам Грабскім, надзяліў камітэт правамі прадстаўляць Польшчу ўВерсалі, якая падводзіла вынікі I сусветнай вайны. у склад польскага прадстаўніцтва на мірных перамовах увайшлі таксама палітыкі з Польшчы(між іншым, Дашынскі), як і дзеячы польскай эміграцыі(polonijni) (Уладзіслаў Міцкевіч, сын Адама Міцкевіча). У сярэдзіне снежня Пілсудскі накіраваў у Францыю Баляслава Вяняву-Длугашоўскага , каб той пераканаў генерала Юзэфа Галера у мэтазгоднасці перакідвання Сіняй арміі у Польшчу і яе ўжытку на "крэсах". Таксама накіраваў ліст Дмоўскаму(у якім жадаў апошняму поспехаў на перамовах) i французскага маршала Фердынанда Фоша (запэўніваў яго, што прагне наладзіць польска-французскае ваеннае супрацоўніцтва).

Сам Пілсудскі накіраваўся ў Львоў, дзе ішлі польска-украінскія сутыкненні. Адначасова да кіраўніка дзяржавы даходзіла інфармацыя аб выбуху 27 снежня велікапольскага паўстання. Пілсудскі не мог дапамагчы паўстанцам ў вайсковым плане і абмежаваўся пасылкай на захад генерала Юзэфа Доўбар-Мусніцкага.

Урад Марачэўскага задумваўся як часовы, Пілсудскі планаваў, што яго зменіць Ігнацы Падарэўскі. Аднак перад гэтым месца мела няўдалая спроба дзяржаўнага перавароту, аўтарамі якога былі праціўнікі Пілсудскага – Марыян Янушайціс-Жэгота, Яўстах Сапега i Ежы Здзяхоўскі. Хутка пасля гэтых падзей 18 студзеня 1919 кіраўнік польскай дзяржавы прызначыў прэм'ерам Падарэўскага. Адным з наступных дэкрэтаў Пілсудскага гэтага часу быў дэкрэт аб гарадскім самакіраванні - 4 лютага 1919.

26 студзеня 1919 адыліся выбары ў Сейм. на іх перамог эндэцкі Народна-нацыянальны саюз (Związek Ludowo-Narodowy), але ён не атрымаў дастатковай колькасці галасоў, каб скінуць урад Падарэўскагa, а пагатоў адсунуць з пасады Пілсудскага. 20 лютага 1919, на трэцім пасяджэнні скончыўся перыяд часовага знаходжання на пасадзе кіраўніка дзяржавы – Сейм надаў Пілсудскаму паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы, выдаючы Uchwałę Sejmu Ustawodawczego z dnia 20 lutego 1919 w sprawie powierzenia Józefowi Piłsudskiemu dalszego sprawowania urzędu Naczelnika Państwa. Гэта пастанова атрымала назву Малой канстытуцыі.

[правіць] Польска-савецкая вайна

Асноўны артыкул: Польска-савецкая вайна

У адносінах да Расіі Пілсудскі заўсёды прытрымліваўся такой думкі, што калі супраць: Немцаў заўсёды мы маглі знайсці саюзнікаў, якія б дзейнічалі ў сваіх інтарэсах — і ў магчымым сутыкненні з імі мы б не дзейнічалі асобна), то odwrotnie wygląda sprawa w stosunku do Rosji(наадварот выглядала справа Расіі)[17]. З-за гэтага імкнуўся да ліквідацыі пагрозы для Польшчы з усходу. Планаваў утварэнне на гэтых рубяжах некалькіх нацыянальных дзяржаў, якія б пазней ўвайшлі б у федэрацыю пад кіраўніцтвам Польшчы. Яны б стварылі своеасаблівы заслон перад Расіяй. Рэалізацыя такіх планаў патрабавала дастатковага ваеннага патэнцыялу, аднак у той час польскае войска налічвала толькі 200 тыс. чалавек і ўсё яшчэ чакалася прыбыццё арміі Галера.

Ён разумеў, што ні «белыя» ні «чырвоныя» не захочуць адраджэння Польшчы, Пілсудскі прадпрымае рызыкоўны паход на Вільню. Гэта было раўназначна пачатку вайны з бальшавісцкай Расіяй. Першыя баявыя сутыкненні мелі месца ўжо 17 лютага 1919. Вільня пасля трох днёў баёў была занятая 21 кастрычніка. Аднак спроба Міхала Ромера стварыць урад адроджанага ВКЛ была непаспяховай.

Пасля захопу Вільні галоўныя баявыя дзеянні распачаліся ва Усходняй Галіцыі. Польскае наступленне на паўднёвым усходзе распачалася 14 мая. Былі заняты Галіч i Станіславаў. У Парыжы было заключана пагадненне паміж Падарэўскім i пасланцом украінскага атаманa Сымона Пятлюры, у якім гаварылася аб супольнай барацьбе з бальшавікамі. Аднак пагадненне не было рэалізавана, бо Францыя непакоілася, што пагоршацца стасункі з «белым» генералам Антонам Дзянікіным. Тым часам Пілсудскі прыбыў на фронт і арганізаваў новае наступленне (пачалося 28 чэрвеня). Як вынік, польскія войскі захапілі Цярнопаль і дайшлі да ракі Збруч. Польскія сілы аднак рухаліся наперад. Адначасова была проба дамовіцца з бальшавікамі — між іншым, Пілсудскі накіраваў лісты Юліану Мархлеўскаму, у якім абяцаў затрымку наступлення ў замен на ўтварэнне Чырвонай арміяй нейтральнага пояса шырыней 10 км. Ленін аднак зацягваў час, маючы поспехі ў барацьбе з «белымі». У гэтай сітуацыі Пілсудскі вырашыў інтэнсіфікаваць супрацоўніцтва з украінскімі сіламі Пятлюры.

Пасля восеньскіх атак на ўрад ў снежні 1919 адышоў са сваёй пасады Падарэўскі, што ўскладніла становішча Пілсудскага, бо ён лічыў экс-прэм'ера сувязным звяном паміж Польшчай і Захадам, а яго адыход мог паўплываць на страту польскіх уплываў у Вашынгтоне. Пілсудскі ў сувязі з атакамі пісаў Падарэўскаму як раз перад яго адстаўкай: напэўна гэта робіцца па загаду зверху. Так, як перад гэтым атакоўвалі перадусім мяне, шкадуючы Вас, так і зараз, калі тая атака не ўдалася, ідзе атака на Вас, шкадуючы маю асобу. Зваліць абодвух падаецца гэтым панам дужа цяжкім заданнем, дык яны імкнуцца скінуць хаця б аднаго, каб на яго месца паставіць кагосьці са сваіх аўтарытэтаў.)[18]. Наступным прэм'ерам стаў набліжаны да эндэкаў Леапольд Скульскі, хоць «сілавыя» аддзелы і далей былі пад кантролем людзей Пілсудскага.

28 лютага 1920 у Пілсудскага нарадзілася другая дачка — Ядвіга.

[правіць] Паход на Кіеў

Асноўны артыкул: Паход на Кіеў(1920)

Пілсудскі лічыў, што польскі марш на Маскву — маларэальнае мерапрыемства, значыць трэба бальшавікам: наступіць на такое балючае месца, каб не маглі ўхіляцца і ўцякаць. Масква такім месцам не з'яўляецца, Кіеў, Украіна — так, гэта іх адчувальнае месца.[19]. Згодна з гэтымі планамі, было падтрымана з'яўленне ў пачатку 1920 г. ў Варшаве, пад апекай польскага ўрада, рускага Нацыянальнага камітэта, які прадстаўляў г. зв. «трэцюю», дэмакратычную Расію, яка згаджалася на існаванне незалежных Польшчы і Украіны.

Адначасова, пасля перамоў з атаманам Пятлюрай, былі падпісаны дзве дамовы: палітычная (21 красавіка) і вайсковая (24 красавіка). Яны гарантавалі дапамогу ў стварэнні ўкраінскай дзяржавы з боку Польшчы i ваенную дапамогу ў барацьбе з бальшавікамі з боку Украіны. Пілсудскі (з 19 сакавіка першы маршал Польшчы) загадаў распачаць 25 красавіка польскае наступленне. Яго мэтай быў захоп Кіева і вяртанне УНР. Першапачаткова польскія войскі дзейнічалі паспяхова, захопліваючы тысячы палонных і хутка займаючы чарговыя тэрыторыі. 7 мая польскія і ўкраінскія часткі ўвайшлі ў Кіеў, які не абараняўся. Пілсудскі накіраваўся ў захопленую сталіцу Украіны з візітам, які працягваўся некалькі гадзін. Пасля вяртання ў Варшаву 18 мая, маршалак сейму Войцех Трампчынскі (выстаўлены Нацыянальнай Дэмакратыяй), вітаючы Пілсудскага, прыраўнаваў яго дзеянні да дзеянняў Баляслава Храбрага.

Адказам бальшавікоў на поспехі войска польскага былі контрнаступленні: на поўначы — пад камандваннем Міхаіла Тухачэўскага, і на поўдні — пад кіраўніцтвам Сямёна Будзённага, камандуючага Конарміяй. Удар на поўдні прывеў да прарыву фронта. Пілсудскі, аднак, не збіраўся абараняць Кіеў — польскія аддзелы пад кіраўніцтвам Эдварда Рыдз-Сміглага пакінулі горад 10 чэрвеня 1920. Маршал планаваў перамясціць ягоную армію каб атакаваць Будзённага, Але Рыдз-Сміглы ці не зразумеў загаду, ці загад зусім да яго не трапіў — Конармія зноў прарвала фронт і польскія падраздзяленні былі вымушаны адыходзіць. У той час у бальшавікоў ужо была значная колькасная перавага.

На поўначы Пілсудскі планаваў утрымаць Вільню і затрымацца на лініі старых нямецкіх умацаванняў. Аднак недахоп самаавалодання і капттулянцкія настороі генерала Станіслава Шэптыцкага знявечылі гэты план. Чырвоная армія рухалася на Варшаву з хуткасцю 20 км у дзень.

[правіць] Бітва за Варшаву

Асноўны артыкул: Бітва за Варшаву 1920 г.
Пілсудскі i Рыдз Сміглы падчас польска-савецкай вайны у 1920 г.
Бельведэр у Варшаве, сядзіба кіраўніка дзяржавы (Naczelnika Państwa), а пазней — Прэзідэнта Польшчы
Юзэф Пілсудскі і Юзэф Галер падчас агляду войск, якія вяртаюцца пасля пераможнай бітвы пад Варшавай

Паражэнне пад Кіевам узмацніла крытыку Пілсудскага ў Польшчы. Распачатае супраць яго наступленне з удзелам такіх акул пяра як Станіслаў Стронскі ці Адольф Навачынскі займала бадай столькі ж месца на старонках газет эндэцыі, што і апошнія навіны з тэатру баявых дзеянняў[20]. 9 чэрвеня сыйшоў урад Скульскага; яго месца заняў кабінет, створаны Уладзіславам Грабскім.

1 ліпеня Заканадаўчы Сейм стварыў Раду абароны дзяржавы(Rada Obrony Państwa(ROP)), якая хоць і дзейнічала пад кіраўніцтвам Пілсудскага, аднак у пэўнй ступені абмяжоўвала яго ўладу. Насуперак пазіцыі маршала Рада звярнулася да саюзніцкай Найвышэйшай рады з просьбай аб пасрэдніцтве ў мірных перамовах. пастановы Рады былі для Польшчы вельмі нявыгадныя, а на думку Пілсудскага — капітулянцкія (між іншым таму, што Антанта прызнавала «лінію Керзана» усходняй мяжой Польшчы). Аднак распачаліся мірныя перамовы, на якія накіравалася дэлегацыя новага ўрада, створанага Вінцэнта Вітаса 24 ліпеня.

Атакі на Пілсудскага, звязаныя з паражэннямі на фронце, працягваліся. 19 ліпеня на пасяджэнні РАД Раман Дмоўскі абвінаваціў яго ў дэзарганізацыі арміі і запатрабаваў грунтоўных змен пры дапамозе афіцэраў, якіх прыслалі з Захаду. Трошкі пазней ксёндз Станіслаў Адамскі, дэлегат ад Вялікапольшчы, наўпрост абвінаваціў Пілсудскага ў здрадзе. У адказ маршал запрапанаваў, каб РАД вынесла яму вотум даверу, які быў атрыманы. Час, які застаўся да чаканага бальшавіцскага штурму Варшавы Рада абароны дзяржавы прызначыла для апрацавання абарончай стратэгіі. У гэты час Пілсудскі апрацаваў план контрудару з-пад Брэста, які аднак быў перахоплены бальшавікамі яшчэ да таго, як ўдалося перадыслакаваць адпаведныя ваенныя сілы.

У ноч з 5 на 6 жніўня Пілсудскі ў Бельведэры разважаў над магчымасцю наступлення, а ўранні правёў размову з генералам Развадоўскім. гэта прывяло да распрацоўкі аперацыйнага загаду № 8358/III — сумеснага дасягнення Пілсудскага, Казімежа Саснкоўскага, генерала Тадэвуша Развадоўскага i Максіма Вейганда [21]. Ён сфармуляваў план канцэнтрацыі і контрнаступлення польскай арміі з-над ракі Вепш. Вялікае значэнне для ходу бітвы над Віслай меў чарговы загад № 10 000 ад 10 жніўня 1920 года, апрацаваны па ініцыятывеш начштаба, генерала Развадоўскага. Згодна з ім, Вярхоўны кіраўнік (Naczelny Wódz) адмовіўся ад далейшага ўзмацнення ўдарнай групы, якая павінна была атакоўваць з-над Вепша, i некалькі дадатковых дывізій маглі ўзяць удзел у барацьбе падчас найдраматычнейшага здарэння, бо 14 жніўня 1920 г. бальшавікі прарвалі польскую лінію абароны пад Радзімінам i 5 армія генерала Уладзіслава Сікорскага падчас сутыкненняў каля Вкры павінна была адбівацца ад пераўзыходзячых савецкіх сіл.

12 жніўня Юзэф Пілсудскі накіраваўся ў штаб-кватэру ў Пулавах, дзе ў хвіліну слабасці адмовіўся ад пасад кіраўніка дзяржавы (Naczelnika Państwa) і вярхоўнага кіраўніка (Naczelnego Wodza) на карысць прэм'ера Вітаса. У лісце да прэм'ера адзначаў, што, на яго думку, калі перамовы з бальшавікамі не прынеслі плёну, Польшча павінна разлічваць на дапамогу краін Антанты, а тыя звязваюць яе з сыходам маршала з пасадаў. Вітас, аднак, адстаўкі не прыняў.

Усё гэта мела месца напярэдадні Варшаўскай бітвы, якая адбывалася з 13 да 25 жніўня 1920 г. Напрацягу першых чатырох днёў бітвы савецкае наступленне, якое паспяхова развівалася, прывяло да таго, што адзін з бальшавісцкіх флангаў пасунуўся наперад і адкрыўся. Ударная група, якой кіраваў Пілсудскі,16 жніўня выйшла ў тыл Чырвонай арміі і заатакавала адкрыты фланг. Гэта быў рашучы ўдар па бальшавіках, які азначаў поўны поспех польскага плана.

[правіць] Стратэгічны поспех і палітычнае паражэнне

Ваенны поспех канчаткова быў замацаваны ў бітве над Нёманам, якая распачалася 20 верасня 1920 г. 25 верасня польскія аддзелы вызвалілі Гродна, а ўзятыя ў кляшчы рэшткі арміі Тухачэўскага былі вымушаны адыходзіць у глыб Расіі. Хутка пасля гэтага меў месца г.зв. бунт генерала Жалігоўскага, які, згодна з даручэннем Пілсудскага, зрабіў выгляд таго, што яму не падначальваецца і заняў 9 кастрычніка віенскую акругу, што прывяло да ўтварэння на гэтым абшары г. зв. Сярэдняй Літвы. Баявыя дзеянні афіцыйна былі перарваны ў выніку падпісання 12 кастрычніка 1920 у Рызе дамовы аб перамір'і ў вайне з бальшавікамі. Канчаткова вайна завяршылася падпісаннем Рыжскага мірнага дагавора.

Поспех Польшчы і яе арміі быў поўны, аднак як Рыжскі мір, так і сілавое вырашэнне «ліітоўскай праблемы» азначалі крах палітычнай канцэпцыі, якая прадугледжвала ўтварэнне з краін былой Рэчы Паспалітай г.зв. «канфедэрацыі Міжмор'я». Парадаксальна, але дзеянні Пілсудскага прывялі да рэалізацыі канцэпцыі яго найвялікшага палітычнага апанента — Рамана Дмоўскага — які выступаў за асіміляцыю нацыянальных меншасцяў у польскай нацыянальнай дзяржаве.

[правіць] У 1921-1925 гг.

УручэннеОрдэнаў Віртуці Мілітары ветэранам паўстання 1863 г. Кіраўніком дзяржавы Юзэфам Пілсудскім ля Варшаўскай цытадэлі 5 жніўня 1921 г.

18 сакавіка 1921 г. быў падпісаны Рыжскі мір з бальшавісцкай Расіяй. Распачаўся перыяд стабілізацыі і развіцця. 17 сакавіка была прынятая канстытуцыя, у стварэнні якой Пілсудскі не прымаў удзелу. Баючыся, што будучы прэзідэнт будзе імкнуцца да дыктатуры( меркавалася, што ім будзе менавіта Пілсудскі, аўтары тэксту асноўнага закону абмежавалі паўнамоцтвы кіраўніка дзяржавы. Акрамя ўхвалы асноўнага закону, Заканадаўчы сейм працягнуў тэрмін уласных паўнамоцтваў, і тым самым тэрмін абавязковага дзеяння "малай канстытуцыі".

У ноч з 16 на 17 жніўня 1921 г. у Кракаве памёрла першая жонка Юзэфа Пілсудскага, Марыя. Да канца жыцця яна не згаджалася на развод, нягледзячы на тое, што яе муж здаўна жыў з Аляксандрай Шчарбінскай. 25 кастрычніка з ёй ажаніўся, а потым разам ўехалі ў Бельведэр у Варшаве.

Тым часам ўрад Вітаса перажываў крызіс, бо грамадства было незадаволена стасункам улады да слёнскіх паўстанцаў. Пілсудскі доўга не прымаў адстаўкі кабінету Вітаса, але ў верасні яго змяніў Антоній Панікоўскі, які стаяў на чале г. зв. "кабінету прафесіяналаў". Маршал увёў ўяго склад сваіх прыхільнікаў, між іншым Казіміра Саснкоўскага - у якасці кіраўніка ваеннага ведамства.

Асноўны артыкул: Замах на Пілсудскага ў 1921

25 верасня 1921 г. Пілсудскі пазбег смерці падчас замаху, які зрабіў на яго малады ўкраінец, член украінскай арганізацыі, якая змагалася за незалежнасць, Сцяпана Федака. Няўдалы замах меў месца ў Львове – Федак стрэліў тры разы, але толькі параніў ваяводу Казімежа Грабоўскага[22].

Урад Панікоўскага ўжо не супрацоўнічаў з Пілсудскім так добра, як кабінет Вітаса. Між іншым, заключыў пагадненне з бальшавісцкай Расіяй, згодна з якім Польшча абавязвалася выдаліць Пятлюру, у замен на выплату доўгу Польскай дзяржавы.Такія адносіны да атамана[23] спаткаліся з вялікім незадавальненнем Кіраўніка дзяржавы. Пілсудскі не згаджаўся з канцэпцыяй знешняй палітыкі, якую праводзіў кіраўнік МЗС, Канстанты Скірмунт – пасля заключэння Веймарскай рэспублікай i бальшавісцкай Расіяй Рапальскага пагаднення, маршал пачаў ціснуць на ўрад, каб змусіць яго да адстаўкі. Гэта здарылася 6 чэрвеня 1922. Пілсудскі казаў, што падчас выбараў кіраваць дзяржавай павінны кабінет, які мае шырокую падтрымку сярод грамадства – каманда панікоўскага яе не мела, таму павінна была сысці. Ворагі маршала паставілі яму ў віну тое, што такім чынам імкнецца атрымаць дыктатарскую ўладу.

[правіць] Кабінетны крызіс у 1922

Юзэф Пілсудскі і Габрыэль Нарутовіч

Сыход ураду Панікоўскага распачаў найдаўжэйшы “кабінетны” крызіс ІІ Рэчы. 12 чэрвеня Пілсудскі паінфармаваў Канвент старэйшынаў Сейму, што задумваецца над тым, якім чынам інтэрпрэтаваць запіс у "Малой канстытуцыі", які гучаў наступным чынам: "Кіраўнік дзяржавы склікае ўрад у поўным складзе на падставе паразумення з Сеймам." Каб вырашыць гэта пытанне, Сейм склікаў г. зв. “Галоўную камісію”, якая павінна была дапамагчы маршалу з працэдурай склікання кабінета, той аднак не згадзіўся на кандыдата. Потым на пасаду прэм’ера быў прызначаны Артур Слівінскі, ўрад якога пратрываў толькі 7 ліпеня (калі падтрымліваць яго адмовіліся кракаўскія кансерватары).

Сейм у сувязі з гэтым кіраўніком ўрада абраў Войцеха Карфанты. Аднак гэту кандыдатуру не прыняў Пілсудскі, хоць Карфанты і дэклараваў ахвоту супрацоўніцтва з маршалам. Зрэшты апошні абвясціў пра сваю хуткую саступку Адмова падпісаць спіс асоб, якія павінны былі стварыць кабінет Карфанты выклікала тое, што 25 ліпеня была вынесеная прапанова аб абвяшчэнні кіраўніку дзяржавы вотуму недаверу. Прапанова была падтрымана правымі дэпутатамі, аднак яна не прайшла – "за" было 186 дэпутатаў, "супраць" – 206.

У рэшце рэшт, пад канец ліпеня ўрад утварыў кансерватар Юліан Новак. У яго кабінеце кіраўніком МЗС стаў прыхільнік, Габрыэль Нарутовіч, што для маршала стала поспехам.

5 i 12 лістапада 1922 адбыліся парламенцкія выбары. Новы Сейм(як і Сенат) аказаўся раздроблены, бо як правыя, так і левыя, цэнтр і групоўкі нацыянальных меншасцяў атрымалі прыкладна аднолькавую колькавсць галасоў. Абедзве палаты згодна з канстытуцыяй павінны былі ўтварыць Нацыянальны сход (Zgromadzenie Narodowe), які павінны быў здзейсніць выбары прэзідэнта.

Ужо 20 лістапада з Пілсудскім спаткаўся Станіслаў Траўгут, які заклікаў яго, каб выставіў сваю кандыдатуру на найвышэйшую пасаду ў дзяржаве. 4 снежня маршал аднак паведаміў, што не будзе выстаўляць сваю кандыдатуру на пасаду прэзідэнта Польшчы. Прычынай адмовы ён назваў замалую колькаць рэальнай улады, якая належала прэзідэнту згодна з новай канстытуцыяй. Пілсудскі звяртаў увагу на той факт, што калі кіраўнік дзяржавы павінен выконваць збольшага рэпрэзентатыўныя функцыі, то прэзідэнтам павінен стаць чалавек беспартыйны, з якім бы пагадзіліся прадстаўнікі ўсіх партый. Адначасова ён прапанаваў на гэту пасаду Вітаса, але супраць гэтай кандыдатуры выступіла ПНП "Вызваленне", (Polskie Stronnictwo Ludowe "Wyzwolenie") пасля чаго маршал высунуў кандыдатуру свайго даўняга таварыша па падпольнай рабоце – Станіслава Вайцяхоўскага. Пасля пятага галасавання перамог, аднак, Габрыэль Нарутовіч. Яму 14 снежня Пілсудскі перадаў уладу.

[правіць] Адыход ад палітычнай дзейнасці

У Малінавай залі гатэлю “Брысталь”, 3 ліпеня 1923
Мілюсін – дом маршала Юзефа Пілсудскага ў Сулеюўку

Пасля прэзідэнцкіх выбараў Пілсудскі сышоў з палітыкі. Збіраўся прысвяціць сябе толькі войску, захоўваючы кіраўніцтва Малым Ваенным савеце (Ścisłej Radzie Wojennej). 16 снежня 1922, натхнёны атакамі правых на новага прэзідэнта, тэрарыст Яўген Невядоўскі забіў Нарутовіча. Як пішуць шматлікія біёграфы маршала, для Пілсудскага гэта быў вялікі шок, які заключаўся ў канчатковай страце веры ў адраджэнне польскай душы, той веры, з якой Пілсудскі вяртаўся з Магдэбурга. Веры у тое, што польскае грамадства дайшло да суверэннага, незалежнага існавання. З-за гэтага, як гэта разумеў маршал, трэба было дэмаралізуючым польскую душу імпульсам, якія ішлі ад палітычных партый, супрацьпаставіць моцны, бясспрэчны аўтарытэт, а калі патрэбна – то і брутальнасць.[24].

Функцыі прэзідэнта, згодна з канстытуцыяй, пераняў маршалак Сейму Мацей Ратай, які справу ўтварэння ўраду даверыў Уладзіславу – той яе прыняў, папярэдне знайшоўшы паразуменне з Пілсудскім, з якім дамовіўся аб тым, ўто застанецца на пасадзе кіраўніка Генеральнага Штаба. 20 снежня новым прэзідэнтам стаў Станіслаў Вайцяхоўскі.

Пасля стварэння ўраду Вітаса, 28 мая 1923 Пілсудскі адмовіўся спярша ад кіраўніцтва ў Штабе, а пазней і ад камандвання Малым Ваенным саветам. Гэта адбылося з-за таго, што новы міністр вайсковых спраў, Станіслаў Шэптыцкі, накіраваў у Сейм праект закона аб арганізацыі галоўных ваенных ўлад. Згодна з ім, міністр павінны быў мець вяршэнства над кіраўніком генштаба і Генеральным інспектарам узброеных сіл (які павінен быў быць яго намеснікам у Ваенным савеце). Аднак у той жа час 28 чэрвеня Сейм прыняў пастанову, што Маршал Юзэф Пілсудскі як кіраўнік дзяржавы і галоўнакамандуючы верна служыў польскаму народу”.

Сыходзячы з палітыкі, маршал выступіў 3 ліпеня са сваёй вядомай прамовай у Малінавай залі варшаўскага гатэлю “Брысталь”, у якім, між іншым, выразіў агіду ў адносінах да партыйняцтва і кан’юнтуршчыны. Сказаў, між іншым, наступнае. Запляваны, страшэнны карлік на крывых ножках, ён выплёўвае сваю брудную душу, аплёўвае мяне з усіх бакоў, не шкадуючы нічога, што трэба шкадаваць – сям’і, стасункаў, блізкіх мне людзей, слядзіць за маімі крокамі, робіць грымасы як малпа, пераварочваючы кожную думку – той страшэнны карлік поўзаў за мной як неразлучны сябар, апрануты ў сцяжкі розных тыпаў і колераў – то чужынскай, то сваёй дзяржавы, выкрыкваючы фразы, выкрыўляе гідкую губу, выдумвае нейкія нечуваныя гісторыі, той карлік быў для мяне сябрам, які заўсёды побач, неадчэпным прыяцелем у долі і нядолі, шчасці і няшчасці, паражэнні і перамозе.[25]. Пасля прамовы маршалак сышоў у “эміграцыю” ў маёнтак Сулеювэк пад Варшавай. Там заняўся, у асноўным, пісьменніцкай працай.

Аднак калі 15 снежня 1923 пайшоў у адстаўку кабінет "Хейна-Пяста", Станіслаў Траўгут, які займаўся фарміраваннем ураду, прапанаваў Пілсудскаму заняць пасаду міністра ваенных спраў. Так жа зрабіў Уладыслаў Грабскі, калі старанні Траўгута не мелі выніку. Пілсудскі згадзіўся на гэту прапанову, узамен на гарантаванне апалітычнасці войска – праз ліквідацыю пагаднення прапанаванага Шаптыцкім. Аднак Грабскі лічыў, што перадача ў рукі маршала завялікай улады можа выклікаць незадаволенасць эндэкаў. У выніку Пілсудскі не ўвайшоў ва ўрад. Пазней, калі міністрам ваенных спраў стаў Сікорскі, спрабаваў вызначыць новую структуру вышэйшых вайсковых улад, абапіраючыся на французскія ўзоры. Гэта таксама выклікала вельмі крытычную рэакцыю марашала, на думку якога ідэі Сікорскага не адпавядалі польскай рэчаіснасці.

[правіць] Майскі пераварот

Асноўны артыкул: Майскі пераварот
Пілсудскі на мосце імя Панятоўскага падчас майскага перавароту. З правага боку генерал Густаў Орліч-Дрэшэр

Палітычная сітуацыя ў краі, якая пагаршалася, чарговыя правальныя ўрады, боязь таго, што да ўлады зноў прыйдзе скампраметаваны ўрад “Хейна-Пяста”, прывялі да таго, што пад канец 1925 г. Пілсудскі рашыўся вярнуцца ў рэальную палітыку. Паводле гісторыка Анджэя Гарліцкага, ён ўжо пачынаючы з 1922 г. разлічваў на захоп улады шляхам дзяржаўнага перавароту[26].

15 лістапада 1925 г. дамок у Сулеюўку, у якім жыў маршал, наведала група афіцэраў. Афіцыйнай падставай візіта было адзначэнне гадавіны вяртання Пілсудскага з Магдэбурга. Падчас гэтага спаткання прамаўляў, між іншым, генерал Густаў Орліч-Дрэшэр, гаворачы аб безагарорачнай падтрымцы будучых дзеянняў маршала.

Тым часам чарговы кабінетны крызіс скончыўся 20 лістапада, калі Аляксандр Скшыньскі стварыў кааліцыйны ўрад, у склад якога ўвайшлі таксама члены левых партый, між іншым Енджэй Марачэўскі. Аднак кабінет гэты праіснаваў у поўным складзе толькі да красавіка 1926, пасля выйсця з яго членаў партыі ППС, якія не згаджаліся з гаспадарчай палітыкай міністра Ежы Здзяхоўскага. Пілсудскага ўсё больш і больш злавалі наступныя змены ўрадаў, а таму ён вырашыў выкарыстаць войска каб націснуць на прэзідэнта і Сойм. Дзеля дасягнення гэтай мэты пілсудчык генерал Люцыян Жалігоўскі, які займаў пасаду міністра ваенных спраў, даверыў маршалу непасрэднае камандванне вайсковымі адзінкамі, якія размяшчаліся ў ваколіцах Рэмбертава,афіцыйна - для праходжання практыкаванняў.

10 мая 1926 г. вызначыў свой склад новы ўрад, пад кіраўніцтвам Вінцэнта Вітаса. Хутка пасля гэтага Вітас у артыкуле заклікаў Пілсудскага, каб апошні ўзяў адказнасць за дзяржаву і вярнуўся ў палітыку. Маршал востра адказваў яму на старонках "Kuriera Porannego", вельмі нізка ацэньваючы Вітаса і яго ўрад. Гэтае інтэрв’ю было сканфіскаванае, адначасова 11 мая ў Варшаве з’явіліся данясенні пра вайсковыя аддзелы з Памор’я і Вялікапольшчы, якія едуць у накірунку сталіцы. У адказ Пілсудскі запланаваў, што з’явіцца ў Варшаве на чале салдатаў, якіх перадаў пад яго камандванне Жалігоўскі. Такая дэманстрацыя павінна была выклікаць скарэнне ўрада.

Ранкам 12 мая 1926 г. Пілсудскі ў таварыстве аднаго толькі свайго ад’ютанта накіраваўся ў Варшаву каб спаткацца з прэзідэнтам Вайцяхоўскім і схіліць яго да змены ўраду. Да спаткання аднак не дайшло, бо прэзідэнт выехаў у Спалу. Пасля вяртання ў Рэмбертаў маршал загадаў падначаленым яму часткам марш на Варшаву. Дыслакацыя распачалася ў той жа самы дзень ў 13.30. А 16-й сілы маршала занялі пазіцыі каля варшаўскіх мастоў Панятоўскага i Кербедзя. На мосце Панятоўскага маршала ужо чакаў прэзідэнт Вайцяхоўскі, якому паведамілі пра здарэнні і які вярнуўся са Спалы. Падчас размовы прэзідэнт пажадаў, каб Пілсудскі вярнуўся да дзеянняў, якія б адпавядалі праву і правеў перамовы. Як сцвярджае Уладзімір Сулея: У святле даступных сведчанняў з крыніц, за амаль дакладную трэба прызнаць гіпотэзу, што да моманту размовы з Вайцяхоўскім маршал з перспектывай ўзброенных сутычак не лічыўся. Таму рашэнне – якое магло азначаць пачатак грамадзянскай вайны – не магло да яго прыйсці, і не прышло, лёгка. Планы трыўмфальнага ўваходжання ў сталіцу, на чале войска, плячом да пляча з прэзідэнтам, былі разбураныя. Дарогу трэба было адкрываць з дапамогай сілы...) Пасля правалу размовы з прэзідэнтам Пілсудскі загадаў заняць мост Кербедзя, а таксама выслаў Казімежа Світальскага, каб той пераканаў прафсаюз чыгуначнікаў аб неабходнасці перашкодзіць войскам, верным ураду, дабрацца да Варшавы. Аўтары, якія падтрымліваюць дзеянні Пілсудскага, гэтаксама сцвярджаюць, што маршал выдаў загад, які забараняў сваім жаўнерам страляць першымі.

Генерал Развадоўскі, які кіраваў абаронай сталіцы, выдаў ультыматум, у якім патрабаваў, каб аддзелы Пілсудскага былі выведзены да 18.30. Аднак урадавыя сілы распачалі наступальныя дзеянні раней. Ля 19.30 маршалак ужо змог з’явіцца на Замкавая плошча, дзе быў прывітаны з авацыямі натоўпам варшавякаў. Увечары з Пілсудскім спаткаўся маршалак сейма Мацей Ратай з мэтай пачатку перамоваў. Аднак перамовы не ўдаліся ні ў гэты дзень, ні ў наступны. 14 мая адбыліся вырашальныя баі – атрады Пілсудскага паграджалі ўжо Бельведэру. Пасля кароткіх, але крывавых баёў (379 чалавек загінула), маючы значную грамадскую падтрымку, аднак насуперак закону, Пілсудскі здзейсніў дзяржаўны пераварот. У 17.30 урад пайшоў у адстаўку, а Вайцяхоўскі склаў з сябе паўнамоцтвы прэзідэнта. Гэта адбылося нягледзячы на звесткі аб рухаючыхся ў кірунку Варшавы атрадах, верных ураду. Паўнамоцтвы прэзідэнта былі перададзены маршалку сейма Ратаю. Ён склікаў урад Казімежа Бартля, у якім Пілсудскі фармальна ўзначаліў міністэрства ваенных спраў і заняў пасаду генеральнага інспектара ўзброеных сіл, а фактычна засяродзіў у сваіх руках усю паўнату ўлады ў дзяржаве. 22 мая выдаў адозву да салдат, у якой заклікаў да еднасці варагуючыя бакі.

Жаўнеры! Не першы раз чуеце мой голас. Калісьці на палях баёў, калі маладая дзяржава, як хваравітае дзіця, рабіла першыя крокі, веў я вас у бітвы, якія ў перамогах, пад маёй камандай выйграных, назаўсёды пакрылі бляскам і славай вашы геройскія сцягі. Сёння прамаўляю да вас пасля іншых баеў. Калі браты любяць адзін аднаго, паміж імі ўзнікае сувязь, мацнейшая за ўсе астатнія. Калі ж браты сварацца і гэты вузел рвецца, спрэчка іх таксама мацнейшая за іншыя. Гэта права людскога жыцця. Мы далі яму выявіцца некалькі дзён таму, калі змагаліся ў сталіцы. У адну зямлю знікла нашая кроў, зямлю, аднолькава каштоўную для адных і другіх, праз абодва бакі аднаколькава каханую. Няхай кроў гэта гарачая, найкаштоўнейшая ў Польшчы кроў салдата, пад нашымі нагамі будзе новым семем братэрства, хай агульная для братоў гаворыць праўду (...) Няхай міласцівы над грахамі пан Бог даруе і не пакарае, а мы прыступім да нашай працы, якая нашу зямлю ўзмацняе і адраджае.[27].}}

31 мая Пілсудскі быў абраны Нацыянальным сходам прэзідэнтам Рэчы Паспалітай, аднак не прыняў гэтай годнасці, аргументуючы рашэнне замалымі паўнамоцтвамі прэзідэнта ў сакавіцкай канстытуцыі 1921 г.. У другім туры Нацыянальны Сход абраў пратэжаванага ім Ігнацы Масціцкага. Гэта быў чарговы трыўмф Пілсудскага, бо законнае афармленне новай улады рабіла легальным майскі пераварот.

[правіць] Першы ўрад Юзэфа Пілсудскага

Пілсудскі падчас візіту ў Нясвіжскі замак ўпрыгожыў ордэнам Virtuti Militari саркафаг свайго ад’ютанта, Станіслава Радзівіла, загінуўшага ў 1920 г

2 кастрычніка 1926 Юзэф Пілсудскі стаў прэм’ерам. Многія былі здзіўленыя, калі ў складзе яго кабінета з’явіліся прадстаўнікі кансерватыўнага лагеру: Аляксандр Мейштовіч (аддзел юстыцыі) і Караль Незабытоўскі (міністэрства сельскай гаспадаркі). Гэта была дэманстрацыя маршала, які хацеў паказаць левым партыям, што не будзе заложнікам ніводнай з партый, нават тых, якія дапамаглі яму падчас перавароту. Больш таго, пад канец кастрычніка ў Нясвіжскім замку прэм’ер Пілсудскі спаткаўся з прадстаўнікамі польскай арыстакратыі. Гэтыя дзеянні былі элементам барацьбы маршала з палітычнымі партыямі і старымі падзеламі. Сам Пілсудскі не хацеў быць у гэты час , як пісаў: ні польскім правым, ні польскім левым. Ніколі не хацеў належаць да ніякай палітычнай сілы, а таксама згадзіцца з панаваннем партый над Польшчай.[28].

Падчас выканання функцый кіраўніка ўрада, Пілсудскі сканцэнтраваўся перадусім на вайсковых справах, бо лічыў армію адзінай сілай, якая здольная абараніць суверэнітэт дзяржавы. Між іншым, каб пазбегнуць ва ўзброеных сілах кумаўства, кіраўніком аддзела кадраў (Biura Personalnego) ваеннага міністэрства ён прызначыў палкоўніка Багдана Хулевіча, які паходзіў з прускай арміі.

У 1926 г. у Літве адбыўся дзяржаўны пераварот, у выніку якога дыктатарам стаў Антанас Смятона. Ён распачаў рэпрэсіі супраць польскай меншасці, у адказ на Віленшчыне была закрытая настаўніцкая семінарыя. 9 Юзэф Пілсудскі з’явіўся ў Жэневе, на пасяджэнні Лігі Нацый. Там ён спаткаўся з літоўскім прэм’ерам Аўгусцінасам Вальдэмарасам, ад якога дабіўся падпісання дэкларацыі аб мірным становішчы паміж Польшчай і Літвой.

4 лістапада 1926 г. прэзідэнт Масціцкі выдаў дэкрэт, у якім за нявызначаныя злачынствы ў прэсе пагражаў вялікі штраф ці да трох месяцаў турмы. Гэтая пастанова, якая атрымала назву “Дэкрэт пра прэсу”быў, тым не менш, адхілены Сеймам, а яго новая версія, выдадзеная прэзідэнтам у 1927 г., была нашмат больш лагоднай.

[правіць] Выбары ў 1928 г. i ББВР

Пілсудскі падчас адкрыцця Сейму w 1928
Адной з найбольш улюбёных забаў маршала было раскладанне пас’янса

.

19 студзеня1928 г. з’явілася адозва новай, прасанацыйнай групоўкі Беспартыйнага блоку супрацоўніцтва з урадам маршала Юзэфа Пілсудскага (ББВР). Асоб, якія ўвайшлі ў склад ББВР, акрамя розных палітычных арыентацый, злучала імкненне да ўзмацнення дзяржавы і жаданне дапамагчы Пілсудскаму ў стварэнні кабінета і кіраванні. Гэта групоўка павінна была забяспечыць парламенцкую падтрымку падчас змены канстытуцыі.

У парламенцкіх выбарах 4 сакавіка 1928 г. ББВР атрымаў перамогу, атрымаўшы каля 25 % галасоў, 130 мандатаў у Сейме i 46 у Сенаце (на 111). 13 сакавіка, падчас спаткання з групай дэпутатаў Блока, Пілсудскі апісаў сваё бачанне далейшага кіравання, падчас якога кабінет міністраў павінны быў займаць прывілеяваную пазіцыю перад парламентам. Маршал не прыняў канцэпцыі аднапартыйнасці, а новую канстытуцыю лічыў патрэбнай у далёкай перспектыве.

Падчас першага пасяджэння Сейма, у той час, калі маршал чытаў прэзідэнцкае выступленне, дэпутаты-камуністы выкрыквалі антыўрадавыя лозунгі, за што былі выдаленыя з залі паліцыяй. Феліцыян Славой Складкоўскі апісваў гэты інцыдэнт такім чынам: Пан Маршал бярэ з рук паручніка Зацьвіліхоўскага скручаны ў трубку акт адкрыцця Сейма і выходзіць у залу сеймавых пасяджэнняў. Накіроўваецца ў бок крэсла спікера і, у поўнай цішыні, пачынае чытаць Пасланне Прэзідэнта Рэчы Паспалітай (...) Нечакана, на левым баку Сейма, паміж першымі д другімі дзвярыма, якія вядуць на калідор, на задніх шэрагах невялікая група дэпутатаў пачынае крычаць "Далоў фашысцкі ўрад Пілсудскага!!", пазней, праз хвіліну, зноў цішыня. Пан маршал прыпыняе разкручванне паперы і кажа ў бок камуністаў-крыкуноў: "Спадарства, будзеце выкінутыя з залы!" не ведаю, ці маглі яны пачуць словы, сказаныя "у вусы", але крыкі іх узмацніліся з яшчэ большай моцай. "Выкінуць іх!" –сказаў Пан Маршал, адвярнуўшыся да мяне і паказваючы рукой на камуністаў. Выбег у галоўны вестыбюль і крыкнуў у бок камісара Ярашэвіча, які стаяў ля гардэроба: "Першая група, хутчэй!". (...) Праз хвіліну, якая мне падалася дастаткова доўгай, у вестыбюль ўваліўся дзесятак паліцыянтаў, без карабінаў пад камандваннем Ярашэвіча і камісара паліцыі. (...) Мае паліцыянты хапаюць камуністаў, што крычалі, каб вывесці іх з залы, але паслы ад сацыялістычных і сялянскіх партый дабеглі ўжо да апошніх шэрагаў крэслаў і ўчапіліся за камуністаў, не даючы іх вывесці. (...) На шчасце Ярашэвіч уводзіць у гэты час другі дзесятак паліцыянтаў. (...) Камуністаў кажу адвесці ў камісарыят паліцыянтам з карабінамі, а першай групе з пісталетамі загадваю, на ўсялякі выпадак, быць напагатове[29].

Больш таго, маршалкам сейму стаў не Бартэль, якога падтрымоўваў Пілсудскі, але Дашынскі з ППС. Гэта азначала пачатак адкрытай вайны паміж парламентам з аднаго боку, маршалам і ягонымі прыхільнікамі – з другога.

Гэта быў час, калі значна пагоршала здароўе Юзэфа Пілсудскага. У красавіку 1928 г. ён меў лёгкі прыступ апаплексічны і з гэтага часу меў клопаты з валоданнем правай рукой. Хутчэй за ўсё у той ча маршал быў ужо хворы на рак печані. З-за дрэннага стану здароўя 27 чэрвеня 1928 г. Пілсудскі накіраваў свій урад у адстаўку. Яго месца кіраўніка кабінета заняў ужо ў чацвёрты раз Казімеж Барталь. 1 ліпеня, ужо пасля адстаўкі, Юзэф Пілсудскі даў інтэрв’ю Głosowi Prawdy, у якім адкрыта аб’явіў вайну сейму, ўжыўшы рэзкіх і, нават, вульгарных выразаў, назваўшы парламент, між іншым, "сеймам распусніц" ці "сеймам карупцыі". На яго думку, дэпутаты паводзілі сябе так,як бы сеймавая зала была шынком. Калі адзін гаворыць, пятнаццаць спадароў ходзяць па залі, вырашаючы нейкія свае прыватныя інтарэсікі – сорак гучна паміж сабой размаўляюць, паказваючы прамоўцы спіны, – сто паноў расказваюць адзін аднаму анекдоты, больш ці менш прыстойныя і толькі паны міністры павінны нібыты паводзіць сябе ў такім месцы прыстойна.[30].

Чарговая барацьба маршала з Сеймам распачалася з-за г. зв. справы Чаховіча. Дзяржаўны міністр фінансаў Габрыэль Чаховіч быў абвінавачаны апазіцыяй у тым, што перавысіў дзяржаўны бюджэту 1928 г. Сума, якой датычыла справа, паходзіла з прэм’ерскага фонда, аднак была выкарастана ББВР падчас выбарчай кампаніі. Сейм прагаласаваў за тое, каб Чаховіч быў пастаўлены перад Дзяржаўным Трыбуналам, не рашаючыся, аднак, прыцягнуць да адказнасці самаго Пілсудскага.

Маршал аднесся да ўсёй справы як да правакацыі з боку парламента. Адказаў артыкулам на старонках газеты Голас праўды (Głos Prawdy), пад назвай Дно вока ці ўраджанні хворага чалавека ад бюджэтнай сесіі ў Сейме. Гэта быў адзін з найвастрэйшых тэкстаў Пілсудскага, персанальна атакаваў у ім двух паслоў: Германа Лібермана (галоўны ценар у той смрадлівай аперэтцы) i Яна Вазніцкага (цяжка думае, людажэр). Больш таго, маршал выступіў на пасяджэнні Дзяржаўнага Трыбунала, беручы на сябе ўсе парушэнні, і дыскрэдэтуючы цалкам сакавіцкую канстытуцыю. Як вынік, Трыбунал накіраваў справу зноў у Сейм.

14 красавіка быў утвораны новы кабінет, на чале якога стаў Казімеж Світальскі. Яго называлі урадам палкоўнікаў – былых вайскоўцаў, адданых маршалу, і якія выступалі за сілавое рашэнне праблем з апазіцыяй. Да гэтага Пілсудскага асабліва падгаворвалі Світальскі, Славэк i Прыстар. Напрыканцы чэрвеня з маршалам спаткаўся Дашынскі, які запрапанаваў утварэнне кааліцыі ББВР, ППС і ПСЛ “Вызваленне”. Пілсудскі аднак прапанову не прыняў. У выніку, у сярэдзіне верасня 1929 г. з’явіўся Цэнтралеў – блок шасці апазіцыйных санацыі парламенцкіх груповак.

Юзэф Пілсудскі, на Józef Piłsudski, на левай грудзі, каля стужкі Крыжа Адважных (Krzyża Walecznych) бачны знак афіцэрскі г. зв.. "Парасон"

30 кастрычніка 1929 павінна было адбыцца інаўгурацыйнае паседжанне Сейма. Яго павінны быў адкрываць прэм’ер Світальскі, але ён захварэў, таму замяніць яго мусіў Пілсудскі. У сеймавых сенцах з’явілася, аднак, група афіцэраў, якія чакалі прыбыцця Пілсудскага. Дэпутаты вырашылі, што ён прыслаў іх каб арыштавалі членаў парламента, таму маршалак Сейму Дашынскі адмовіўся распачынаць паседжанне. Паміж Пілсудскім і Дашынскім адбылася вострая размова:
Пан маршал Пілсудскі: – Прасіў бы пана прытрымаць язык(стукае ў стол рукой) і пытаюся, ці хочаце адкрыць сесію?
Пан маршалак Дашынскі:– Пад штыкамі, рэвальверамі і шаблямі - не.
Пан маршал Пілсудскі: – Гэта апошняе Ваша слова?
Пан маршалак Дашынскі: – Так.
Пан маршал Пілсудскі: –Гэта Ваша апошняе слова?
Пан маршалак Дашынскі: – Так.
Пан маршал Пілсудскі лёгка кланяецца і, не падаючы рукі, пакідае кабінет пана маршалка Дашынскага. Праходзячы праз салон маршалка Сейма, гучна: Гэта дурань
[31].

Сесія не была адкрыта, у адказ на гэта прэзідэнт Масціцкі адклаў яе на месяц. У рэшце рэшт, Сейм сабраўся толькі 5 снежня, а кансалідацыя антысанацыйнай апазміцыі прывяла да таго, што ўраду Казімежа Світальскага быў аб’яўлены вотум недаверу. Тое што Казімеж Бартэль пяты раз стаў кіраўніком ўрада азначала часовае змякчэнне курсу санацыі ў адносінах да парламента. Аднак калі парламент аб’явіў вотум недаверу да міністра працы і сацыяльнай апекі Аляксандра Прыстара, Пілсудскі вярнуўся да адкрытай барацьбы з парламентам. Новым прэм’ерам стаў Валеры Славэк, які не скрываў поглядаў, паводле якіх з Сеймам патрэбна расправіцца сілай.

[правіць] Другі ўрад Пілсудскага

30 чэрвеня 1930 г. у Кракаве адбыўся арганізаваны Цэнтралевам "Кангрэс Абароны Правоў і свабод чалавека". Рэзалюцыя ўдзельнікаў Кангрэса гаварыла пра неабходнасць сканчэння дыктатуры Юзэфа Пілсудскага і змяшчэння з пасады Ігнацыя Масціцкага, якога лічылі падстаўной асобай маршала. Быў высунуты таксама пастулат утварэння дэмакратычнага ўрада, які будзе мець шырокую грамадскую падтрымку. 14 верасня Цэнтралеў планаваў правесці больш за 20 антысанацыйных дэманстрацый. Рэакцыяй на гэтыя планы была адстаўка 23 жніўня кабінета Слаўка, месца якога заняў сам Пілсудскі.

Маршал працягваў выключна вострую, а часам вульгарную крытыку парламента на старонках Газеты Польскай: Пан дэпутат – гэта нікчэмная з’ява ў Польшчы, бо дазваляе сабе такія дзеянні, якія ганьбяць сейм, як інстытут, і саміх сябе, як дэпутатаў – і паўтараю, цэлая праца ў сейме смярдзіць і паўсюдна заражае паветра[32]. Гэтым разам, аднак, не ўкрываў, што не будзе вагацца перад парушэннем цялеснай недатыкальнасці дэпутатаў: |Канстытуцыя кажа толькі пра судовую недатыкальнасць, да ўсяго іншага, пане пасол, можна дакрануцца![32]. 29 жніўня 1930 г. прэзідэнт Масціцкі, па прапанове Пілсудскага, выдаў распараджэнне аб роспуску парламента. Гэта значыла тое, што ад рэалізацыі гэтага акта паслоў не бараніў ужо імунітэт.

[правіць] "Брэсцкая справа" і выбары 1930 г

Юзэф Пілсудскі аказвае пашану праху караля Яна ІІІ Сабескага у 250 гадавіну венскай перамогі у 1933
Асноўны артыкул: Брэсцкі працэс

1 верасня 1930 г. з Пілсудскім спаткаўся міністр унутраных спраў, Феліцыян Славой Складкоўскі. Ён прадставіў маршалу спіс палітыкаў, яго асабістых палітычных праціўнікаў. Пілсудскі ўласнаручна пазначыў ў гэтым спісе асоб, якіх лічыў асабліва небяспечнымі, якіх трэба было арыштаваць і пасадзіць у Брэсцкай крэпасці. Гэта былі, між іншым, Вінцэнты Вітас, Норберт Барліцкі, Уладзіслаў Кернік, Герман Ліберман, Караль Попель, а пазней таксама Войцех Карфанты. Іх пасадзілі ў турму без рашэння суда, толькі згодна з указаннем Складкоўскага. Вязняў білі , мучылі голадам, з іх здзекваліся. Таксама выкарыстоўваліся псіхічныя катаванні – між іншым рабіўся выгляд экзекуцыі. Да сённяшняга дня спрэчным застаецца пытанне – ці Пілсудскі загадаў так адносіцца да вязняў, ці наогул ведаў пра тое, што адбываецца за мурамі брэсцкай цвярдыні.

16 i 23 лістапада 1930 г. адбыліся выбары ў парламент, якія атрымалі назву “брэсцкіх”. Санацыя атрымала падчас іх падаўляючую перавагу – 56% у Сейме і 69%у Сенаце, але замала, каб змяніць канстытуцыю (патрэбна было 2/3).

4 снежня1930 г. Пілсудскі сышоў з пасады кіраўніка ўрада, зноўку з-за праблем са здароўем. Яго замяніў Валеры Славэк, які адначасова выконваў функцыі кіраўніка ББВР-у. Сам маршал накіраваўся ў 3,5-месячны адпачынак у партугальскую Мадэру. Скончыў свой водпуск 29 сакавіка 1931г. Падчас першай сустрэчы з прадстаўнікамі найвышэйшых дзяржаўных органаў Пілсудскі сказаў, што хоча абмежаваць сваё ўмяшальніцтва ў дзяржаўныя справы і зноўку сканцэнтравацца на самым блізкім яму – войску. Загадаў таксама, каб у выпадку пагаршэння міжнароднай сітуацыі на пасадзе кіраўніка МЗС Аўгуста Залескага замяніў Юзэф Бек. Ужо ў тыя часы Пілсудскі прапанаваў правядзенне палітыкі раўнавагі паміж Германіяй і СССР (польска-савецкі акт аб ненападзе быў падпісаны ў 1932 г). Таксама планаваў супрацоўніцтва з заходнімі саюзнікамі – Францыяй і Вялікабрытаніяй, а таксама з прыязнымі суседзямі – Латвіяй, Румыніяй i Венгрыяй.

Аднак небяспека з боку Германіі нарастала, асабліва калі да ўлады 30 студзеня 1933 г. прыйшоў Адольф Гітлер. Пілсудскі быў прыхільнікам правядзення разам з Францыяй прэвенцыйнага ўдару на Германію, у выпадку, калі тая не перастане ўзбройвацца. Аднак Францыя аказалася незацікаўленай такім планам, таму ён мусіў шукаць паразумення з Германіяй. 26 студзеня 1934 г. была падпісана польска-нямецкая дэкларацыя аб ненападзенні, тэрмінам на 10 гадоў.

15 чэрвеня 1934 г. міністр унутраных спраў, Браніслаў Пярацкі быў забіты тэрарыстамі з Арганізацыі Украінскіх Нацыяналістаў (АУН). Гэта была адна з найважнейшых прычын таго, што прэзідэнт Масціцкі 12 ліпеня 1934 г. выдаў распараджэнне аб ўтварэнні ў Бярозе Картузскай канцэнтрацыйнага лагеру, у якім утрымліваліся як найважнейшыя праціўнікі санацыі, так і асуджаныя за гаспадарчыя злачынствы.

[правіць] Красавіцкая канстытуцыя

Ганс фон Мольтке, Юзэф Пілсудскі, Ёзэф Гебельс i Юзэф Бек, падчас візіту нямецкага міністра ў Польшчу, 14 чэрвеня 1934
Асноўны артыкул: Красавіцкая канстытуцыя

Пачынаючы ўжо ад майскага пераварота 1926 г. прыхільнікі санацыі планавалі змяніць канстытуцыю такім чынам, каб прэзідэнт атрымаў як мага больш уладных паўнамоцтваў. 26 студзеня1934 г., выкарыстоўваючы канстытуцыйны прэцэдэнт і дэманстратыўную непрысутнасць дэпутатаў ад апазіцыі у сеймавай залі, Станіслаў Цар, нягледзячы на адсутнасць кворуму, давёў справу да таго, што канстытуцыйныя тэзісы, прадстаўленыя ім на абмеркаванне ў Сейме былі палічаныя новай канстытуцыяй, якая была ўхвалена. Пілсудскі, аднак, асудзіў запал рэфарматараў, звяртаючы іхную ўвагу на тое, што не задаволены прапіхваннем новага асноўнага закона з дапамогай фокусаў. Ён пастуляваў далейшую, спакойную працу над ёй у Сенаце.

23 сакавіка 1935 г. Сейм ухваліў новую канстытуцыю. Калі прэзідэнт Ігнацы Масціцкі 23 красавіка 1935 г. падпісаў новы асноўны закон, Пілсудскаму заставалася жыць толькі каля месяца. Яе стваралі пад маршала, але найвышэйшая ўлада ў дзяржаве стала ўдзелам Масціцкага. У санацыйнай прапагандзе ўзнімалася пытанне аб тым, што красавіцкая канстытуцыя была апошнім дзяржаўным актам, падпісаным ў той час ужо хворым Пілсудскім, што яна была фактычна своеасаблівым завяшчаннем Маршала, выражала яго ідэалогію. Аднак гэта было няпраўдай. Пілсудскі не толькі не ведаў зместу ўяўна свайго палітычнага завяшчання, але нават не пазнаёміўся з першымі дзесяццю артыкуламі, у якіх змяшчалася ідэйная квінэссенцыя канстытуцыі. Тыя справы, якім у папярэдня часы надаваў шмат увагі, проста перасталі яго цікавіць.[33].

[правіць] Санацыйны лагер і беларуская праблема

Пасля майскага перавароту ў 1926 г. была зроблена спроба перагледзець палітыку дзяржавы ў дачыненні да нацыянальных меншасцей. Некаторыя палітыкі з атачэння Пілсудскага, а менавіта Леан Васілеўскі, Тадэвуш Галуўка, Казімеж Млядзяноўскі выказвалі думку, што ранейшую палітыку нацыянальнай асіміляцыі трэба змяніць менш балючай палітыкай дзяржаўнай асіміляцыі. Гэта б дазволіла сфарміраваць у грамадзян няпольскай нацыянальнасці перакананне, што Польская Рэспубліка - гэта і іхная радзіма. Вышэй згаданыя дзеячы прапанавалі шэраг праектаў. Аднак Пілсудскі і 'крэсовая' адміністрацыя зрабілі стаўку на польскія школы, армію і паліцыю. Некаторыя саступкі на карысць беларусаў былі зроблены ў 1927 г. Так, беларуская мова стала абавязковай для навучання ў польскіх гімназіях на землях, заселеных беларусамі. быў дадзены дазвол на адкрыццё 26 школ з беларускай мовай навучання і 49 дзвюхмоўных. Тым не менш, ужо ў 1928 г. урад перастаў спрабаваць вырашыць беларускае пытанне, а абяцаныя школы так і не былі адкрытыя. У 30-я гг. палітыку ў адносінах да беларусаў вызначалі такія палітыкі санацыйнага лагеру, як Феліцыян Славой-Складкоўскі ці палескі ваявода Вацлаў Костэк-Бярнацкі.[34].

[правіць] СТАЎЛЕННЕ Ю. ПІЛСУДСКАГА ДА БЕЛАРУСІ І БЕЛАРУСАЎ

Гісторыя Польшы была заўжды звязаная з гістарычным лёсам Беларусі. У постаці Пілсудскага сапраўды выяўляліся пэўныя рысы беларускасці, якія ставілі яго ў лепшае святло ў параўнанні з беларускімі савецкімі дзеячамі. Нарадзіўся ён на Віленшчыне, ведаў беларускую мову, карыстаўся ёю, меў кантакты з дзеячамі беларускага нацыянальнага адраджэння. Аднак гэтыя рысы, уваходзячы ў палітычны арсенал Ю. Пілсудскага, аблягчаючы яму дзейнасць на «ўсходніх крэсах» былой Рэчы Паспалітай, тым не менш, не былі сутнаснымі для яе. Галоўнае для Пілсудскага – гэта ідэя моцнай, вялікай польскай дзяржавы. Яго беларуская палітыка была толькі адным з інструментаў будаўніцтва такой дзяржавы. [35].

У перыяд з 1890 па 1935 гг. можна вылучыць чатыры этапы павышанай цікавасці Ю. Пілсудскага да Беларусі і беларусаў. Першы вызначаецца часам, калі ён узначаліў ППС і заканчваецца ў момант набыцця рэальнай улады. У стаўленні Пілсудскага да беларускага народа ў гэты час няцяжка прасачыць важную рысу: ён заўсёды разглядае яго ў якасці патэнцыяльнага саюзніка ў барацьбе за незалежнасць Польшчы.

Другі этап пачынаецца з восені 1919 г. і завяршаецца падпісаннем Рыжскай дамовы. Стаўленне Ю.Пілсудскага да Беларусі на гэтым этапе ўвасобілася ў адозве «Да насельніцтва былога Вялікага княства Літоўскага», якая была адной з частак федэратыўнага плана Пілсудскага. Аднак падпісанне ў 1921 г. Рыжскага міру амаль перакрэсліла «Усходняю канцэпцыю» Пілсудскага. [36].

Трэці этап быў звязаны з дзейнасцю «Грамады». У гэты час па ініцыятыве Пілсудскага адбываецца разгром «Грамады», узмацняецца ціск на беларускую культуру. [35].

Чацвёрты этап яго зацікаўленасці да Беларусі быў характэрны нармалізацыяй адносін з СССР у пачатку 30 – х гадоў, што ў значнай меры развязвала рукі польскім уладам для барацьбы з нацыянальнымі меншасцямі. Ужо фактычна з пачатку 1930 – х гадоў Пілсудскі перайшоў на эндэкаўскія пазіцыі асіміляцыі беларусаў у Польшчы. [35].

Будаўніцтва польскай дзяржавы – справа гонару, вялікая заслуга Пілсудскага – палітыка. Аднак яе будаўніцтва як дзяржавы ўнітарнай, монанацыянальнай – яго вялікая страта, палітычная і асабістая. [35].

[правіць] Смерць

Стары Пілсудскі ў 1935 г.
Цела Юзэфа Пілсудскага пасля смерці
Wilno, Могілкі na Rossie, маўзалей “Матка і сэрца сына”, 2004
Вільня,пахаванне сэрца Юзэфа Пілсудскага 1936
Кракаў,труна з целам Юзэфа Пілсудскага ў крыпце на Вавелі

Інфармацыю пра стан ягонага здароўя афіцыйна аб’явілі пасля ўрачыстасцяў Свята Незалежнасці 11 лістапада 1934 г. Падчас ўрачыстасцей Пілсудскі аслабеў, у сувязі з чым афіцыйную частку мерапрыемстваў скарацілі. Кансіліўм дактароў вырашыў прывезці ў Польшчу з Вены праф.Карла Венкебаха. Ён прыляцеў у Варшаву вясной 1935 г. самалётам, які пілатаваў Ежы Баян. Ён канстатаваў утварэнне ракавай пухліны, Юзэфу Пілсудскаму спрагназаваў некалькі тыдняў жыцця.

Юзэф Пілсудскі памёр з-за рака печані (некаторыя крыніцы гавораць пра рак страўніка з метастазамі у печань) у Бельведэры 12 мая 1935 г. (у 9-ю гадавіну дзяржаўнага пераварота), у 20.45. Яго пахаванне стала вялікай маніфестацыяй нацыянальнага адзінства. Была абвешчана нацыянальная жалоба.

13 мая 1935 г. з цела былі вынутыя мозг і сэрца. Мозг даследваўся навукоўцамі з Вільні – пасля гэтага абмежаваным накладам была выдадзена публікацыя, якая завяршала першы этап тых прац. (Мозг Юзэфа Пілсудскага)[37][38]. 17 мая была адпраўлена жалобная імша, цэлебраваў яе кардынал Аляксандр Какоўскі.

Цела маршала было змешчана ў крыпце святога Леанарда на Вавелі. Пэўны час ішлі спрэчкі паміж духоўнымі і свецкімі ўладамі наконт месца пахавання Пілсудскага.

У 1936 г. сэрца Пілсудскага палажылі ў труну яго маткі на могілках Росы у Вільні. У маўзалеі Матка і сэрца сына у Вільні на чорнай гранітнай пліце, згодна з воляй памерлага, выкавалі цытаты з Вацлава (наверсе) i Беньёўскага (знізу) аўтарства Юліуша Славацкага:

наверсе:
Ty wiesz, że dumni nieszczęściem nie mogą
Za innych śladem iść tą samą drogą.

знізу:
Kto mogąc wybrać, wybrał zamiast domu
Gniazdo na skałach orła, niechaj umie
Spać, gdy źrenice czerwone od gromu
I słychać jęk szatanów w sosen szumie.
Tak żyłem.

паміж імі:
Matka i Serce Syna[39].

Падчас жыцця Пілсудскі разважаў, хто займе пасля яго ролю кіраўніка. Аднак у сваім атачэнні не заўважаў годнага пераемніка, баяўся таксама дзеянняў найвышэйшых вайсковых камандуючых пасля сваёй смерці. У адпаведнасці з гэтымі страхамі, пасля яго смерці распачалася барацьба паміж групай вайскоўцаў, якія кацэнтраваліся вакол Генеральнага Інспектара Узроеных сіл Эдварда Рыдза-Сміглага і “палацавай партыяй”, на чале з прэзідэнтам Ігнацы Масціцкім. Аднак ні ў аднаго з іх не было адпаведнай харызмы, каб здамінаваць палітычную сцэну ў такой ступені, як гэта зрабіў Пілсудскі [40].

[правіць] Культ Пілсудскага

Асноўны артыкул: Культ Юзэфа Пілсудскага

У міжваенным дваццацігоддзі, а таксама пасля сканчэння гэтага перыяда гісторыі Польшчы, вакол асобы маршала будаваўся пэўны культ. Сутнасць яго была ў тым, што Пілсудскаму прыпісваліся заслугі геніяльнага камандуючага, выбітнага стратэга і палітыка, а ў першую чаргу – візіянера.[41][42][43].

Ужо падчас дзейнасці ў ППС-е і барацьбы ў Легіёнах у атачэнні будучага маршала з’явіліся асобы, якія былі яму фанатычна адданыя. Яны безкрытычна падыходзілі да яго і да ягоных загадаў.[44].З гэтага асяродка паходзіла група палітыкаў – кіраўнікоў II Рэччу Паспалітай[45]. Пасля ўзнаўлення незалежнасці папулярнасць Пілсудскага ўзрастала, асабліва ў сувязі з выйгрышам ў польска-бальшавісцкай вайне і няздатнасцю да праўлення чарговых урадаў. Яго прыхільнікі ў той час лічылі яго адзіным чалавекам, які можа вывесці Польшчу з палітычнага і гаспадарчага крызіса. Пасля майскага пераварота 1926 г. і ўвядзення аўтарытарнага праўлення культ Пілсудскага стаў афіцыйнай ідэалогіяй дзяржавы, а ейнае распаўсюджанне ўзмацнілася пасля яго смерці ў 1935 г. партрэты Пілсудскага віселі ў той час у школах і дзяржаўных установах [46]. Маршал з’яўляўся галоўнай тэмай шматлікіх літаратурных твораў, быў бачны на іконах, з’яўляўся ганаровым членам незлічонай лічбы арганізацый, ганаровым грамадзянінам некалькіх дзесяткаў гарадоў (у тым ліку Баранавіч), ягоным імем называлі ўстановы, аб’екты, караблі, самалёты і г. д. культ асобы Пілсудскага быў важным элементам патрыятычнага выхавання дзяцей і моладзі ў школах[47]. У 1938 г. Сейм ухваліў нават спецыяльны закон, які пад пагрозай турэмнага зняволення забараняў паклёпнічаць на імя Юзэфа Пілсудскага[48].. У гады нямецкай акупацыі і існавання “Народнай Польшчы” супраць гэтага культа змагаліся ўлады, што, тым не менш, прывяло да яго ўзмацнення[49]. Пасля падзення камунізму у Польшчы ў 1989 г., маршал Пілсудскі лічыцца адной з найважнейшых асоб у гісторыі польскай дзяржавы. Ён – патрон многіх вуліц, плошчаў і школ. Пасля 1989 г. яму паставілі некалькі помнікаў[50].

[правіць] Супярэчнасці

Юзэф Пілсудскі гэта асоба, заслугі якой для незалежнасці Польшчы паўсюдна прызнаныя, аднак з якой звязана нямала супярэчнасцей. Найважнейшыя пытанні, якія ўзнімаюцца яго праціўнікамі, гэта:

  • Справа веравызнання маршала і абвінавачанне інструментальных адносін да рэлігіі. Пілсудскі стаў пратэстантам каб узяць шлюб са сваёй першай жонкай Марыяй Юшкевіч, якая была разведзеная і мела дзіця ад папярэдняга шлюбу. Потым Пілсудскі вярнуўся да каталіцтва, каб ажаніцца з іншай жанчынай – Аляксандрай Шчарбінскай[51].
  • Існуе спрэчка аб тым, хто ж ў рэальнасці быў аўтарам ўдара з-над Вепша падчас Варшаўскай бітвы. Аўтарамі ідэі называюць, акрамя Пілсудскага, перадусім ген. Вейганда і ген. Развадоўскага. Хутка пасля сканчэння вайны генерал Вейганд выказаўся на гэты конт, сцвярджаючы, што план быў прыгатавальны супольна, але выканаў яго выключна Пілсудскі. Развадоўскі – на думку Пілсудскага – меў мноства ідэй, як перамагчы Чырвоную Армію, але ніводная з іх не была прыдатная дзеля рэалізацыі. Большасць даследчыкаў згодныя з тым, што аўтарам плана быў сам Пілсудскі, які прадбачыў, што пінскія балоты на Беларусі прывядуць да падзелу бальшавіцкіх сіл, а дуга, якая ў гэты час з’явіцца, можа быць выкарыстана для контрудара.
  • Юзэфа Пілсудскага абвінавачвалі гэтаксама ў супрацоўніцтве з немцамі і шпіянажы на іх карысць, у часы, калі змагаўся на баку Цэнтральных дзяржаў супрацьРасіі і калі адразу пасля вяртання з турмы 11 лістапада пераняў уладу ад Рэгенцкай рады, утворанай акупантам. Германафільскія схільнасці прыпісвалі Пілсудскаму эндэкі з Раманам Дмоўскім, а пазней з Енджэем Гертыхам[52][53] на чале.
  • Пілсудскага папракалі ў тым, што занядбаў справу заходніх польскіх зямель. Гэта адбылося таму, што не была аказана ваенная дапамога паўстанцам вялікапольскім i сілезскім. Ён не цікавіўся тым, якую форму набудуць польскія граніцы на захадзе, сканцэнтраваўшыся толькі на заняцці Вільні, з якой быў сентыментальна звязаны. Частка гісторыкаў сцвярджае, што Пілсудскі проста не меў магчымасці выслаць узброеныя аддзелы ў Вялікапольшчу і ў Сілезію, бо гэта б азначала паражэнне ў вайне на Усходзе. Між тым, неадкладна пасля заканчэння баявых дзеянняў польска-савецкай вайны на тэрыторыю горнай Сілезіі была накіравана элітная група афіцэраў ІІ Аддзела Генштаба Польскай арміі (Эдмунд Харашкевіч, Ян Кавалеўскі, Казімеж Стаміроўскіі іншыя), якая ўдзельнічала ў падрыхтоўцы і рэалізацыі трэццяга сілезскага паўстання (май 1921 г.).
  • Пытанне майскага пераварота. Пілсудскага абвінавачваюць у імкненні да ўсталявання сваёй дыктатуры[54]. Пытанне ўзброенага пераварота 1926 г., калі загінула некалькі соцен людзей, а вінаватыя ў іх смерці не панеслі ніякага пакарання і зараз з’яўляецца вельмі дыскусійным.[55].
  • Стварэнне канцэнтрацыйных лагераў у Бярозе-Картузскай і Брэсцкай крэпасці для палітычных апанентаў[56]. Да сённяшняга дня даследчыкі не могуць адназначна адказаць на пытанне, ці ведаў Пілсудскі пра тое, як там адносіліся да ягоных палітычных ворагаў.
  • Справа дэпутата Ежы Здзяхоўскага. У ноч з 30 верасня на 1 кастрычніка 1926 г. яго жорстка пабілі ва ўласным доме ў Варшаве. Гэта зрабілі невядомыя ў мундзірах. Здзяхоўскі быў у апазіцыі да санацыі, а таксама адным з ініцыятараў бюджэтных абструкцый. Багата тагачасных публіцыстаў абвінавачвала (хоць і небезпасрэдна) Пілсудскага ў прыняцці рашэння аб застрашванні Здзяхоўскага.
  • Знікненне генерала Уладзімежа Загурскага, абвінавачанага ў фінансавай аферы з удзелам французскага капіталу. Загінуў пасля звальнення з вайсковай турмы ў Вільні (дзе сядзеў як і пяцёра іншых генералаў без прад’яўленага абвінавачання) і вяртання ў Варшаву ў 1927 г. У Варшаву ехаў на цягніку, апрануты ў выдадзенае пасля звальнення грамадзянскае адзенне, якое да таго ж генералу не падыходзіла. Яго суправаджаў афіцэр. Пасля прыезду ў Варшаву загінуў. Следства і журналісцкае расследванне нічога не далі. Паводле ўспамінаў Вінцэнта Вітаса забілі яго фанатычныя прыхільнікі Пілсудскага, да цела прывязалі камяні і ўкінулі ў Віслу. Гэтаксама з’явіліся падазрэнні, што сам Пілсудскі мог загадаць ліквідаваць генерала[57].
  • Смерць генерала Тадэвуша Развадоўскага, шматгадовага непрыяцеля Пілсудскага. Супярэчнасці паміж імі з’явіліся ўжо ў першыя дні незалежнасці, паглыбілі іх няяснасці з аўтарствам плану "цуду над Віслай ", а дакончыла кіраванне войскаім вернымі ўраду падчас майскага перавароту. Быў адным з афіцэраў, якіх пасля мая 1926 г. схапілі і бяспраўна ўтрымлівалі ў турме. Праз год пасля звальнення памёр, мноства ўлік указвалі на атручэнне. Іншыя ахвяры перавароту –генерал Ян Хемпель,ген. Освальд Франк, контрадмірал Анзэльм Зеркоўскі,ген. Ян Тхуле, ген. Баляслаў Язвінскі, жандар Станіслаў Карызна.
  • Пілсудскі карыстаўся папулярнасцю сярод насельніцтва Заходняй Беларусі. Так 1-ы сакратар ЦК КП(б)Б Панцеляймон Панамарэнка паведамляў 25 верасня 1939 г. Сталіну: "Між іншым, трэба сказаць, што сярод польскага насельніцтва і нават сярод яўрэяў Пілсудскі карыстаецца папулярнасцю. Кажуць, што гэта сапраўдны чалавек быў, пры ім было нашмат лепей, чым пасля яго. З задавальненнем успамінаюць, як ён з трыбуны сейма называў ўсіх кіраўнікоў моцнымі словамі. Гавораць, што гэта датычылася і цяперашніх кіраўнікоў - Рыдза-Сміглы, Славоя-Складкоўскага, Бека і інш. Таму зразумелы акт Гітлера - ускладанне вянка на магілу Пілсудскага"[58].

[правіць] Ордэны і адзначэнні

Беласток,помнік Пілсудскага

.

Маршал быў узнагароджаны значнай колькасцю ордэнаў і адзначэнняў. Вось некаторыя з іх:

[правіць] Польскія

[правіць] Замежныя

[правіць] Ганаровыя ступені ва ўніверсітэтах

Ніжэй названыя некаторыя ўстановы, якія прызналі маршалу ступень ганаровага доктара (honoris causa). У скобках пазначаны даты прызнання.

Зноскі

  1. 1,0 1,1 1,2 1,3 Ziuk, rodzina, Zułów, 1867-1877; Polska Piłsudskiego, Epoka, czyny i dziedzictwo Marszałka, nr 1, 5 lutego 2009, s.24; Rzeczpospolita
  2. Adam Borkiewicz: Źródła do biografii Józefa Piłsudskiego z lat 1867-1892, Niepodległość. T. XIX. Warszawa: 1939.
  3. Цыт. пав. Смалянчук А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй.Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 - люты 1917 г.-СПб, 2004, С.103.
  4. Konspirator za młodu 1877 – 1885, Polska Piłsudskiego, Epoka, czyny i dziedzictwo Marszałka, nr 2, 12 lutego 2009 r., Rzeczpospolita
  5. у тым ліку перакладаў прац Дарвіна, Аўгуста Камтэ, ці публікацый сацыялістаў – напр. Proletariat.
  6. Браніслаў атрымаў 15 гадоў, астатнія змоўшчыкі - вырак смерці, хоць толькі пяць з іх павесілі.
  7. Ажанілася, а потым развялася са сваім папярэднім мужам, ад якога мела дачку — Ванду.
  8. Англійскі фунт быў у той час сусветнай валютай.
  9. Кітурка Юры Беларускае пытанне ў палітычнай канцэпцыі Юзафа Пілсудскага // Беларускі гістарычны агляд , Том 6, Сшыткі 1-2, Снежань 1999 [1]
  10. Рускі эсэр Віктар Чарноў у выдадзеных у 1952 г. успамінах напісаў, што Пілсудскі ў сваіх прамовах сцвярджаў, што Расія будзе пераможана Аўстрыяй і Германіяй, а тыя , у сваю чаргу, будуць пераможаныя англа-французскімі сіламі (ці англа-амерыкана-французскімі). Усходняя Еўропа будзе пераможана Цэнтральнай, а Цэнтральная, у сваю чаргу, Заходняй.
  11. Насуперак чаканням, стралецкія атрады не змаглі падняць паўстанне.
  12. Mała encyklopedia wojskowa. T. II. Warszawa: 1970, s. 711.
  13. Ужо як кіраўнік І Брыгады Легіёнаў.
  14. Włodzimierz Suleja: Józef Piłsudski. Wrocław: 2004, s. 173. ISBN 8304047063.
  15. разам з Саснкоўскім.
  16. Józef Piłsudski: Moje pierwsze boje. Łódź: 1988, s. 22. ISBN 8321802532.
  17. Bogusław Miedziński: Polityka wschodnia Piłsudskiego. Paryż: 1975, s. 15.
  18. Władysław Pobóg-Malinowski: Najnowsza historia Polski. T. II (1914—1939). Londyn: 1967, s. 400.
  19. Władysław Pobóg-Malinowski: op. cit.. S. 6.
  20. Włodzimierz Suleja: op. cit.. S. 265.
  21. Maxime Weygand. La bataille de Varsovie. «Revue des deux Mondes». 6/1957. Ss. 193—215.
  22. Grzegorz Mazur: Zamach na marszałka Józefa Piłsudskiego (польск.). [доступ 10 студзеня 2009 г.].
  23. Пятлюра праз 5 гадоў быў забіты ў Парыжы агентамі савецкіх спецслужб.
  24. Włodzimierz Suleja: op. cit.. S. 300.
  25. Józef Piłsudski: Pisma zbiorowe: wydanie prac dotychczas drukiem ogłoszonych. T. VI. Warszawa: 1990, s. 31. ISBN 830302860X.
  26. Andrzej Garlicki: Józef Piłsudski 1867-1935. Warszawa: 1990.
  27. Józef Piłsudski: Pisma zbiorowe. T. IX. Warszawa: 1937, ss. 10-11.
  28. Józef Piłsudski: Pisma zbiorowe.... T. IX. Ss. 24-25.
  29. Felicjan Sławoj Składkowski: Strzępy meldunków. Warszawa: 1936, ss. 71-72.
  30. Józef Piłsudski: Pisma zbiorowe.... T. IX. S. 117.
  31. Józef Piłsudski: Pisma zbiorowe. T. IX. Warszawa: 1937, ss. 193-194.
  32. 32,0 32,1 Józef Piłsudski: Pisma zbiorowe. T. IX. Warszawa: 1937, ss. 221.
  33. Andrzej Garlicki: Od Brześcia do maja. Warszawa: Czytelnik, 1986, s. 279. ISBN 83-07-01603-7.
  34. Латышонак А., Мірановіч Я.: Гісторыя Беларусі ад сярэдзіны ХVIII ст. да пачатку XXI ст. Вільня-Беласток,2010 С. 186.
  35. 35,0 35,1 35,2 35,3 Лазько, Р.Р. «Я сын гэтага краю...» (Ю. Пілсудскі і Беларусь 1918-1935 гг.) [Тэкст] // Ю. Пілсудскі ў гісторыі Польшчы і Беларусі. Матэрыялы міжнароднага беларуска-польскага навуковага семінара. – 2002. – С. 85-87.
  36. Мязга, М.М. Перамовы ў Рызе: Пахаванне палітыкі федэралізму [Тэкст] // Ю. Пілсудскі ў гісторыі Польшчы і Беларусі. Матэрыялы міжнароднага беларуска-польскага навуковага семінара. – 2002. – С. 23-25.
  37. Bożena Borysowicz: Dr med. Jerzy Borysowicz: jeden z lekarzy wileńskich. 1904–1980 (польск.). [доступ 14 верасня 2008 г.].
  38. Album zdjęć mózgu Józefa Piłsudskiego (польск.). [доступ 14 верасня 2008 г.].
  39. Juliusz Kłos: Wilno. Wilno: 1937, s. 233.
  40. Як адзначае Анджэй Хайноўскі: Пачынаючы ад пэўнага моманту, Пілсудскі быў перакананы, што з’яўляецца адзіным гарантам маральнага парадку ў Польшчы. Ён перастаў верыць сваім супрацоўнікам , наогул, людзям, пераканаўся ў слабасці чалавечай. Паміраў з пачуццем падвойнай адзіноты: той, якая мінала (samotności przemijania) і такой, што не выхаваў спадкаемцу, здольнага пацягнуць яго справу. ({Bogusław Kubisz, Piotr M. Majewski: Siła i bezradność Piłsudskiego (польск.). Mówią Wieki. [доступ 9 жніўня 2009 г.].)
  41. Параўн. Размова з Мечыславам Скшыпкам, членам Грамадскага Камітэта Будоўлі Помніка Маршалу Юзэфу Пілсудскаму ў Торуні: Пілсудскі разумеў негатыўныя наступствы тагачаснай палітычнай сістэмы. Прадбачыў у завяшчанні, што праз 5 лет пасля ягонай смерці будзе вайна, якую Польшча прайграе і страціць незалёжнасць. Быў вялікім прарокам. (Był wielkim wizjonerem). (...) Я быў выхаваны на кульце Маршала. ({(Gazeta Miejska: Wizjoner niepodległości (польск.). [доступ 30 студзеня 2009 г.].)
  42. Адораны проста геніяльнай інтуіцыяй і здольнасцю прадбачваць гістарычныя здарэнні, Пілсудскі, прадугледзеў вайну паміж краінамі, якія падзялілі Польшчу, перамогу ў гэтай вайне спачатку Германіі над Расіяй, а потым заходніх саюзнікаў над Германіяй і з’яўленне такім чынам шанса для Польшчы вяртання самастойнасці. (Не прадбачыў толькі бальшавісцкай рэвалюцыі 1917 г.) ({(Piotr M. Kobos: Skazuję was na wielkość. Legenda Józefa Piłsudskiego (pol.). [dostęp 30 stycznia 2009].)
  43. Глядзі напр. Józef Szaniawski: Marszałek Piłsudski w obronie Polski i Europy. Warszawa: Exlibris, 2008, ss. passim. ISBN
  44. Глядзі напр. Felicjan Sławoj Składkowski: Strzępy meldunków. Warszawa: Wydawnictwo Ministerstwa Obrony Narodowej, 1988, ss. passim. ISBN 8311076006.
  45. М.інш. Валеры Славэк –тройчы займаў пасаду прэм’ера, Казімеж Світальскі –прэм’ер, маршалак Сейма, Юзэф Бек –міністр замежных спраў, Эдвард Рыдз-Сміглы –маршал Польшчы, генеральны інспектар узброеных сіл, Феліцыян Славой Складкоўскі – чалавек, які даўжэй за ўсіх быў прэм’ерам II-й РП.
  46. Ізідор Шымялёніс, літовец, які жыў перад вайной у Вільні, пісаў, між іншым.: Страшэнна ненавідзіў партрэты Пілсудскага і прэзідэнта Польшчы І. Масціцкага, дзяржаўны герб (белы арол), што віселі на сценах класа (Beata Nanevicz: Józef Piłsudski w świadomości współczesnych Polaków i Litwinów (1988-2003) (польск.). [доступ 30 студзеня 2009 г.].)
  47. Збігнеў Асінскі: Wkład Janusza Jędrzejewicza w budowanie mitu polskiego bohatera narodowego – Józefa Piłsudskiego (pol.). [доступ 10 студзеня 2009 г.].
  48. Ustawa o ochronie imienia Józefa Piłsudskiego, Pierwszego Marszałka Polski
  49. Пётр Акулевіч: Józef Piłsudski: Między apologią a odrzuceniem (pol.). [доступ 10 студзеня 2009 г.].
  50. Kazimierz Ożóg: Rzeczpospolita pomnikowa. W: Irena Borowik, Katarzyna Leszczyńska: Wokół tożsamości: teorie, wymiary, ekspresje. Kraków: 2007. ISBN 9788360490372.
  51. Józef Warszawski: Piłsudski a religia. Warszawa: 1999. ISBN 83-87538-97-3.
  52. Jędrzej Giertych: O Piłsudskim. Londyn: 1987.
  53. Włodzimierz Kalicki: Jędrzej Giertych lustrował Piłsudskiego (польск.). [доступ 14 верасня 2008 г.].
  54. На тэму аўтарытарызму ў Польшчы ў 1926-1939 гг. гл. Waldemar Paruch: Podstawy i uzasadnienie tożsamości politycznej obozu piłsudczykowskiego (1926–1939) (pol.). Annales UMCS, 1997. [доступ 9 жніўня 2009 г.].
  55. Marcin Pijaczyński: Majowe kontrowersje [2] (дата доступа - 9 верасня 2009 г.)
  56. Gazeta Wyborcza, prof. Andrzej Garlicki Bereza, polski obóz koncentracyjny (польск.) . Праверана 18 maja 2009.
  57. Zbigniew Cieślikowski: Tajemnice Śledztwa KO 1042. Warszawa: 1997. ISBN 83-86245-34-4. 
  58. Ладысеў У. Беларускае пытанне ў Другой Рэчы Паспалітай. Уз'яднанне Заходняй Беларусі і БССР. // Беларускі гістарычны часопіс, 2009, № 9, С. 16
  59. Alfred Znamierowski: Insygnia, symbole i herby polskie: kompendium. Warszawa: Świat Książki, 2003, s. 188. ISBN 83-7311-601-X. 
  60. Juliusz L. Englert, Grzegorz Nowik: Marszałek Józef Piłsudski. Komendant-Naczelnik-Pierwszy Marszałek Polski. Warszawa: Oficyna Wydawnicza RYTM, s. 125. ISBN 978-83-7399-221-4. 
  61. Juliusz L. Englert, Grzegorz Nowik: Marszałek Józef Piłsudski. Komendant-Naczelnik-Pierwszy Marszałek Polski. Warszawa: Oficyna Wydawnicza RYTM, s. 129. ISBN 978-83-7399-221-4. 
  62. 62,0 62,1 Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867-1935 (Polish Edition). Instytut Książki, s. 216. ISBN 978-83-88736-92-6. 
  63. Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867-1935 (Polish Edition). Instytut Książki, s. 241. ISBN 978-83-88736-92-6. 
  64. Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867-1935 (Polish Edition). Instytut Książki, s. 309. ISBN 978-83-88736-92-6. 
  65. Józef Piłsudski 1867-1935. Kraków: Małopolska Oficyna Wydawnicza, s. 155. 
  66. Cal.pl Ordery i odznaczenia Józefa Piłsudskiego (польск.) .
  67. Juliusz L. Englert, Grzegorz Nowik: Marszałek Józef Piłsudski. Komendant-Naczelnik-Pierwszy Marszałek Polski. Warszawa: Oficyna Wydawnicza RYTM, s. 232. ISBN 978-83-7399-221-4. 
  68. Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867-1935 (Polish Edition). Instytut Książki, s. 455. ISBN 978-83-88736-92-6. 
  69. Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867-1935 (Polish Edition). Instytut Książki, s. 111. ISBN 978-83-88736-92-6. 
  70. Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867-1935 (Polish Edition). Instytut Książki, s. 140. ISBN 978-83-88736-92-6. 
  71. Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867-1935 (Polish Edition). Instytut Książki, s. 500. ISBN 978-83-88736-92-6. 
  72. Juliusz L. Englert, Grzegorz Nowik: Marszałek Józef Piłsudski. Komendant-Naczelnik-Pierwszy Marszałek Polski. Warszawa: Oficyna Wydawnicza RYTM, s. 214. ISBN 978-83-7399-221-4. 
  73. Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867-1935 (Polish Edition). Instytut Książki, s. 87. ISBN 978-83-88736-92-6. 
  74. Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867-1935 (Polish Edition). Instytut Książki, s. 419. ISBN 978-83-88736-92-6. 
  75. Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867-1935 (Polish Edition). Instytut Książki, s. 79. ISBN 978-83-88736-92-6. 
  76. Marcin. Spórna: Słownik najsłynniejszych wodzów i dowódców polskich. Kraków: Wydawnictwo Zielona Sowa, 2006, s. 312. ISBN 83-7435-094-6. 
  77. Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867-1935 (Polish Edition). Instytut Książki, s. 189. ISBN 978-83-88736-92-6. 
  78. Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867-1935 (Polish Edition). Instytut Książki, s. 127. ISBN 978-83-88736-92-6. 
  79. Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867-1935 (Polish Edition). Instytut Książki, s. 281. ISBN 978-83-88736-92-6. 
  80. Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867-1935 (Polish Edition). Instytut Książki, s. 68. ISBN 978-83-88736-92-6. 
  81. Juliusz L. Englert, Grzegorz Nowik: Marszałek Józef Piłsudski. Komendant-Naczelnik-Pierwszy Marszałek Polski. Warszawa: Oficyna Wydawnicza RYTM, s. 204. ISBN 978-83-7399-221-4. 
  82. Cal.pl Ordery i odznaczenia Józefa Piłsudskiego (польск.) . Праверана 21 lutego 2009.
  83. Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867-1935 (Polish Edition). Instytut Książki, s. 19. ISBN 978-83-88736-92-6. 
  84. Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867-1935 (Polish Edition). Instytut Książki, s. 55. ISBN 978-83-88736-92-6. 
  85. Juliusz L. Englert, Grzegorz Nowik: Marszałek Józef Piłsudski. Komendant-Naczelnik-Pierwszy Marszałek Polski. Warszawa: Oficyna Wydawnicza RYTM, s. 206. ISBN 978-83-7399-221-4. 
  86. Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867-1935 (Polish Edition). Instytut Książki, s. 151. ISBN 978-83-88736-92-6. 
  87. Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867-1935 (Polish Edition). Instytut Książki, s. 97. ISBN 978-83-88736-92-6. 
  88. Ambasada Rzeczypospolitej Polskiej w Bukareszcie Pierwsza wizyta Marszałka w Rumunii 14-15.09.1922 r. (польск.) . Праверана 21 lutego 2009.
  89. Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867-1935 (Polish Edition). Instytut Książki, s. 105. ISBN 978-83-88736-92-6. 
  90. Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867-1935 (Polish Edition). Instytut Książki, s. 116. ISBN 978-83-88736-92-6. 
  91. Wacław Jędrzejewicz: Kalendarium Życia Józefa Piłsudskiego, 1867-1935 (Polish Edition). Instytut Książki, s. 7. ISBN 978-83-88736-92-6. 

[правіць] Крыніцы

  • Ладысеў У. Беларускае пытанне ў Другой Рэчы Паспалітай. Уз'яднанне Заходняй Беларусі з БССР // Беларускі гістарычны часопіс, 2009, № 9, С. 16.
  • Нарыс гісторыі Польскай дзяржавы і народа. Х - ХХІ стст. Варшава, 2006. С. 167 - 205.
  • Смалянчук А. Паміж краёвасцю і нацыянальнай ідэяй. Польскі рух на беларускіх і літоўскіх землях. 1864 - люты 1917 г.-СПб, 2004, С.103.
  • Ціхаміраў А. Пілсудскі Юзаф // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. У 6 Т. Т. 5. -Мн., 1999. С. 493

Пры напісанні артыкулу выкарыстаны матэрыялы польскай Вікіпедыі:pl.wikipedia.org/wiki/Józef_Piłsudski

Асабістыя прылады
Прасторы імёнаў

Варыянты
Дзеянні
Навігацыя
Прылады
На іншых мовах