Юзаф Чаховіч

З пляцоўкі Вікіпедыя.
(Пасля перасылкі з Юзэф Чаховіч)
Перайсці да: рух, знайсці
Юзаф Чаховіч, 1937

Ю́заф Чахо́віч (польск.: Józef Czechowicz; 15 сакавіка 1903, Люблін — 9 верасня 1939, там жа) — польскі паэт.

Біяграфія і творчасць[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў сям'і Паўла Чаховіча і Малгажаты Сулек. Вучыўся ў Любліне. У 1920 годзе ваяваў супраць бальшавікоў. У 1921 годзе скончыў школу і пачаў працаваць настаўнікам на Віленшчыне.

Помнік Юзафу Чаховічу

У 19241925 гадах выдаваў часопіс «Рэфлектар» (польск.: «Reflektor»), у якім і дэбютаваў. У 1927 годзе выдаў першы зборнік, добра прыняты крытыкамі. Запойна чытаў кнігі, адным з першых у Польшчы перавёў вершы Томаса Эліята, фрагменты рамана Джойса «Уліс». Напачатку 30-х гадоў жыл у Любліне, працаваў у газетах. У 1933 перабраўся ў Варшаву, быў блізкі да літаратурнай групы Квадрыга. Пасля пачатку войны вярнуўся ў родны горад разам з супрацоўнікамі радыё. Загінуў пры бамбардзіроўцы Любліна гітлераўцамі.

Пахаваны на самых вядомых люблінскіх могілках, «Поруч вуліцы Ліповая». На месцы яго гібелі цяпер знаходзяцца плошча, названая ў яго гонар, і помнік. У горадзе адкрыты музей Чаховіча.

Паўплываў на лірыку польскіх «катастрафістаў» (Кшыштаф Бачынскі, Чэслаў Мілаш і інш.), быў высока ацэнены наступнымі пакаленнямі паэтаў.

Зборнікі[правіць | правіць зыходнік]

  • Kamień, 1927
  • Dzień jak co dzień. Wiersze z lat 1927, 1928, 1929, 1930
  • Ballada z tamtej strony, 1932
  • Stare kamienie, 1934
  • W błyskawicy. Poezje, 1934
  • Nic więcej, 1936
  • Czasu jutrzejszego. Dramat, 1939
  • Nuta człowiecza, 1939
  • Plan akcji, 1938

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Waśkiewicz A.K. Józef Czechowicz. Warszawa : «JOTA,» 1991
  • Święch J. Józef Czechowicz: od awangardy do nowoczesności. Lublin: Wydawn. Uniwersytetu Marii Curie-Skłodowskiej, 2004
  • Милош Ч. Чехович, или О поэзии между войнами [1954]// Он же. Личные обязательства. Избранные эссе о литературе, религии и морали. М.: Дом интеллектуальной книги, 1999, с.312-321
  • Милош Ч. О Юзефе Чеховиче// Новая Польша, 2007, № 6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

Commons
  • [1] (польск.) 
  • [2](польск.)